— У разводдзе хвалі Дрысы часамі могуць загнаць на адзін плыт зайца, дзіка і ваўка. Яны таксама тады не грызуцца, нават не спіхваюць адзін аднаго ў ваду. Толькі ж ідылія — да першага берага ў іх, а мы, ахламоны, чагосьці немца шкадуем і зараз.
Хтосьці ўспомніў:
— Кажуць, гэтак следчыя зжываюцца са сваімі арыштантамі: цікавяцца потым яго здароўем, перажываюць сямейныя беды, а калі скончаць допыт і злачынцу перавядуць у іншую турму, следчы сумуе, не знаходзіць сабе месца...
Васіль не здаваўся:
— Не, хлопцы, што ні кажы, а — лягчэй стала дыхаць у пакоі. Прасцей, не так душна. Праўда-праўда!
Ведаючы яго непрымірымасць, партызаны прамаўчалі. Усе раптам схамянуліся — апошні час пачалі ўжо як бы і забываць, што сярод іх жыў нацыянал-сацыяліст, самы сапраўдны гітлеравец, які ў сваім самалёце вазіў нават фельдмаршала Герынга.
У наступны дзень разбушавалася дзікая завея. Лес хістаўся і гуў, яго песня без слоў то нарастала грозным акордам, то сумна цішэла,— бытта якісьці волат выказваў свой боль кад змучанай акупантамі Беларуссю ды не мог аніяк ні выказацца, ні супакоіцца. Дробны, прамерзлы, як асколкі шкла, снег мяло з дрэваў, падымала з зямлі, сэкла ім па тварах людзей. Раптоўныя парывы віхуры пераносілі сумёты з месца на месца, завальвалі дарогі і ўваходы ў зямлянкі. Над дрэвамі цераз імклівыя рваныя хмары сярэбранай сцёртай манеткай кацілася халоднае сонца.
Не сціхала завея, біла па дрэвах ды выла віхура і вечарам.
Сабраным у паход партызанам было загадана чакаць світання. Разведчыкі доўга рэзалі ў карты, заганялі «казла», травілі анекдоты ды меркавалі — дзе ж цяпер можа быць іхні «фашыст». Што самалёту ве-цер? Узніміся вышэй хмар — і ляці сабе. Вядома, гэты шчасліўчык ужо ў Маскве. Ці будзе суджана сваю сталіцу бачыць таксама і ім?
Хлоппы ўспаміналі, як бралі немца ў палон, як ён, зараза, агры-заўся і які быў пыхлівы, як абражаў хірурга, аднак — уціхамірыўся. Спачатку прызнаваў толькі камісара і Ладо, затым — іншых, а нарэшце прызнаў і Бергмана.
Паступова немец стаў карэктным і зважлівым, правіў ім вопратку ды абутак, мыў посуд, наводзіў у памяшканкі парадак.
У блакаду разам уцякаў ад карнікаў, пакорна валок на спіне партызанскае дабро — цярпеў усе нягоды.
Вечарамі на пару з Ладо забаўляў партызан ігрой на мандаліне, гітары. Калі ж далучаліся са сваім інструментам браты Гарчаковы, на канцэрт збягалася паўлагера.
Больш ніхто ад яго не чуў грубага слова...
— Хаця б па дарозе не ўцёк ад фурмана,— сказаў хтосьці без пераканання — для парадку.— У такім тоўстым кажусе чапаевец непаваротлівы, бы мядзведзь, немец жа — у шынеліку. Юркне паміж ядлоўцу ды паляціць у Расоны да сваіх!..
— Каб меўся ўцячы, зрабіў бы гэта пад Бухавам, калі танк затануў,— няўпэўнена заступаўся Ладо, бо трывожыўся і ён.— У тую гарачку часамі аднаго пакідалі і не ўцякаў...
За размовай праляцеў час.
26.
Раніцой разведчыкаў разбудзіў рэзкі стук. Герашвілі пры-слухаўся: хтосьці са двара біў, бы малатком, у дошкі, адчайна стагнаў:
— Лядо-о!.. Лядо-о!..
Адчыніўшы дзверы, грузін спачатку сваім вачам не паверыў.
Перад ім стаяў Гофмаы.
Немец так замерз, што больш не змог вымавіць і слова, а бязладным кулём зваліўся на парог. Грузін схапіў яго ўполкі, павалок у памяшканне.
Выяўляецца, з—за надвор'я самалёт усё ж такі прыйсці не здолеў. Параненых адправілі ў Сялявіцкі лазарэт. У неразбярысе чапаевец пра немца забыўся — ратаваў Віцьку Дземеха. Пакінуты палонны патаптаўся нейкі час сярод партызанскіх фурманак, пагрэўся ля коней ды адправіўся ў брыгаду.
Падзея падняла разведчыкаў на ногі. У печцы неўзабаве весела забушавала полымя. Пасадзіўшы Гофмана на калоду перад дзверцамі, хлопцы ўжо здзіралі з яго абледзянелую вопратку, сцягвалі замерзлыя на косць боты, снегам расціралі пальцы ног, сыпалі пытанні:
— I ты адзін мясіў сумёты цераз лес аж з Сялявішч, усе трыццаць пяць кіламетраў?
— Як жа ты партызанскія заставы праходзіў? Ты ж не ведаў пароляў!
Аслабелы ад недаядання, змардаваны дарогай і адубянелы ледзь не да страты прытомнасці, немец моўчкі соп ды нягнуткімі пальцамі стараўся ададраць са шчаціння пад носам лядзяшкі.
— Чаму ж ты ў гарнізон які не махнуў, не звярнуў з дарогі да сваіх фрыцаў? — пакпіў Ладо.
— Каб эсэсаўцы сцапалі мяне за тое, што ў палоне быў? — выбухнуў штурман.— Мяне на радзіме ўжо даўно пахавалі! Рэчы з полацкай гасцініцы адправілі дамоў, хлапчукі з «гітлерюгенд» паклалі іх на атласную падушку пад партрэтам фюрэра!..
Немец аж устрапянуўся, а яго глыбока запалыя вочы бліснулі злосным абурэннем: