А я все тот же гость усталый
Земли чужой.
Бреду, как путник запоздалый
За красотой.
За хараством...
У звычайныя, неэпахальныя, пазагістарычныя імгненні. Дзе жыццё — „у вокамгненных драбніцах”, дзе „гараць кветкі, запаленыя дажджом”, дзе „ ў бурштыновым забыцці паўдзённых тых хвілін урачысты спеў вядуць фанфары Цьепало i флейты Джорджыёне”.
Часоп. „Неман”, 1992, № 7. (Карэктывы — снежань 2005 г.)
P.S. Тады, у 1987-м годзе, я i не спадзявалася, што траплю ў Італію зноў. A надарыўся такі падарунак лёсу. У 2000 годзе. Пілігрымка з нагоды Беатыфікацыі 11 сёстраў-назарэтанак.
I была Венецыя. Сакавіцкая. Ветраная. Знакамітых гандолаў i гандальераў не было відаць. A хуткі параходзік — vaporetto — імчаў нас па лагуне да п’яцца Сан-Марко, да знаёмай да дробязяў па здымках i малюнках аднайменнай святыні. I была незабыўная Імша ў санктуарыі бажніцы, а пазней — набажэнства ў Падуі.
I за вокнамі аўтобуса ўсё ружавела ад толькі што зацвіўшага міндаля, халодным блакітам пракідалася здалёк мора, выпрабоўвалі на дарожную трываласць серпантыны гор Італіі... i быў незабыўны горад Святога Францішка — Асізі...
І быў зноў Рым. Вечны горад. Апостальская сталіца. I тое, сакральнае, на плошчы Святога Пятра. Пра гэта — маё эсэ „Sursum corda” (у часоп. „Наша Вера”, у маёй кнізе — „Таямніцы пакутны колер”).
I зноў здавалася — нібыта перамаўляюцца яны паміж сабою — бажніцы Італіі. Спеўна i высока. Святыні Фларэнцыі i Пармы, Падуі i Анконы, Сіены i Равенны... A ўрэшце — як велікомны „Магніфікат”. Святыня Сан-П’етро ў Рыме. Куды імкліва i натхнёна крочаць пілігрымы... Ad limini Apostołorum...
Да Апостальскіх парогаў...
1. Тут i далей цытаты, за выключэннем выпадкаў, калі ёсць друкаваны беларускі варыянт, падаюцца ў перакладзе аўтара. Там, дзе перастварэнне на беларускую мову змяняе стылістыку i рытміку тэкста, пакінуты выразы на мове арыгінала.↵
2. Зямны круг, зямля, свет (лац.)↵
3. Невядомая зямля (лац.)↵
4. У прыродзе рэчаў (лац.)↵
5. Спосаб жыцця (лац.)↵
6. Вось выдатная смерць (фр.)↵
7. Ваша вялікасць (фр.)↵
8. Веды (ст.-грэч.)↵
9. Бліскучая адзінота (англ.)↵
10. Трымайся (лац.)↵
11. Свабода, роўнасць, брацтва (фр.)↵
12. Пекла (лац.)↵
13. Ліслівасць, хітрасць i раскошу
Хай кожны кіне ў парозе,
Таму што вечныя ёсць святыні —
Айчына, навука, цнота. (пол.)↵
14. Хто дзяжурны? (англ.)↵
15. Гэта аловак (англ.)↵
16. Дзеці, кухня, строі, царква (ням.)↵
17. Што там за хлопец з поглядам ветлым
Поруч са стройнай дзяўчынай?
Крочыць павольна пад месяцам светлым
Берагам Свіцязі сіняй?
(Пер. А. Зарыцкага)↵
18. Сэрвіторэ (іт. servitore) — служка.↵
19. Dolce far niente (im.) - салодкае гультайства.↵
20. Quattro (im.) — чатыры.↵
21. Tempora nova (im.) — новы час.↵
22. Roma or mortе (im.) — Рым або смерць.↵
23. Quanto sconto? (im.) — колькі каштуе?↵
24. Are you want to see her? (анг.) — Вы хацелі б пабачыць яе? No, nо (анг.) — не, не.↵
25. Лютэцыя Парызіорум (лац. — Lutecia Paryziorum) старажытная назва Парыжа.↵
26. Da oggi a noi la cotidiana manna (im.)- Дай нам сёння кожнадзённую манну.↵
27. giri Fortuna la sua rota Come le piace e il villan la sua marra (im.) — Хай Фартуна круціць свае кола, як ёй падабаецца, а земляроб - сваю матыку.↵
28. Prosperity (анг.) — працвітанне.↵
29. Bonsoir (франц.) — добры вечар.↵
30. Bonjour (франц.) — добры дзень.↵
31. S’il vous plait, madame (франц.) — калі ласка, мадам.↵
32. Qaudeamus igitur, juvenes dum sumus! (лац.) — Давайце весяліцца, пакуль маладыя!↵
Падрыхтаванае на падставе: Ала Сямёнава, Перад геніем лёсу. Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага, — Мінск: Выдавецтва, 2006. — 358 с.
ISBN 985-6628-40-7
УДК 821.161.3-4
У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія разважанні i побытавыя замалёўкі, лірычны наіў i лёгкая іронія, гарэзліва-з’едлівае пацвельванне i жорсткі скепсіс спалучаюцца на старонках выдання, дзе існуе асоба — ў спробах спасціжэнняў Часу i Вечнасці, Гісторыі i Быцця. У канкрэтных рэаліях, на зямлі Беларусі, на шляхах Еўропы: Італіі, Францыі, Германіі, на прасторах Балтыі, Расіі, Украіны i г.д.