Выбрать главу

Прышлі мне абавязкова свой аўтограф!»

П/с Панцеляймонаўка, Данецкая вобл., Валя Л.:

«Оля, буду з Вамі шчырай: у мяне ёсць сшытак — звычайны школьны сшытак у касую лінейку, але ён мне надта дарагі. Вы першая, каму адкрываго яго таямніцу. Сшытак мае загаловак: «Спорт». Існуе ўсяго тры гады. Спортам я займаюся з—за Вас, але высокіх вынікаў яшчэ не дасягнула. У сшытку пішу пра ўсе падзеі. Мой ідэал: Вольга Корбут з яе дэвізам:

«Без рызыкі няма гімнастыкі!»

Далей у сшытку ідзе раздзел:

«Будні Каралевы Рызыкі...»

Ташкент, праспект Горкага, Марына К.:

«Я даведалася з «Комсомольской правды» пра Вашы поспехі. Я Вас падтрымліваю ўсёй душой. Толькі так, Олечка, толькі так! Ой, якая Вы малайчына!»

Масква, абаненцкая скрынка № 465, Эрнестру Л.:

«Ведаю, што ў Вас, Оля, няма часу адказваць на пісьмы, таму чакаць яго не збіраюся. Пішу аб справе.

Я не ў захапленні ад Вашага інтэрв'ю ў газеце. У пагоні за аб'ектыўнасцю вольна ці не вольна карэспандэнт нанёс Вам душэўкую траўму. Магчыма, тут у яго свайго роду палітыка і глыбокі разлік, аднак мне гэта не падабаецца...

Я ўрач-псіхолаг і хачу Вам даць параду.

Сёння, у час Вашага выступлення па Цэнтральным тэлебачанні я яшчэ раз меў магчымасць назіраць Вашу незалежнасць і псіхалагічную індывідуальнасць — яна мне сімпатычная. Аднак, прыгледзеўшыся ўважліва да таго, як рэагуеце на публіку і адносіцеся да заўваг трэнера, сябровак, я адзначыў, што Вы надта ж лёгкаранімая натура. Вам абавязкоза трэба пагаварыць з псіхатэрапеўтам: гэта пазбавіць Вас, Оля, ад многіх непрыемных перажыванняў, зберажэ сілы, дасць магчымасць узняцца яшчэ вышэй,— паверце мне, вопытнаму спецыялісту-псіхіятару!.. Між іншым, усе вядомыя спартсмены ГДР гэтак робяць».

Прыморскі край, Міхайлаўскі раён, с. Крымава, вул. Саўгасная, Ірыне Т.:

«Оля, я займаюся ў гуртку мастацкай гімнастыкі. Вучуся ў пятым класе на «добра» і «выдатна». Оля, дапамажыце мне, калі ласка, атрымаць гімнастычную форму ці хоць купальны касцюм, бо ў нас тут гэтага купіць нельга...»

«Прывітанпе, Оля! Мы, маракі флагманскага судна «Альбатрос», якое зкаходзіцца далёка ад Радзімы, прачыталі ў «Камсамолцы» тваё інтэрв'ю — яно здорава кранула нашы марскія душы. Нам спадабалася тое, што выступаеш на спаборніцтвах не дзеля медалёў і тытулаў, а — дзеля рамантыкі, рызыкі і таго, каб глядач атрымаў здавальненне!

Экіпаж супрацьлодачнага карабля «Альбатрос» жадае табе і далей такога ж поспеху!»

Будаўнікі БМУ, г. Орша:

«Оля, мы вельмі просім цябе ўсе, колькі нас ёсць — 684 чалавекі,— выступі ў нас на «Огоньке». Як толькі атрымаем тваю згоду, зараз жа адправім па цябе ў Гродна машыну «Волгу» з шафёрам першага класа, а на сцэну ўнясём на руках.

Прыязджай абавязкова!»

Прыкладна ў такім жа стылі напісаны і сотні іншых пісем ад нашых хлопцаў і дзяўчат, пенсіянераў і вучоных, лётчыкаў і канструктараў, геолагаў і ўрачоў, калгасніц і салдат.

3

Для пулярнасці спартсменкі тэлебачанне зрабіла цуд. Оліна майстэрства на Алімпіядзе ў Мюнхене ўбачыла 800 мільёнаў тэлегледачоў, дзяўчына адразу перасягнула нацыянальныя межы ды «жалезныя заслоны» і

Крупная державная ответственность Рухнула па маленькие плечи. (Роберт Раждзественскі)

Да спартсменкі не проста пайшлі пісьмы, яны хлынулі бясконцымі патокамі і з—за мяжы, часам з такімі лаканічнымі адрасамі на рознафарматных, рознакаляровых канвертах:

«СССР, Олі Корбут».

«Беларусь, Олі Корбут».

«Расія, Вользе...»

У пісьмах з Варшавы, Сафіі, Лейпцыга ды іншых мясцін сацыялістычнага лагера Оліны балельшчыкі і балельшчыцы размаўлялі са спартсменкай, як з роўнай, пісьмы іх мала чым розніліся ад савецкіх, прыведзеных вышэй. Затое ў пасланнях балельшчыкаў і балельшчыц з—за «жалезнай заслоны» відаць, што Оліны выступленні на многіх людзей падзейнічалі як выбух, узрушылі людскія душы.

Дэйв Браун, Тэхас 79925, ЗША:

«Дарагая Оля! Пішу табе восьмае пісьмо. На зямлі, поўнай войнаў, нянавісці, цяпер так многа людзей патрабуюць тваю цудоўную ўсмешку і чароўнасць, што я вырашыў цябе патрывожыць яшчэ раз...»

Майк А., Клінтон, Іова:

«...Я спадзяюся, што ты правяла добра час у ЗША. Калі ты выстулала і цябе паказвалі па тэлебачанні з Белага Дома, я заўважыў, што вы, рускія, маеце таксама пачуццё гумару. Мы гэта цэнім, бо ў ЗША мы ўсе заўсёды жартуем...