Такім чынам Оліны дасягненні — цэлае перапляценне прычын.
Яны ідуць ад упартай працавітасці I ахвярнай стойкасці ды непаўторнай самабытнасці яе народа.
Іх вытокі — у партызанскай дзёрзкасці такіх, як Олін, бацькоў.
Яны — і ў самаахвяраванні ды неадольным жаданні давесці справу да канца яе трэнера-бессярэбраніка, які здольны не толькі перці на сваім гарбе праз увесь загранічны горад маты на трэніроўку для сваёй вучаніцы, а нават палезці праз акно ў Палац спорту, каб юная гімнастка не адчувала сябе адзінокай.
Яны — і ў спрыяльным мікраклімаце, створаным савецкім урадам для сваіх грамадзян. Оля — яскравы паказнік, як пры адпаведных умовах уся нацыя можа ўзняцца да сусветных стандартаў і вышыняў.
Усё пачалося недзе ў Айчынную вайну, калі Беларусь разам з іншымі братнімі рэспублікамі здзівіла свет стойкасцю ды ўразіла сваімі ахвярамі, панесенымі ў змаганні з магутным ворагам. На працягу аднаго пакалення ўзняліся з руін усе гарады і сёлы. Не паспелі мы нават агледзецца — і вось ужо беларускія трактары аруць і ў Тэхасе, МАЗы коцяць па дарогах спякотнай Сірыі, Аргенціны, прадукцыя нашых заводаў разыходзіцца ў 80 краін свету, ураджаі збожжавых патроіліся, беларуская проза, драматургія ды паэзія ўзняліся да сусветных вышынь, нашыя вучоныя прымаюць удзел у міжнародных сімпозіумах, а голас беларускіх дыпламатаў гучыць і ў Савеце Бяспекі ААН.
Адпаведна не адстаюць і спартсмены. Сённяшнія дасягненні гімнастаў, напэўна, у 1945 годзе мала каго кранулі б: паўгалодных, разутых і раздзетых, у разбураных хатах — людзей хвалявала зусім іншае.
Спорт, як трапна заўважыў Леў Касіль,— штука крыху ўмоўная. Тут уладарна праяўляюцца нашы захапленні, вызваляюцца рэфлексы, якія мільёны гадоў дрэмлюць у чалавечым родзе (і вельмі малая надзея, што мы хутка вызвалімся ад генетычнай спадчыны). Але якія б водгукі азарту старажытнага паляўнічага і воіна, якія б эмоцыі не віравалі на футбольным полі, рынгу, дыване, бегавой дарожцы, турніку, трыбунах, якім бы вялікім не было імкнекне да перамогі, усё гэта замккута ва ўмоўным коле правіл ды пэўнага сэнсу гульні: саперкік, якога трэба адолець, ніякі не вораг, а ўсяго ўяўны праціўнік.
Спорт — радасць мускулаў, шчаслівае адчуванне здароўя, гульня сілы і спрыту, імкненне да самаўдасканалення. Юнак перажывае напал барацьбы і трыумф перамогі, каб, будучы дарослым, не паддавацца скепсісу, эрозіі душы,— каб самасцвердзіцца як чалавечая адзінка. Таму наша дзяржава не шкадуе сродкаў на стадыёны, спартыўныя школы, на падрыхтоўку трэнераў, правядзенне спаборніцтваў. Лёгкія, як мала што іншае, для ўспрыняцця людзьмі спартыўныя дасягненкі сучасныя сродкі інфармацыі і прапаганды здольны імгненна данесці да кожнага дома і ў кожную сям'ю.
Зрэшты, балельшчыкамі спорту з'яўляюцца і сотні — мільёнаў далёка не маладых людзей, а ідзе яно, гэта захапленне, не проста ад дзівацтва. Наша жыццё наладавана непераадольнай прагай перамогі, мы ўвесь час за нешта змагаемся — з сабой, на рабоце, дома, і менавіта таму людзі, падатлівыя на перажыванні, заўседы за што—небудзь «балеюць» там, дзе справа заключаецца толькі ў бескарысным — каб адно выйграць.
Народу даўно абрыдлі войны. Цяпер мы апрануты, накормлены, жывём у абсталяваных памяшканнях. Што дзіўнага, калі ў людзях рознага ўзросту патрабавальна дае аб сабе знаць прага да той самай своеасаблівай гульні,— няхай жа яны і паспытаюць у ёй як найбольш асалоды, радасці і захаплення, няхай адчуюць сябе маладымі.
Адным словам, здаровая, не разбэшчаная дабротамі жыцця нацыя, з толькі што загоенымі крызавымі мазалямі ад цяжкай працы, з рубцамі перажытага нядаўна гора, калі загінуў кожны чацвёрты грамадзянін, калі жанчыны выконвалі абавязкі «другога фронту» і замест коней месцамі цягалі плугі і бароны ля святых папялішчаў, дзе яшчэ нядаўна ў вогнішчах з хлявоў і гумнаў гарэлі іхнія дзеці,— гэтая нацыя выбралася на вялікую дарогу.
Оліна жыццё — адна з алмазных успышак у грамадскім і культурным жыцці яе суайчыннікаў.
Чырвоны Кастрычнік надаў майму шматпакутнаму народу такую пачатковую хуткасць, што ён упэўнена выйшаў на глабальную арбіту, і таленавітыя яго прадстаўнікі каштоўнымі дыяментамі заблішчалі аж на сусветным небасхіле. Нам вельмі прыемна, што кашая бывалая планета (якую, здавалася б, нічым ужо не здзівіш) гэтак сардэчна, па-мацярынску цёпла прыняла, прывітала і сваё таленавітае дзіця — Олю Корбут. Няважна, што на Алімпіядзе-76 у Манрэалі яна ўжо была не першай. Надзя Каманечы да перамогі ішла праз «школу Корбут». Слаўную гараднічанку на паказальных выступленнях гімнастак у Лондане пасля Манрэаля людзі сустракалі з ранейшым энтузіязмам.