Выбрать главу

Што ж, у кожным чалавеку заўсёды жыве адчуванне, звязанае з імкненнем і надзеяй, тоіцца нясцерпнае чаканне падыходу к дальняй ці блізкай мэце, чаму якраз і садзейнічаюць такія збудаванні.

Масты ў наш час людзей збліжаюць і аб'ядноўваюць.

Але ж — каб яны маглі і адчуваць! А яшчэ лепш — каб масты мелі памяць і валодалі здольнасцю гаварыць!

2.

Тыя прашчуры, ад каго ідуць нашыя карані, у змрочныя старажытныя часы карысці з першага гродзенскага моста мелі мала. Тагачасны селянін і рамеснік сам сябе карміў і адзяваў, а сыравіну для гэтага здабываў на сваім агародзе і палетку, таму патрэбы ў далёкіх раз'ездах не меў.

Мост неабходны быў іншым.

Паміж братамі Ягелам і Вітаўтам ішла бясконцая крывавая міжусобіца. Каралеўская знаць ды крыжаносцы, імкнучыся авалодаць прынадным караваем — Прынёманшчынай,— плялі свае інтрыгі. А ўсім да зарэзу патрэбна была пераправа, каб з берага на бераг перакідваць дружыны, асадную тэхніку, харчы і трафеі.

Бедным нашым продкам, што жылі ў штодзённых клопатах, сваімі інтарэсамі, мост здаваўся часам ненажэрнай гусеніцай, вечна рухомай сараканожкай ды асацыіраваўся з такімі словамі, як пажар і голад, асада і разня, вываз рабочай сілы ды ўгон быдла, што бясконца чынілі бязлітасныя пыхлівыя ды прагныя да ўлады і чужога дабра ккязі і старшыны ордэнаў.

А ў выніку — пасля спалення ўшчэнт маёй Ваўкавысчыны — па яшчэ свежанькіх бярвеннях насцілу першага гродзенскага моста крыжаносцы пераправілі зноў на захад свае катапульты (пяціпудовыя ядры з іх, якімі захопнікі разбівалі Прачысценскі храм, экспануюцца ў Гродзенскім рэспубліканскім музеі атэізму і гісторыі рзлігіі), нарабаванае дабро ды прагналі тысячы нявольнікаў. Следам за імі Вітаўт правёў свае сорак палкоў...

Земляробы, рамеснікі і лесавікі Прынёманшчыны праязджалі па мосце толькі ў тым выпадку, калі везлі феадалу ці ў манастыр павіннасць, адпраўляліся ў невядомыя землі з абозам сушанага зубровага мяса для войска, амуніцыі, крупы і мукі альбо — калі іх саміх, павязаных пачкамі, чарговы захопнік ці феадал валок у Клайпеду альбо ў Крулевец (адгэтуль і пайшло: «Дзядзька Юзік трапіў у Прусы, дзе не ступяць беларусы!») на продаж ці — у «Горадзень» на работу.

У Майнцы захаваліся быкі ад моста, пабудаванага яшчэ рымлянамі. Якісьці кароль таксама для сваёй карысці паклаў на іх драўляныя пралёты. У 81З г., каб мець нарэшце спакой, жыхары Майнца пераправу цераз Рэйн спалілі.

У тыя змрочныя часы, напэўна, і гродзенскі мост наслухаўся плачу і праклёнаў, і на яго мажліва, узнімаліся даведзеныя да адчаю навакольныя жыхары, і толькі няма каму нам пра гэта расказаць. Самі ж масты маўчаць, як зачараваныя,

3.

З Савецкай плошчы сёння добра відочны на фарным касцёле чатырохсотгадовы гадзіннік, што майстры «Рэмбыттэхнікі» зараз адрамантавалі, і ён ужо ідзе (гадзіннік — копія таго, які з 1З86 г. стаіць у Салеберыйскім саборы ў Англіі!). Дык вось, станіна, на якой замацаваны яго няхітры механізм, выкавана ў звычайнай кузні. Брусы станіны тонкія (бо да металу тады, не ў прыклад нам, адносіліся надта беражліва, і на іх выразна відочны сляды малаткоў.

Хто быў той прыгонны каваль, што іх прыдумаў, зварыў ды прыладзіў, адкуль ён родам — з—пад Бераставіцы, Свіслачы, Поразава, Слоніма, Ваўкавыска?

Што ён адчуваў, калі загрукатаў пад коламі насціл моста, і калі яго, навічка, мажліва, звязанага вяроўкай, панскія гайдукі ці манастырскія халопы пырнулі ў бок пугаўём ды велікадушна паведамілі — вось і горад, куды цябе, братка, вязём?..

А калі б мы ўзняліся над Савецкай плошчай на верталёце, то на правым беразе Нёмана адразу ўбачылі б «паэму ў камені» — славутую Каложу — помнік старажытнабеларускай архітэктуры XII стагоддзя. Шасціслуповая будыніна з тоненькай, зробленай уручную цэглы-плінфы кранае сучаснікаў непаўторнай арыгінальнасцю архітэктуры, самабытнай прыгажосцю фасадаў, а праставаты жывапіс дэкора вонкавых сцен прымушае адразу ўспомніць народны стыль вышывак і ткацтва.

Крыху бліжэй, на Замкавай гары, пад вялізным ахоўным дахам прытаілася аднагодка Каложы — княжаская царква Ніжняя. Равесніцу гэтых дзвюх, Прачысценскую, а ў ёй і цудоўную маялікавую падлогу, адкапалі у 1980 г. археолагі з Гродзенскага універеітэта М. А. Ткачоў, I. М. Чарняўскі, А. А. Трусаў. з—пад гарадскога друзу Міхаіл Аляксандравіч бярэцца выкапаць яшчэ два-тры храмы, і яму нельга не верыць.