Выяўляецца,— пасля падзення экіпаж, дайшоўшы да памяці, цераз гэтую самую дзірку ў борце выскачыў на зямлю. Паблізу праходзілі разведчыкі. Немцы пачалі стральбу з пісталетаў і паранілі нашага. Партызаны адкрылі страляніну ў адказ і дваіх ворагаў забілі. Хлапец, што нядаўна шчоўкаў перад карцінай арэхі, разабраўшыся, што да чаго, аўтаматнай чаргой скасіў яшчэ аднаго. Чацвёрты немец кінуўся ўцякаць. Разведчыкі ламанулі за ім.
Доўгага і белабрысага немца партызаны абкружылі аж у балоце. Разгарачаныя і злыя за параненага, разведчыкі прыкончылі б немца на месцы, калі б не Герашвілі. Грузін абхапіў яго рукамі, заляманта-ваў:
— Прэч! Ён — мой! Ныкому нэ аддам!... Он мнэ патрэбны, прэч!
Разведчыкі паспрабавалі вырваць немца з учэпістых рук грузіна, абураліся:
— Ты што, фашыста пашкадаваў?
— Мо ён Косцю Балабановіча параніў, а мы будзем цацкацца з ім? Адыдзі па-добраму!
— Ён мнэ патрэбен, панымаіш? — цвярдзіў грузін сваё.— Нынку пысаць трэба, панымаіш?! Натуру фашыста ў мінэ нэт, панымаіш? Мнэ очынь патрэбін, ныкому нэ аддам, панымаіш? Это — мой натура, рускым языком гавару, панымаіш?
Грузіна ў брыгадзе паважалі. Астыўшы крыху, хлопцы вырашылі:
— Ладна, чорт з ім, калі прыліп да фрыца як смала! Завядзем у штаб — нікуды ад нас не дзенецца!
Тым часам да самалёта збегліся ўжо ледзь не ўсе, хто быў у лагеры,— жарты, такое здарэнне! Людзі з жахлівым захапленнем разглядалі забітых лётчыкаў, краталі дэталі «Юнкерса-52», набіралі, хто колькі мог, трафеяў і адыходзіць не спяшаліся.
Разведчыкі, паклаўшы на сялянскую фурманку параненага сябра, пакідалі на сена рэчы экіпажа і гурбой накіраваліся ў штаб.
Высокі і выпеленгаваны немец у мундзіры лётчыка, з сінім шалікам на шыі, з рукамі, скручанымі вяроўкай за спіну, трымаўся ганарліва, на партызан глядзеў з выклікам, аднак ішоў, куды яму загадвалі. Спадарожныя хлапчукі хваліліся нямецкімі крыжамі, пыр-скалі адзін на аднаго адэкалонам, мяняліся трафеямі. Разахвочаныя партызаны апавядалі адзін аднаму, з чаго па самалёту стралялі. Кожны бажыўся,— менавіта ён збіў «Юнкерса-52». На хаду штыкамі адкрывалі кансервы, бутэлькі ды смакавалі віно. Злосць прайгала, абураліся на немца для парадку. Зрэдку хто—небудзь замахваўся на палоннага ды гыркаў:
— Ы-ых, шчэ воўкам глядзіш, гад?! З'еў локшыны і фанабэрыш-ся?! Пачакай жа, фашыстоўская морда, доўга пяліць слепакі свае не будзеш!..
Ладо хлопцам крычаць на немца дазваляў, але не адставаў ад яго ні на крок.
7.
У брыгадзе камандзіры пайшлі якраз на заданне, пакінулі за старшага мужчыну сярэдніх год, слабога здароўем, чалавека стрыма-нага і мудрага, камісара — Пятра Іванавіча Максімава.
Допыты палонных камандаванне лічыла карыснымі для развед-чыкаў урокамі, таямніцы з іх не рабіла. Цікаўныя да ўсяго партызаны ўвялі штурмана ў штаб гурбой. У разведку бралі самых атлётаў — хлопцы адразу запоўнілі памяшканне, завалілі падлогу трафеямі. Камісар уважліва перабраў атрыбуты лётчыкаў — новенькія планшэты ды іншае, што было ў рукзаках. Слыніўшыся на «зольдатэнбух» палоннага, Максімаў адгарнуў вокладачку:
— I тут «Дзесяць запаведзяў»?! Дыпламаваныя рыцары! [12] От жа фашыстоўская крывадушнасць!..— Прачытаў:— «Віль... Вільгельм Гофман, год нараджэння 1917». Фота нібы яго. Ага, яму — дваццаць пяць. Гэта ты — Гофман? Хануілавіч, спытайся, калі ласка.
Сярод трафеяў партызаны знайшлі ладную нікеляваную скрыначку з наборам інструментаў для аперацыі. Прыціскаючы да грудзей каштоўны падарунак сяброў, брыгадны хірург Бергман стаў перакладаць.
Тым часам абкружаны партызанамі штурман яшчэ ніяк не мірыўся з тым, што надзея адбываецца наяве. Усё здавалася яму непаразуменнем, кашмарным сном. Ён спадзяваўся — з гушчару вось-вось вынырнуць жандары з ваўкадавамі, за імі — роты паліцыі і карныя кагорты суайчыннікаў разнясуць у момант асінае гняздо «лясных бандытаў» і вызваляць яго.
Гофман не раз думаў і пра свой канец. Яго смерць упісвалася ў рунічныя легенды і прачытаныя кніжкі, прыняць яе нарыхтаваўся, як належыць нямецкаму мужчыне і салдату. Канец уяўляўся на вачах у Landser-аў, сярод сцягоў, фанфар і грукату барабанаў, калі ён з пісталетам у руцэ, выхапленым на бягу, з палаючым тварам і думкамі пра фюрэра, які яму ўсміхаўся з трыбуны, пасля стрэлу каварнага ворага асоўваецца з лёгкім паўабаротам на зямлю, пасля чаго наступае радасна-трыумфальны адыход у краіну славы, вечнага шчасця і асалоды. Агарнуў адчай, што з—за звычайнай выпадковасці — перабітай дурной куляй сяміміліметровай меднай трубкі маслапро-вада — ён, запраграмаваны вышэйшай воляй для грандыёзных падзей, сярод агульнага трыумфу ды перамог вялікай Германіі заканчвае жыццё так ганебна — у дзікім, прымітыўным лесе, сырой камарыльні, пра што нават ніхто не даведаецца. Мужчынскі гонар прыглушаў у ім маладушнасць. Прысутнасць тыпаў у разнастайнай вопратцы, прыставанне і кпіны прымушалі падцягнуцца, выдаваць сябе за бравага гусара.
12
У салдацкіх кніжках гітлераўскіх ваяк змешчаны "Дзесяць запаведзяў нямецкага салдата”. Там былі і такія пункты: