Крыжу ўзрадаваўся я, бы старому знаёмаму.
З таго дня праз гадоў пяць, едучы ў Брэст ці з Брэста, я ноччу і днём чакаў з нецярпеннем моманту, калі стужка асфальту прывядзе мой аўтобус пад Шылава і я хоць на секунду зірну на сваю вешку. Калі ж аднойчы старога знаёмага не ўбачыў у належкым месцы, ад непапраўнай страты ўпаў у адчай.
Неяк расказаў я пра крыж археолагу Лысенку, контуры гранітнай фігуры намаляваў яму яшчэ і на паперы. Славуты адкрыўца «Бярэсця», не задумваючыся, кінуў;
— Мальційскі. Чатырнаццатае стагоддзе. На Беларусі такіх надта мала. Ставілі продкі адно з выпадку вялікіх падзей. Наколькі ведаю, ніхто з вучоных яго не бачыў.
Словы вучонага распалілі мяне яшчэ больш, адчай некалькі гадоў не даваў спакою. Падмывала нешта рабіць.
Нарэшце выбраў я час і спецыяльна адправіўся пад Ружаны даследаваць — што здарылася з маім знаёмым. Абабег шмат дамоў, апытаў старых і малых, але ўсе людзі на мяне ўзіраліся, як на дзівака, пакуль я не спахапіўся — пераблытаў вёскі; а сонца ўжо хіліла к захаду.
У Гродна давялося вяртацца спадарожным грузавіком. Разгаварыўся я з шафёрам, а ён:
— Ха, добра ведаю той крыж! Паставіў яго нейкі цар, а пад ніз закапаў золата. Калі працаваў я ў Шылаве трактарыстам, старшыня калгаса загадаў: завалачы крыж у балота. Падчапіў я тросам, завалок. Потым хадзіў ноччу з лапатай на тое месца, але ніякага золата там не было — хтосьці ўжо выкапаў. Ці можна крыж з балота дастаць? Наўрад. Засмактала дрыгва грунтоўна.
3.
Ішоў год за годам, а шылаўскі крыж, бы зубны боль, не даваў мне спакою. Звязаныя з ім перажыванні юнацтва паступова адыходзілі на задні план. Фантазія ўжо малявала таямнічныя і вялікія падзеі, з—за чаго мае продкі той крыж выцесалі. Тысячу разоў пра-клінаў я незнаёмага старшыню калгаса, заадно абураўся і на іншых дурняў, якія звялі са свету столькі помнікаў народнай культуры.
Нечакана для сябе стаў я раптам дырэктарам Музея атэізму і гісторыі рэлігіі. Адразу падумаў пра крыж. Быць таго не можа, каб трохтонную глыбу ў наш час нельга было знайсці — балоты цяпер асушылі, яго напэўна выперла наверх.
Ружашнчына — не наша вобласць, трэба захоўваць субардына-цыю. Пра экспанат я асцярожна пацікавіўся ў Брэсцкім музеі. Пачуў адказ:
— А яго шылаўскі старшыня загадаў пабіць. Адзін дзядзька кавалкі пазбіраў ды паклаў сабе ў фундамент. Калі вам аддасць — мы не супроць.
Выходзіць — яшчэ адна версія знікнення помніка?! Няўжо знайшоўся ідыёт, што пабіў такую каштоўнасць?..
Да старшыні пранікся я ўжо лютай нянавісцю, а сябе пацешыў: не панікуй, можа быць яшчэ і версія трэцяя, на гэты раз — самая праўдзівая, лепш з'ездзі на месца ды разбярыся толкам, мажліва не ўсё яшчэ страчана.
4.
У разгар лета музейны аўтобус мяне з супрацоўнікамі даставіў у Шылава. Была нядзеля. У момант сабраўся вялізны натоўп загарэлых і цікаўных мужыкоў ды баб — ужо дзяцей, унукаў тых, хто партызанам даваў хлеб і кумпякі.
К— ры-ыж? — людзі адразу загаласілі хорам, бытта пытання такога чакалі.— Ён там на дарозе закопаны!
— Як старшьгяя кінуў у тую яму, так і ляэыць!
— Ужо гадоў з дваццаць!
— Хадзем пакажам!
Натоўп павёў нас да месца. Людзі не пераставалі:
— Старшыня калгаса, абармот, вывернуў яміну ды ўпіхнуў туды яго.
— Перашкаджаў, бачыш, яму, халеры! Да ямы загадаў валачы трактарысту. Той адмовіўся. Так палез, зараза, у кабіну сам.
— А думаеце, яму гэта не адрыгнулася? Нага аднялася, жонка і дзеці пахварэлі.
— А што сабе думаў — такое з рук зыдзе?
— Прыезджы? — цікаўлюся.
— Мясцо-овы! Зараз працуе ў Зелянкевічах старшынёй сельсавета.
— Ці хоць цэлы крыж у зямлі?
— О-о, ён надта моцны — каб хацеў пабіць, не паб'еш!
— Во, тут і ляжыць!
Спыніліся ўмесцы, дзе дарога выходзіла на асфальт.
Шафёр прывалок бярэмя інструменту. Мае навуковыя супрацоў-ніцы няўмела, з наманікюранымі пальчыкамі ўзяліся за лапаты ды пачалі бездапаможна тыкаць іх у зацвярдзелую на бетон зямлю. Мужыкі без слова інетрумент паадбіралі, і ў іх адразу закіпела работа. Не прайшло і мінуты, як у яме паўстала знаёмая да болю гранітная няўклюда.
Наш аўтобус — слабенькі, за экспанатам трэба ехаць грузавіком. Буксірам сцягнулі покуль што яго ў кювет, выраўнялі дарогу. Людзі ўжо маўчалі. У настроі натоўпу адчувалася якаясьці перамена.
— А вы — што, мо надумалі сабе яго забраць? — раптам узарвалася бабка.
— Не-е, не аддамо ніко-ому! — падхапілі іншыя.