Выбрать главу

— Япо-онскі бог!.. I так было поўна ў боце вады, шчэ налілося праз халявы! Дзіва, што фашысты нас б'юць! У лагеры парабіць чалавечыя пераходы нельга?!

Гофман доўга не мог прызвычаіцца да слова «фашыст». Толькі ў Італіі шайка Мусаліні так называлася, немцы ж — не макароннікі якія. Тым не менш тэрмін існаваў, даводзілася мірыцца.

Немец падхапіў партызана:

— Неразбярыхай вы якраз і дужыя. У нашых усё спланавана і прадбачана. Вымерана, колькі масла, шакаладу есці салдату, калі ехаць у адпачынак, колькі цвікоў насіць на левай падэшве, на правай і колькі мець у запас, калі ўставаць і класціся... Вы ж не па статуту — трах, бах! — па якой—небудзь часці — і ўсе нашыя планы з тэрмінамі ляцяць да д'ябла. Бо выбухі вашага гневу, зацятасць у планы не ўпіс-ваюцца. Такой імправізаванай неразбярыхай і вайну ў немцаў выйграеце!

Партызаны выбухнулі здаволеным рогатам.

— Оу-у, вы, рускія, майстры на імправізацыі. У такіх суровых умовах — канцэрт, як у сталічнай зале кансерваторыі. Сем-восем самадзейных артыстаў класічнымі творамі цэлы вечар увагу слухачоў трымалі, до-онзрвэтэр!

— У нямецкай арміі канцэртаў не наладжва-юць?! — дзівіліся партызаны.

— Наладжваюць, але такія, што выклікаюць зубаскальства ды жывёльны рогат. Карысна для здароўя салдат — сцвярджаюць урачы. Яшчэ ў нас чамусьці ў пашане гумар вісельніка. Вашыя ж канцэрты тонкія, а смех — ачышчае душу і прымушае перажываць. Падобнае я назіраў у Францыі, Італіі. Толькі там дадалі б яшчэ сексуальнай афарбоўкі.

— Камісар не дазваляе! Паказалі б такі табе секс, што французам і не снілася, праўда, хлопцы? — заўважыў бліжэйшы хлапец, і ўсе зарагаталі зноў.

— Ты разумеў адценні дэкламацыі? — дапытваўся грузін сваё.— У Кахэціі з малых год даводзіцца гаварыць з армянамі, рускімі, туркамі. Мовы даюцца мне лёгка. Але за чатыры мссяцы я нэ здолеў бы гаварыць так па-тутэйшаму!

— З парашутам ніколі не скакаў? Каб раскрыць яго, калі нырнеш за борт, дастаткова затраціць паўтары секунды. За гэты міг павернешся ў паветры, тузанеш за ручку ды яшчэ пару маніпуляцый зробіш. Ва ўмовах вучэбных хутчэй за шэсць секунд парашута яшчэ ніхто не адкрываў! Альзо, у стрэсавай сітуацыі складанасці асвойваеш хутчэй. Лешпы спосаб вывучыць мову — поўнасцю акунуцца ў моўнае асяроддзе, не мець магчымасці нават перакінуцца па-свойму словам, пачаць ужо і думаць на чужы лад і нават — сніць. Сам ведаеш — усё якраз я тут меў.

Вярнуўшыся з канцэрта, хлопцы і не думалі класціся спаць. Пад Сталінградам ішоў разгром абкружанай арміі Паўлюса, узбуджаныя партызаны загаварылі пра наступленне. Нехта знайшоў у сябе трафейную газету «Фолькішэр бэобахтэр», папрасіў былога штурмана перакласці, што яго суайчыннікі пішуць пра «кацёл» над Волгай.

У партыйным органе Гофман знайшоў пералік падзей за мінулы тыдзень, зроблены галоўным аглядальнікам прэсы — самім генералам Дзітварам. Высакапарнымі словамі гітлеравец паведамляў нямецкаму народу аб скарачэнні ля Дона лініі фронту, пра голад у Ленінградзе ды высмейваў лютыя атакі чырвонаармейцаў на нямецкія кулямёты пад Вязьмай без танкавага і авіяцыйнага прыкрыцця. Пералічыў яшчэ затопленыя падводнымі лодкамі караблі ў Атлантыцы і намаляваў разгром японцамі амерыканцаў на выспах Ціхага акіяна...

Спакойна, шчыра і без падлізвання, за што разведчыкі так яго паважалі, Гофман ахвотна растлумачыў:

— Першы шок, выкліканы абкружэннем найлепшых нямецкіх дывізій, у нашых фанабэрлівых задавак мінуў. Сталінградскую сітуа-цыю партыйныя бонзы лічаць покуль што не трагічнай — усё яшчэ не адвучацца глядзець на падзеі вачыма пераможцаў. Нічога, галоўнае вамі ўжо зроблена, патрэбен толькі час. Дасягнеце Германіі, і справа пойдзе хутчэй — дарогі ў нас выдатныя.

Успомнілі лужыну, у якую трапіў партызан, парагаталі.

Спаць нікому не хацелася. Грузін узяў мандаліну, разведчыкі — балалайку, бубен, а немцу далі гітару. Пачалі настройваць інструмент і думаць — што б та-кое сыграць.

Выручыў Ёган Штраус, якога хлопцы ведалі «тры каленцы». Штурман узяўся вучыць вальс «Над сінім Дунаем» на «вооем кален»...

28.

У наступыы дзень Ладо памяняўся з Гофманам абуткам ды пакрочыў з разведчыкамі аж за Расоны, пакінуўшы немца аднаго. Разведчыкі ведалі — у яго завялася сімпатыя.

Гордую прыгажуню з гарбінкай на носе немец заўважыў яшчэ ў час блакады. Драўляным малатком яна лупіла па металёвым шпяні казённай часткі гарматы. Цяпер яе гаўбіца, разам з іншымі трыццаццю пяццю гарматамі, мерзла ў Заазер'і, а маладзіца вучыла сірот.

Гофман і хвіліны не сядзеў без занятку — нешта чысціў, выра-заў, свідраваў, скрэбаў, і неяк атрымалася само сабой, што сталі яго пасылаць настаўніцы на падмогу. Неўзабаве ёй змайстраваў бачок для вады. З кавалачкаў шкла ўставіў шыбы. Адрамантаваў швейную машыну. Насіў сухія дровы...