Выбрать главу

Нацысцкі афіцэр прыйшоў у адчай — майн гот, упусціць такі кадр!

Сказаць, што карціна пакідае кожнага гледача нераўнадушным — мала.

Натуральна-шчыры, страшны дакумент пэўнай эпохі па ланцуж-ку пакаленняў цяпер будзе доўга перадаваць і перадаваць нашчадкам водгукі гераічнага мінулага, хваляваць людскія сэрцы ды фарміраваць іхнія душы.

2.

У суседнім аддзеле музея вісіць ікона блажэннага айца Максімільяна.

Гісторыя іконы такая.

Ксёндз Максімільян Марыя Кольбэ пры буржуазнай Польшчы быў душой папулярнага сярод католікаў месячніка «Рыцар прачыстай дзевы» («Rycerz Niepokolanej»). Выдаваўся часопіс пяць гадоў і ў Гродне, паралельна нават па-японску — у Нагасакі. Тыраж яго даходзіў да мільёна экзэмпляраў, і толькі ў часы акупацыі (1940) немцы месячнік абрэзалі да 120 тысяч.

Побач з апісаннем жахаў, якія бытта нясе людзям «сусветны крыважэрны камунізм» і ўсхвалення каралёў, прынцаў, генералісімуса Франко, маршалаў Пілсудскага ды Рыдз Сміглага, побач са зняважлівымі артыкуламі ў адносінах да іншых нацый (асабліва яўрэяў), у «Рыцары прачыстай дзевы» яшчэ падавалася дробная Інфармацыя, пісьмы[29].

Акупіраваўшы Польшчу, нацысты, як вядома, адразу ўзяліся нішчыць яе народ. Пачалі з інтэлігенцыі і нават у такіх людзях, як Кольбэ, убачылі сабе пагрозу.

У 1941 годзе а. Максімільяна арыштавалі, прывезлі ў Асвенцім ды — іронія лёсу!— разам з камуністамі і іншымі савецкімі палоннымі памясцілі ў барак 14А, на арыштанцкую вопратку ксяндза пачапілі нумар 16670.

К таму часу жыццё Кольбэ шмат чаму навучыла, А. Максімільян, мабыць, дараваць сабе не мог ужо, што, трымаючы ў руках масавы орган, друкаваў у ім розныя «бздуры», не паказваючы землякам пагрозы рэальнай.

У дні гістарычных выпрабаванняў палякі здзіўлялі свет сваім патрыятызмам. Без ніякай перспектывы кідаліся на штыкі, пад кулі ці бралі на сябе віну сваякоў, камандзіраў, знаёмых і нават — чужых ды з горда ўзнятай, бы наш Фадзей, галавой значылі шляхі гісторыі сваімі смерцямі.

Ксёндз Кольбэ аказаўся дастойным сынам свайго народа. Лагерныя будні неўзабаве падсунулі яму момант для подзвігу.

З.

У канцы ліпеня 1941 года з Асвенціма ўцёк зняволены. Камен-дант канцлагера штурмбанфюрэр Фрытцшэ загадаў — за ўцёкі аднаго з барака 14А пакараць галоднай смерцю дзесяцярых.

Эсэсманы адлічылі ахвяры, падвялі да баракаў, дзе адбывалася такое пакаранне, паставілі ўсіх на калені, У момант збегся натоўп схуднелых істот у паласатых балахонах. Знаёмых і сяброў камендант ад няшчасных не адганяў. Наадварот, якраз ён і хацеў, каб жывыя добра на ўсё паўзіраліся ды зарубілі сабе на носе — з немцамі жарты малыя.

Пакуль апаражнялі ад трупаў цэментавыя клеткі ды рыхтавалі «памяшканне» для свежых кандыдатаў у нябожчыкі, няшчасныя, абкружаныя арыштантамі, развітваліся. Малады ляснік Францішак Гаёўнічак услых усклікнуў:

— Божа, як шкада жонкі! Езус, Марыя, як мне шкада малых дзетак!..

Пачуў гэта Максімільян Марыя Кольбэ ды звярнуўся па-нямецку да Фрытцшэ:

— Пан камендант, мне сорак сем, я адзінокі. А гэты няшчасны — малады і ў яго сям'я. Абмяняйце нас, вам жа ўсё роўна!

Цар і бог славутай фабрыкі смерці надта здзівіўся ды хвіліну падумаў. Затым практычны немец кінуў:

— Гут! Станавіся замест яго на калені! А ты — вэг! Дзевяць прыгавораных палякаў памерлі ў бетонных клетках — хто на сёмы, хто на восьмы дзень, іх адправілі ў печ, а ксёндз усё жыў — лагернікі ўмудрыліся праз шчыліну ў дзверцах запіхваць яму ежу.

Застаўшы арыштанта з нумарам 16670 жывым-здаровым і праз два тыдні, раззлаваны Фрытцшэ зараз жа загадаў даць апошняму заложніку ўкол фенолу — орднунг мус зайк, фэрфлюхтэ! Немец яшчэ і прасачыў, каб цела дзесятага паляка адправілі ў крэматорый таксама.

4.

Францішак Гаёўнічак, прайшоўшы агні і воды, вярнуўся пасля перамогі дамоў ды расказаў усім пра сваё незвычайнае ўратаванне. Гісторыю падхапілі касцельныя газеты, пачалі размалёўваць яе на розныя лады. Затым шуміху падхапіла ватыканскае радыё, тэлебачанне...

Ішлі гады, адно дзесяцігоддзе змяніла другое, а шуміха вакол учынка а. Максімільяна не сціхала. Скончылася ўсё тым, што касцель-ная ўлада Польшчы звярнулася ў Ватыкан з прапановай — аб'явіць Кольбэ святым. Ім стаць цяпер не так проста, і першую атаку польскага клера апастольская сталіца адбіла.

Тады каталіцкія газеты ўзнялі новую кампанію.

вернуться

29

Напрыклад: