Выбрать главу

— Бедная! Страху наелася! — паспачуваў нехта.

— Днём я не баялася, крычала! — пахвалілася дзяўчынка.— Усё роўна ведала, што татка мяне знойдзе.

Бацька праслязіўся.

— Анатоль Хведаравіч,— надказалі яму,— не трымай, пусці на зямлю, ёй якраз патрэбна нагрузка на ногі.

Дзяўчынка, ступіўшы на снег, пайшла.

— Тата, класная званіла?.. А хто мне цяпер даведку выдасць, дзе я была, як прымуць у школу?

— Добра што знайшлася!.. Ты надта галодная? Ой, ты ж тры дні нічога не мела ў роце!

— Я ела коржык.

Нехта з інжынераў заглянуў у партфель і ўсклікнуў:

— Тут булка цэлая!

— Ты яе не з'е-е-ла? — здзівіўся і бацька.

— Мамцы купіла.

— I не чапала праз усе дні?

— Яна мамчына.

Мужчыны адвялі адзін ад аднаго памакрэлыя вочы.

4.

Праз пару мінут бацька прывёў гераіню дамоў. Зіна адразу паперла мужа чакаць ля пад'езда «хуткую дапамогу», папаіла дачку чаем і ўпершыню ад аўторка хлябнула сама. Рыхтуючы малую ў бальніцу, устрывожылася:

— Іначка, а чаму ў цябе такія падраныя пальчаткі?

— Там былі пуетыя банкі. Я ўсё пірамідку хацела з іх зрабіць, каб вылезці... Такія, мамка, во-острыя!.. Мам, ты ўжо наелася? А я шчэ галодная!

Малая цяжка ўздыхнула і спахапілася:

— Мамця, а я табе штосьці купіла ў нашым буфеце! — Палезла ў партфель.— Во, глядзі!.. На!.. Ты чаго зноў плачаш? — па-апякунску, як дарослая, суцешыла: — Не пла-ач, я ўжо знайшла-ася! Паспрабуй, паспрабуй булачку... А доктар даведку мне выпіша, праўда?

МІМОЗА

Пра яе ў энцыклапедыі сказана: «М.— шматгадовая трава, куст, дрэва. З усіх відаў вылучаецца м. сарамлівая — калі ненарокам да яе дакрануцца ці ўдарыць, лісточкі адразу складваюцца».

Гэтая крохкая, гнуткая расліна вядома ўсім. Яе жоўтыя пахучыя бубехі для нас — першыя вестуны вясны, а ў песнях ды легендах яна — сімвал жаночай слабасці, чароўнай пяшчоты і красы.

Але натура ў мімозы — бы ў прыроджанага штангіста.

Вось узышла яна сярод дзікіх руж, малінніку ды паднялася ў рост чалавека. Стары грузін да галінак прымацаваў маленькія грузікі, якія расліну прыгнулі да зямлі.

Праз дзве гадзіны галінкі цяжар паднялі.

Мудры грузін нейкі час даў раслінцы адпачыць, затым пачапіў грузы значна быльшыя.

Раслінка ўзяла і іх, а сама ўжо паднялася над кустамі, прыкметна падужэла.

Садавод зрабіў захад у трэці раз, у чацвёрты, пяты. I было тое ж самае.

Сярод выносных эўкаліптаў, стромкіх кіпарысаў, разлапістых ліванскіх кедраў, веерападобных пальм і купчастых магнолій мімоза стала раптам выдзяляцца ды радаваць людское вока сваёй непаўторнай далікатнай прыгажосцю, якую дагэтуль ніхто ў ёй і не падазраваў.

З таго часу, як толькі праз халодныя хмары з гор прабіваліся першыя вясеннія промні, менавіта яна станавілася цэнтрам зялёнага шуму, бо напрадвесні што можа быць мілей нашаму сэрцу, чым абаяльныя кветкі мімозы?!

Аднойчы тралеры навалаклі бетонных слупоў. Нядбайна пакладзены двухтонны цыліндр сарваўся са штабеля і як брытвай зрэзаў ужо рослую мімозу. З роспаччу замахаў рукамі стары грузін ды на кранаўшчыка абрынуў паток гартанных, поўных экспансіўнага жалю і абурэння слоў. Нічога гэта не перамяніла.

Сёння нагадаў я сухумскі выпадак у сузязі з адной асобай.

...Прыйшла яна на працу хоць і з дыпломам, але ж работніка з яе яшчэ не было ніякага. Малая. Слабенькая. Непрактычная. Безда-паможная. Як і многія, гадаваныя без бацькі, дзяўчына ўсяго сароме-лася I дзічылася. От, такі сабе смяцюшок[31], сарамлівая мімозка. Яе лёгка было пакрыўдзіць. Замыкалася яна тады ад людзей, і па вачах супрацоўнікі адразу пазнавалі, што плакала, а размоклая ад слёз цёмная фарба на вейках і бровах модніцу выдавала: яны дакладна такія ж белыя, як і яе валасы.

Аднак людзі мімозцы паверылі. Калі не было каму іншаму, сталі даваць менавіта ёй даручэнні — адно складаней другога. Так і выявілася, што гэтая кволая целам белабрысенькая істота тоіць у сабе не абы-якую сілу духу. Здарыўся той самы цуд, што і з мімозай.

Мінуў год, а на другі — расквітнела яна ў асобу. Займела імя. Нават стварыла свой непаўторны мікраклімат. У яе прысутнасці людзі пачынаюць глядзець на ўсё ды паводзіць сябе цалкам інакш. Некалькі супрацоўніц ёй зайздросцяць, затое астатнія — паважаюць, а нават — ёй ганарацца. Старэйшыя ж мужчыны (нягледзячы на рангі) пры сутыкненні на службе з белабрысенькай дзяўчынкай бытга прачы-наюцца, на вачах маладзеюць і стараюцца быць ахайнымі, спра-вядлівымі, чэснымі ды разумнымі,— яна, напалову сірата, заўсёды выклікае ў такіх спагаду, бескарыслівае жаданне ёй дапамагчы, апекавацца.

вернуться

31

Так у маім Страшаве называюць невялічкую шэрую птушачку з пароды вераб'іных (аўтар).