Выбрать главу

Аднойчы з Прорубі Гофман прынёс для сімпатыі такі падарунак, што ў лесе загаварылі ўсе жанчыны.

Хадзіў ён тады з хлопцамі па харчы ў лясную вёсачку. Вяртаю-чыся ў лагер, усе заўважылі адтапыраны на грудзях у палоннага шынель і дружна загаварылі:

«Ха, немец наш таксама абарахоліўся!»

«Мабыць, кіслай капусты ў гладышку напіхаў і беражэ!»

«Глядзі, як хутка акліматызаваўся!..»

«Захацеў бы жэрці, акліматызаваўся б і ты!»

Тым часам у лагеры ён выняў з—за пазухі ды ўручыў настаўніцы гліняны вазончык з кветкамі кітайскай ружы.

«Ой, няўжо — мне-е?!.» — толькі ўскрыкнула ў захапленні яна, удзячна бліснуўшы белымі зубамі, але зараз жа ўзяла сябе ў рукі: быт-та нічога не здарылася, панесла гаршчочак да акна.

Партызаны здзівіліся: як ён умудрыўся прыперці расліну цэлай, у якой хаце раздабыў?!.

Пакінуты цяпер штурман начысціў старанна рудыя і дзіравыя боты Герашвілі, давёў да ладу вушанку, зацыраваў прапалены ля вогнішча шынель ды праверыў, ці выгарала ў печы. Больш рабіць не было чаго, ён абвёў памяшканые вачыма.

На стале блішчэў пакінуты Васілём радыёпрыёмнік.

Гофман падключыў батарэі, навёў апарат на Берлін. З першых гукаў, што ўварваліся ў памяшканне, стала зразумелым — трапіў на «хвіліну нацыі» [24].

Гучэў якраз любімы Гітлерам «Badenweilermarsch». Гофман заўважыў раней,— нямецкія маршы хоць і халодныя, але абсалютна дасканалыя: у чалавека на працягу хвіліны прымушаюць забываць на стому і ты чуеш толькі рытм, які разыходзіцца па целе ды прыводзіць цябе ў рух. Вось і «Badenweilermarsch» праз пару секунд паланіў ужо і штурмана — ён і не згледзеўся, калі стаў выбіваць такт.

Музыка раптоўна абарвалася, эфір запоўніў крыкун.

Упэўнены, добра пастаўлены голас загаварыў пра татальную мабілізацыю, пачаў будзіць у несвядомых скандынаваў, халодных датчан ды галандцаў кліч нардысцкай крыві, заклікаць іх дружна станавіцца пад пераможныя штандары фюрэра.

Недзе пад кожным рэпрадуктарам на плошчах Германіі застылі зараз на смірна па два абмундзіраваныя юнакі з «Hitlerjugend», астатнія ж немцы на поўным сур'ёзе слухалі брахуна. Уявіў сабе ўсё гэта Гофман і апарат выключыў.

Намерыўся схадзіць у школу — проста так, каб зноў зірнуць на сімпатыю. Не вытрываў, на палове дарогі завярнуў да кухні чым—небудзь пажывіцца.

Убачыўшы неззычайнага госця, дзве маладыя кухаркі запрапа-навалі немцу сырую бульбу. У лагеры, Гофман даўно заўважыў, панаваў якісьці, невядомы яму дагэтуль, клімат у адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі. Яму нават цяжка вытлумачыць, у чым справа: смех казаць! — толькі з гэтымі жанчынамі ён не ведаў, як сябе паводзіць, хоць не ўзнікала праблемы, калі бываў сярод італьянак ці францужанак. Звярталася да яго партызанка — і ён ужо адчуваў збянтэжаную няўпэўненасць. Атмасфера такіх сустрэч была па-новаму заманлівай, прасякнута чароўным сэнсам.

На кухні Гофмана не пакідала знаёмая нясмеласць.

Дзве дзяўчыны, што зараз былі перад ім, учора на сцэне дробна выстуквалі абцасікамі «Крыжачок», хвалявалі паўтысячную аўдыто-рыю мужчын, а вось цяпер, пачапіўшы ля лозунга на абсмолены сучок карабіны, з наматанымі на галовы, па мясцоваму звычаю, цёплымі хусткамі,— рыхытавалі атраду абед. Ад незразумелага самім дзяўчатам вясёлага неспакою яны мітусіліся паміж катламі, плюхалі без патрэбы ў вар апалонікі ды бразгаталі нажамі.

Дзяўчат немец адчуваў кожнай клетачкай свайго цела.

Спёкшы на прысаку пару бульбін, пагрэўшы рукі, ён буркнуў некалькі руска-беларускіх слоў у адказ на залётнае пахіхікванне гарэзніц ды пакрочыў далей.

29.

Каб зберагчы некаторыя будынкі ад нямецкіх самалётаў, позняй восенню перавезлі іх у лес ды паставілі пад векавыя елкі і сосны. Так узнік партызанскі клуб, потым — будынак школы.

Яшчэ не ў зусім уцепленай хаце маладзіца, абвязаная гэтаксама ваўнянай хусткай узорыстай вязкі, вяла заняткі. На старых партах цюпіліся захутаныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Перад імі на чорнай дошцы каліграфічным почыркам было напісана:

«СМЕРЦЬ НЯМЕЦКІМ ЗАХОПНІКАМ!!!»

Малы у растаптаных валёнках ніжэй выводзіў каракулі:

«Мой тата ўчора забіў двух фашыстаў...»

Напісанае немцу здалося поўным вялікага сэнсу. Ен перавёў пэзірк на артылерыстку.

Гофман ужо меў магчымасць звыкнуцца з тутэйшым спосабам быту. Ого, што было б, калі б беларус ці рускі, так як немец, запатра-баваў у сваёй кабеты пачысціць яму боты! Прызвычаіўся штурман і да мясцовага спосабу апранання, якое, як раней яму здалося, абязлічвала ды рабіла жанчын шэрымі. Наадварот. Грубая хустка на галаве і жакет настаўніцы для яго цяпер яшчэ больш падкрэслівалі жаночую прывабнасць. У немца зачасціў пульс, яго пацягнула да нас-таўніцы, як магнітам.

вернуться

24

Вызначаны тэрмін, калі па радыё нацысты перадавалі нешта важнае.