— Я верю, что наши вернутся, — сказаў Хлебнікаў. — Но я уже к ним не вернусь, вот в чем беда. Даже если и выживу. Я уже не тот. Тот был зрячий, а я слепец.
— Нельга ж так, усё пра сябе.
— А про кого же еще? У меня семьи нет, родителей тоже. Я в детдоме воспитывался. И я искалечен навеки. Следовательно, я свободен. Это ты думаешь, как тебе перед райкомом вывернуться, оправдаться хотя бы за этого немца. Наверное же, убить его ты не сможешь — оружия нет. А он вот тебя может в два счета. А не убивает. Ты задавался мыслью: почему?
— Можа, яшчэ і заб’е, — ціха сказаў Дземідовіч. — Адкуль я ведаю.
— Не убьет, — упэўнена сказаў Хлебнікаў. — Он теперь с нами повязан одной веревочкой. Ибо все мы здесь неудачники. И выпали из системы. Мы из нашей, он из своей. Мы — брак. А брак известно куда — на свалку.
— Як гэта брак? — зьдзівіўся Дземідовіч. — Так вы пра сябе можаце сказаць. А я не такі. Я палітычна не перамянюся.
— Можешь не меняться. Зато к тебе переменятся.
— Я яшчэ, можа, папраўлюся.
— Вполне возможно. И дождешься наших. Только что ты в анкете напишешь? Наверное же, придется анкету заполнять?
Дземідовіч замест адказу ва ўсе вочы недаўменна глядзеў на забінтаваны, неяк задраны ўгару падбароддзем твар капітана.
— На оккупированной территории был? Был. С немецким фашистом связь имел? Имел. Есть свидетели. Скрыть не удастся.
Дземідовіч прыгнечана маўчаў. Сапраўды, мабыць жа, пра ўсё тое прыйдзецца ў свой час напісаць, растлумачыць — ці зразумеюць тады яго? Ці ён зваліць усё на гэтага сьляпога капітана. Капітан сьляпы, але ж ты, скажуць, мабыць, быў відушчы, бачыў, з кім спаў у адным бліндажы?
Чорт бы яго ўзяў, гэтага немца, паныла разважаў Дземідовіч, і адкуль ён зваліўся на іхнюю галаву? Што яму тут трэба? Чаго ён тырчыць каля іх, ня йдзе нікуды? Хоць да сваіх, хоць да фронту, каб здацца ў палон, калі такі — з бракам. Тое, што гэтая гісторыя не абыдзецца для Дземідовіча добра, ён адчуваў пэўна, вось толькі ня ведаў, што было рабіць? Быў бы здаровы, ні адной гадзіны не застаўся б тут, з немцам ды з гэтым вар’яцкім капітанам, якому сапраўды, мабыць, не было ўжо чаго губляць (што возьмеш са сьляпога?). Але ж Дземідовіч мог згубіць усё. Такім потам нажытое, ніколі нічым не заплямленае…
Мусіць, выказаўшыся пра набалелае, Хлебнікаў змоўк і пачаў чакаць немца. Дужа хацелася курыць, і ён сябе цешыў тым, што калі яфрэйтар доўжыцца, дык, мабыць, недзе шукае. Авось прынясе. Серафімка, ведама ж, жанчына, яна найперш дбае пра харч, ці яна разумее, што мужыку болей за харч бывае патрэбна закурыць? Бяз харчу яшчэ можна пра-
жыць, а вось без табакі… На Дземідовіча Хлебнікаў не злаваў — такіх баякперастрахоўшчыкаў за сваё жыцьцё капітан перабачыў нямала. Яны на словах быццам дбаюць пра высокія інтарэсы дзяржавы, прыкідваюцца каменнымі артадоксамі, а самі проста баяцца. Хіба ён сам усё жыцьцё быў не такі, мала баяўся? Зрэшты, час ад часу палохалі добра, было чаго і баяцца. Вось і гэты райкамавец: як пачуў пра тое, што яго напэўна чакае, адразу праглынуў язык. А то — інтарэсы дзяржавы, разумнае кіраўніцтва…
Рэшту таго дня яны ляжалі моўчкі. Дземідовіч то драмаў, то прачынаўся. Перад вечарам прыбегла Серафімка, прынесла кажух, і Дземідовіч таропка загарнуўся ў яго. Стала куды лепш, і ён хваравіта і квела заснуў. Серафімка сказала, што ўначы будзе пячы хлеб, ранічкай прынясе, тады ім голад будзе ня страшны.
А немца ўсё не было, і Хлебнікаў пачаў трывожыцца: ці ня здарылася з ім што кепскае? А можа, пабег да сваіх? Усё магло быць. Ён ужо ведаў, што на вайне хапала ўсяго пад самую завязку…
[11. Нохем.]
[Серафімка] ранічкай бегла ў траншэю і напаткала Нохема: вылез з ямы, напалохаў яе. (У бялізьне.) Расказвае ўсё пра [жонку] Цылю. Прывяла ў бліндаж. <…>
Нохем, фатограф. З мястэчка. У яго Цыля, і двое старых, і двое малых. Усіх пастралялі. Ён вылез з ямы. Трохі чокнуты. То плача, то сьмяецца.
«Што мне ваша пабеда!»
У яго тры сыны вучыліся ў сталіцах: на лётчыка, інжынера, кінааператара. Ён працаваў, але быў задаволены. <…>
[12. Качан.]
— Яфрэйтар [немец] у вёсцы. Дастае пачак махоркі. Харошы дзед. Быў у тую [вайну] — у палоне. Даў.
— Серафімка пячэ хлеб. Страх. Сьпякла. Прылегла. Недзе: бах-бах! <…> ля дарогі. (У бульбянішчы.) Заснула. <…>
Назаўтра [Серафімка] бяжыць парасьнікамі. І паранены Качан. <…> Паўзе. Паранены ў ногі. <…> Папрасіўся: ратуй, дам золата. <…> Прыбягае ў зямлянку. З немцам прыносяць Качана. <…> (У таго сала.) Дацягнула да траншэі, пакінула. Прыцягнула з немцам. Немец яе памочнік. <…> Але адкуль золата?