Бедны негр застаўся галодны...»
«Нью—Йорк Таймс» паспрабавала ў даволі адкрытай форме вытлумачыць прычыну поспехаў савецкіх спартсменак, якія з гэткім трыумфам выступалі ў ЗША. I вось што ўплывовая газета вымушана была сказаць на ўсю Амерыку:
«Прадстаўляючы Олю Корбут, гэту 17-гадовую савецкую гімнастку, ад выступленняў якой замірае дыханне, як суперзорку, сродкі масавай інфармацыі ЗША пазбягаюць закранаць пытанне (інакш яно, вядома, узнікла б) пра тое, як у СССР, ГДР і іншых сацыялістычкых краінах удалося выхаваць гэтак многа выдатных спартсменаў сусветнага ўзроўню.
Сапраўдная прычына безупыннага ўдасканалення майстэрства і здольнасцей савецкіх спартсменаў,— дадае газета,— крыецца ў адносінах да спорту ў Савецкім Саюзе. Там дзеці атрымліваюць спартыўную падрыхтоўку бясплатна ў спортцэнтрах, школах і лагерах, чые выдаткі аплочваюцца міністэрствам асветы і прафсаюзамі. Усе спартыўныя пляцоўкі і абсталяванне знаходзяцца ў распараджэнні школ бясплатна на працягу цэлага дня па дэкрэту дзяржавы, і моладзь трэніруецца пад наглядам вопытных спецыялістаў. Такія ж мажлівасці існуюць і ў іхніх інстытутах.
На савецкіх заводах адводзяць спецыяльныя мінуты для размінкі, што з'яўляецца кантрастам у параўнанні з умовамі, у якіх знаходзяцца рабочыя нашай краіны. У выніку паскоранага тэмпу і доўгіх гадзін работы амерыканскія рабочыя прыходзяць дамоў стомленыя, а ў час адпачынку на рабоце (калі такі дзе і заведзены) ім няма чаго рабіць, як толькі стаяць ды піць каву ».
Ад слоў адной з вядучых амерыканскіх газет нічога не адымеш. Шкада. што «Нью—Йорк Таймс» не можа зірнуць на парадкі ў сваім грамадстве яшчэ і вачыма савецкага трэнера.
8.
Пасля выступленняў нашых спартсменак у ЗША там адразу з'явіліся тысячы клубаў Олі Корбут. Стаў рэгулярна выходзіць часопіс — орган «Клуба балельшчыкаў Олі Корбут», а кампаніі, якія пастаўлялі спартыўны інвентар, не паспявалі ўжо завозіць брусы, турнікі, накладкі для рук, гімнастычныя касцюмы і тапачкі-чэшкі для дзяўчатак і хлопчыкаў.
У скульптараў і мастакоў узнікла пільная патрэба рабіць Оліны партрэты на палатне, у гіпсе і бронзе.
Пайшла красавацца прычоска «а-ля Оля Корбут», кашулі з партрэтамі нашай зямлячкі на грудзях і плячах, з надпісамі «ай лав ю, Вольга!», «май дарлінг, міс Корбут!».
Друкарні выпусцілі сотні тысяч каляровых плакатаў з фігурай Олі Корбут, якімі абклейваліся цэлыя гарады і краіны.
Фірмы выкінулі на прылаўкі пласцінку з песняй пра нашу спартсменку.
У друку з'явіліся «оды» і «санеты» для Олі Корбут.
У многіх штатах збягаліся натоўпы Оліных паклоннікаў ды паклонніц — яны вар'явалі і раўлі «марш Вольгі Корбут», стрымлівалі вулічны рух, і паліцыя не магла нікому даць рады...
Пасля Амерыкі Оля з сяброўкамі працягвала свае паездкі па крывізне зямнога шара і ўсюды ўзбуджала людзей, а яе прыезд быў заўсёды не абы-якой сенсацыяй.
У час яе выступленняў у Англіі ўяўленні аб брытанцах, як аб людзях стрыманых ды халодных, развеяліся як дым. Спартсменка мела магчымасць на кожным кроку пераканацца, што тэмперамент англічан ані не ўступае энтузіязму амерыканскіх балельшчыкаў. I там газеты на ўсю паласу змясцілі фота Олі на фоне Крамля з кідкімі надпісамі:
«Оля дорыць сваю чароўную ўсмешку пяцідзесяці мільёнам брытанцаў!»
«Усе англічане атрымаюць магчымасць убачыць найвялікшую гімнастку нацыі!..»
«Нарэшце здзейснілася — Оля ў Лондане!!!»
«Такое бывае толькі раз у стагоддзе!!!»
«Цуд з коскамі-хвосцікамі на беразе Тэмзы!!!»
Тады на Даўнінг-стрыт, 10, у сваёй рэзідэкцыі, вымушаны быў прыняць славутасць нават тагачасны прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Эдвард Хіт, якога ў сімпатыях да нашай краіны, мякка кажучы, не западозрыш. Бытта які гід, ён трыццаць пяць мінут вадзіў Олю разам з іншымі нашымі спартсменкамі па старажытных залах, паказваў выдатныя гістарычныя помнікі былой імперыі, тлумачыў, што да чаго, між іншым заўважаючы:
— Памятайце, ледзі: нямногім выпаў гонар пабываць на Даўнінг-стрыт, 10, бачыць гэтыя гістарычныя пакоі, але я вас тут прымаю з асаблівай прыемнасцю!
Пад какец паездкі па Вялікабрытаніі англічане таксама ўручылі нашай зямлячцы кубак з надпісам:
«Лепшай гімнастцы Англіі за 1974 г.».
З такім жа поспехам гараднічанка выступала ў Італіі, ФРГ, Японіі, Аўстраліі ды іншых краінах (нават — у Сінгапуры!), а газеты і там не знаходзілі слоў для, як яны напісалі, «Брыжыт Бардо сучаснай гімнастыкі».