Выбрать главу
Пагаворым на розных мовах (Разумеючы кожны нюанс), Інстынктыўна творачы ўмовы, Каб мацней не збліжала нас.
Пад крылом усвядомленай сілы, Што пануем усё ж над сабой, Бесклапотна прамовіцца: «Мілы», І ў сур'ёз не ўзвядзецца табой.
Прывітальным тваім: «Дарагая» Толькі песня святлее мая, Вечаровая песня над гаем Непрыкаянага салаўя.
1984
* * *
Цікуеш за маімі песнямі, Кажнюсенькую ловіш ноту, Бо часта будні твае скрэслеыы Рукой няшчаднай адзіноты, Бо хочаш ты Маёй пяшчоты.
Якія ж ісціны адкрыліся, Што не хапае ўжо адвагі Паўстаць супроць сваёй бяскрыласці. Супроць уяўнай раўнавагі Паміж натоленасцю — Смагай?
Якою праўдаю апоена Сама я на мяжы чужання, Што знерухомелі абое мы Тут, у паўкроку да світання, Што ў золку Бачыцца змяркашіе?
1984
* * *
Павечны мой! Не мучся, не пакутуй. Ні ў чым, ні ў чым няма тваёй віны. Не лёдам — Сонцам наша плынь пракута; Усе каменьчыкі на дне відны...
1984
* * *
Слова маё не накліча бяды, Вока маё не злое. Шчасця твайго не сурочу й тады, Як будзеш ты не са мною.
Толькі аднойчы, пры цёмным акне, У задуменні мройным Неасцярожна згадаеш мяне — І смутак ляжа гарою На ўтульнасць тваю, На вясёлы твой дзень, На памяць пра нас абоіх, Дзе я, нібы голачка на вадзе, Трымалася на любові.
1984
ЛЮДСКАЯ ДОЛЯ
Такая ўжо нашая доля — Не ведаць адхлання Ад болю за ўсіх нас, Ад болю І ад спачування.
Цягнуць, узваліўшы на плечы, Уласную ношку Пакут і надзей чалавечых І ўласнай дарожкай Стварыць хоць бы пробліск на выйсце Знямогламу духам, Каб ён, Як пупышка — да лісця, Быў прагны да руху.
Каб ён, Нібы завязь — да плода, Між горкага голля Выспельваў людзям хіагоду. Такая ў нас доля.
1984
АЛЕКСА ДОЎБУШ
Паэма-быль
(У скарачэнні)

...Мы абяцаем, што адальюцца ваўкам авеччыны слёзы, ні адзін крык сіроцкі, ні адзін пісяг сіні ад нагайкі багацея не застанецца неадпомшчаны. Дзеля таго мы, апрышкі Зялёнай Верхавіны, жывём і дзеля таго ўзялі ў рукі барткі[1]. Амінь.

Алекса Доўбуш з пабрацімамі.

3 «Маніфеста Доўбуша».

Львоўскія архівы рукапісных матэрыялаў.

...Алекса быў рослы, плячысты, цёмнавалосы, рухавы, з усмешлівым тварам, зыркімі вачыма, звонкім голасам...

3 запісанага ў 1850 г. расказу Шымана, 120-гадовага жыхара сяла Выжне Жаб'е.

Забыты плайчык[2] нёс з гарба на горб, То ўзбоччам лысым, то стаёным лесам, То паўз акенцы «чортавых» азёр — На Чарнагору нёс свайго Алексу.
Але цяпер, калі кулак сціскаў Цяжкой сякеркі абушок сталёвы, — На першабытнае бязладдзе скал У лесуновай схованцы яловай,
На перапады між вяршынь крутых У гонкастволлі грабаў ды бучыны[3], На неба, на арла, што ў ім застыў, Глядзеў хлапец другімі ўжо вачыма.
Як у расінцы цэлы свет відзён, Так і ва ўласнай крыўдзе раптам бачыш Пакуту ўсіх людзей, і морак дзён, І падсвядомасць прагі жыць іначай.
І хопіць іскру выкрасаць адну, Каб узарваўся высушаны порах.
...Пра сестрыну заўчасную труну Разнеслі вестку ўзрушаныя горы.
Узяў на вока панскі аканом, Нібы вярбінку, ціхую дзяўчыну: Усё дазволена, усё дано — Ці першына чыніць такія чыны?!
Не перанесла гвалту над сабой Шаснаццацігадовая Паранька: Знайшлі ў крыніцы за сялом на ранку... Не зашумець вярбіначцы вярбой...
вернуться

1

Бартка — баявая сякерка ў гуцулаў.

вернуться

2

Плайчык — сцяжынка ў гарах (гуц.).

вернуться

3

Бучына — букавы лес.