Выбрать главу

— А як будзе з тваёй прысягай, як? Маўчы-ыш, шавец дратвай табе рот зашыў?! Глядзіце, не пачырванее нават! Прытупіў ты, Гоф-ман, у сабе сумленне нямецкага афіцэра! Абяцаю: трапім да сваіх, і загаворыш ты ў мяне праз дзіркі ад зубоў! А дома — на мыла цябе пусцім, я ж ужо пастара-аюся!

Гофман не вытрываў:

— Што ты вярзеш, ідыёт? Што сунеш мне сваю прысягу, што ты ў ёй разумееш? Прачніся, дуралей, як прачнуўся я! Вайна стала безна-дзейнай авантурай! Прадаўжаць яе — дзейнічаць у інтарэсах Гітлера і твайго тоўстага шэфа і марфініста Герынга! Фюрэр і праўда, як казалі ў Германіі,— выпадак параноя ў сусветнай гісторыі! Яго бязглуздыя ідэі гіпнатызуюць такіх як ты дуралеяў ды робяць паслухмяных марыянетак!

Гофман паказаў на бабку і канваіра:

— Што мне кепскага зрабілі гэтыя людзі, каб я ваяваў супроць іх? Чым дзеці, што ядуць жменямі соль, правініліся перад Германіяй? Толькі тым, што сталі паміж ашалелым Гітлерам ды яго дзікунскай ідэяй «лебенсраўма»!

— Майн гот! I гэта гаворыць нямецкі афі...

— Слухай! Калі думаць па-твойму, то няхай загіне Германія, толькі я быў чысценькі — захаваў вернасць прысязе! У даным выпад-ку падпарадкаванне не прыносіць мне гонару, таму я выбраў непад-парадкаванне! Звязаныя з прысягай учынкі, што прыносяць бліжня-му шкоду, паводле хрысціянскай маралі чалавека ад яе вызваляюць!

— А-а, цябе ўжо і праўда купілі бальшавіцкія камісары за пахлёбку?! — схапіўся Ёдке з месца ды кінуўся на Гофмана.

Канваір зарагатаў. Бабка закрычала:

— Міша, шчэ пазабіваюць тут немцы адзін аднаго, а ты зубы будзеш скаліць?

— А ну, фрыцы, маць вашу... эамаўчыце! Разышліся тут! — зароў вартавы ды замахнуўся прыкладам.

31.

Каб даць які—небудзь занятак палоннаму да адпраўкі, хірург пратрымаў яго потым цэлы тыдзень у сябе. Немцу давялося такім чынам пабыць у расонскім лесе і санітарам, пазнаёміцца яшчэ з адным бокам партызанскага жыцця.

«Жываты» хірург адкладваў для эвакуацыі. Затое звычайнай нажоўкай, працёртай самагонкай, адпілоўваў параненым хлопцам рукі ці ногі.

У першы дзень санітар-калонны адвалок у яму вядро з абрубкам васковай нагі — з драпінамі ды чорна-сінімі пражылкамі. Тое, што Бергман рабіў, не мела нічога агульнага з аперацыяй і ўяўленнем аб дапамозе медыка. То была цяжкая фізічная праца з нажом ды пілой у руках. Гофману прыйшло на памяць прачытанае ў кніжках, як некалі вымалі з грудзей рыцараў гроты: чаплялі бердышам, нагой упіраліся параненаму ў жывот ды з усяе сілы цягнулі канец стралы; альбо нагіналі бярозку, прывязвалі верхавінку да абломка стралы, што тырчэў з цела, і бярозку адразу ж адпускалі...

I ў падобных умовах хірург Бергман ухітраўся вылечыць хлапцоў ды нават вяртаць у строй.

Лагер цярпеў ад бамбёжак, блакад, вечнага неўладкавання і чакання вестак пра смерць ці калецтва блізкіх, якія жылі па вёсках, а туды часамі прарываліся карнікі. Але найбольш людзі пакутвалі ад таго, што не мелі чым пасаліць страву. Убачыўшы ля школы згаладнелых па солі дзяцей, немец стаў яшчэ больш уражлівы і з цікавасцю прыслухоўваўся да размовы ўрачоў.

Выяўляецца, «саляная праблема» зводзіць людзей даўно.

Ненавісны саляны падатак быў адной з тых прычын, якая запаліла агонь Вялікай французскай рэвалюцыі.

Напалеон праз 1З гадоў падатак аднавіў, і лёс яго сурова пака-раў. Адступаючы з—пад Масквы, войска перажывала саляны голад, які да рэшты аслабіў супраціўленне людскіх арганізмаў: раны, што праз тыдзень-два звычайна зажывалі, цяпер былі смяротнымі, салдагы гінулі тысячамі...

А ўсё таму, што натрый мае ўплыў на работу мускулаў і сэрца, прымае ўдзел у імпульсах нерваў, усваенні бялка ды рэгулюе абмен паміж клеткамі.

I шэрасць твараў, шалушэнне скуры, слабасць, што назіралася ў партызан пасля блакады, ішла ад салянога галадання, не давала спа-кою лекарам. На кожным кроку медыкі даводзілі камандаванню — людзі ў лагеры трымаюцца толькі на сіле духу, гэтым злоўжыв'аць нельга.

Брыгады адпраўлялі па соль групы за сотню кіламетраў аж у Ла-твію, дзе яе здабывалі з баямі. Ва ўсіх партызанскіх буданах-кухнях дактары вывесілі лозунгі:

«ПАРТЫЗАН, НЕ ХАВАЙ СОЛЬ У СКЛАДКАХ АДЗЕННЯ. ПАДЗЯЛІСЯ З ТАВАРЫШАМ!!»

У Шнітаўцы прывязаныя каля хлеўчыка партызанскія коні з такой заядласцю грызлі сцены, што ледзь можна быдо іх адцягнуць. Нехта спахапіўся:

— Да вайны тут быў саляны склад сельпо! Даведаліся медыкі і адразу загадалі: хлеўчык разабраць, бярвенні парэзаць на кавалачкі і кідаць у катлы. Для нарыхтоўкі «пасоленага дрэва» ў шпітальную кухню накіравалі санітараў з Гофманам.