Выбрать главу

— А не баішся,— звярнуўся Усяслаў да Чарэні, які, адкрыўшы рот, назіраў за ўсім,— не баішся, што жонка пад абцас зацісне і запішчаць не дасць?

Але Чарэня так заматляў галавой, што ўсе рассмяяліся, толькі памытчык Няжыла спахмурнеў — ой, давядзецца аддаваць дачку за гэтага бешанца [5], а такі зяць усё, што сабраў доўгімі гадамі памытчык, возьме ды развее па ветры — любіць ён у косці гуляць, брагу пенную любіць аж занадта! Але, супакойваючы сябе, падумаў яшчэ Няжыла, што, пэўна, і дачка ягоная не дасць сябе ў крыўду — вунь як з самім кітязем загаварыла!

А той распытваў далей:

— А пляменніца чым у цябе займаецца? Таксама, можа, на мядзведзяў ды ваўкоў ходзіць? Падыдзі сюды! — паклікаў ён дзяўчыну.

— Не, гаспадзін,— баязліва растлумачыў памытчык,— нельга ёй спыняцца. Мы ж з ёю розмыта [6] выношваем, як бачыш, а гэта табе, княжа, не гняздар [7] ці слетак [8].

— Харошага хаця розмыта ўзяў? — ажывіўся Усяслаў, стараючыся разгледзець птушку, якую бесперастанку насіла пляменніца Няжылы.

— Белага, гаспадзіне.

— Ого! — прысвіснуў Усяслаў.— За яго атрымасш багата. Дзе браў яго?

— Далёка хадзіў па яго, княжа: датуль, дзе на Дзвіне лёд не растае! Тры дні ў засадзе седма сядзеў. Узяў быў за манную [9] птушку сініцу, але дарма — не ішоў на яе сокал! Ажно прыгледзеўся — яны там, сокалы, на ластавак бяруць. Пакуль ластаўку ў гняздзе выглядзеў! А пасля схаваўся каля ракі, толькі саракапута прывязанага пакінуў. Ну, як саракапут зачокаў — я зараз жа ластаўку — уверх! Чэглок тут як тут — ударыў і ўверх. Пасля зноў яе зачапіў, зноў. Так загуляўся, што і не апомніўся, як я яго ў сетку ўслед за ластаўкай пацягнуў. Але ж і ўпарты! Ніяк не хоча есці. Я, носячы, замарыўся, цяпер яна носіць. А спыпіцца нельга — ачомаецца ястраб — і пачынай усё спачатку! Давай я панашу! — пацягнуўся ён да пляменніцы.

Але тая адхіснулася, сярдзіта сказала, ссупуўшы тонкія чорпыя бровы:

— Пайдзі сначатку ў крыніцы вымыйся! А то брагай нясе ад цябе!

Гаспадар, надзіва гасцям, пакорліва падняўся і паслухмяна пайшоў да дзвярэй.

— Чаго ён баіцца чыжа гэтага? — гучна запытаўся адзін з грыдняў у Чарэні. Той спалохана замахаў на яго рукамі:

— Цішэй ты!

Чырвоны яго твар з памутнелымі ад брагі вачыма крыху пабляднеў. Усяслаў здзівіўся.

— Што з табой? — строга запытаўся ў Чарэні, які нават адышоўся далей ад дзяўчыны, нібы баючыся, што яна незнарок закране яго падолам доўгай сукенкі.

— Ды яна,— касавурачыся на гаспадыню, нібы чакаючы ад яе падтрымкі, паказаў на дзяўчыну,— мела бацьку валхва, і той перад смерцю ўсё ёй перадаў. Ды яшчэ як перадаў!

— Брат Няжылы валхваваў?

— Не, не брат... Сястра Няжылы парадзіла яе вось,— ён паказаў на Расанку,— ад валхва і памерла, пры родах яшчэ. Тады той забраў дачку — і ў лес. А пасля ўжо, як памёр, прасіў, каб забраў Няжыла яе да сябе. Не хацеў, бач, каб і яна валхвавала. Баяўся за яе.

— Правільна баяўся. Не паганскаю верай моцны Полацак, таму яшчэ бацька мой, Брачыслаў, загадаў, каб знішчалі паўсёдна капішчы Перуновыя! — ссунуў бровы Усяслаў.

— А сам ты, княжа, ці не ад свяшчэннага змея народжаны? — ціха спыталася ад печы Расанка, і ястраб, што драмаў на яе плячы, устрапянуўся, адкрыў круглыя бліскучыя вочы.

— Казкі гэта!— стукнуў на стале Усяслаў.— Казкі! Не можа ад змея раджаць жанчына! I бацька мой Брачыслаў караў усякага, хто асмельваўся казаць гэта!

— Як жа не можа? — па-ранейшаму ціха загаварыла Расанка.— А цар Іскандэр Двурогі? Сама прызнавалася маці яго Алімпія, і зпаменні ёй былі перад нараджэннем. Тое ж і тваёй маці было. Будзеш і ты праслаўлены, і імя тваё перажыве летапісы... Бацька мне гэта казаў, і ты вёдаеш яго — Крыве-Крывейта! — ціха гаварыла яна, але глыбокае перакананне было ў голасе, і гэткай жа перакапапасцю дыхала ўся яе кволая постаць. А апошнія словы ўдарылі яго, як молатам. Упершыню сумеўся Усяслаў. Зусім нядаўна бачыў ён сон — сон пра тое, што было калісьці, і ў сне ўспаміналася ўсё так ярка, выразна, нібыта зноў быў ён маленькім хлапчанём, якога вядзе за руку высокая, статная жанчына з залатым абручом вакол пукатага лба, з залатымі наручамі і ў сукенцы, затканай сярэбранымі нітамі. Ён ведае, што гэта — маці. Вакол магутныя дубы, і рэчка віецца побач — яна далей зліваецца з другою ракой, вялікай і імклівай. Толькі тая, вялікая,— цёмная, магутная, а гэтая светлая і празрыстая да самага дна, і светлыя водбліскі ад сонца, што іграе ў рацэ, кладуцца на вялізны каменны храм Перуна. Ён ведае гэты храм, ён помніць яго — і чырвоныя глыбы, навекі ўрослыя ў сцяну, і зубрыныя рогі над уваходам. Рогі быкоў, зуброў, аленяў вісяць і над ахвярнікам, на першай прыступцы перад якім гарыць агонь. Агонь, як растлумачыў ім суровы, з пасечаным тварам галоўны жрэц, гарыць і на вяршыні ахвярніка, толькі там ён ніколі не згасае, а тут, унізе, гарыць на той прыступцы, якая пазначана знакам, у які ўваходзіць на сённяшні дзень Ярыла. Ён помніць і гэтыя знакі на прыступках — на адной намаляваны танканогі алень, на другой — рак, і дзева, і чалавек, які ліе ваду з агромністага гляка... I ў круглай вежы з чырвонай цэглы зноў сядзіць той самы жрэц, што назірае за Ярылам: — з самага ранку да позняе начы, калі садзіцца Ярыла ў сваю нябесную ладдзю. А пасля галоўны жрэц бярэ Усяслава за руку — о, якая халодная, якая магутная рука ў вешчбіта! — I вядзе ўніз па каменных прыступках. Недзе з цемры вынырае яшчэ адзін жрэц, ён падае Усяславу смаляны корч, і яны ўсе трое, трымаючы запаленыя карчы, спускаюцца ў падзямелле! Помніцца, як страшна было яму, але ён ідзе паслухмяна і там, у падзямеллі, бачыць вялізную змяю, што абвілася вакол каменнага слупа. Гэта — свяшчэнны Змей. Ён шыпіць, высоўваючы доўгі тонкі язык, і Усяслаў, як тады, уздрыгвае, але нават не спрабуе вырваць сваю руку з магутнай халоднай далоні жраца... Крыве-Крывейта клікалі яго...

вернуться

5

Бешанец – шалёны, няўрымслівы чалавек.

вернуться

6

Розмыт – птушка, якая ліняла.

вернуться

7

Гняздар — узятая з гнязда птушка.

вернуться

8

Слетак — што лятала.

вернуться

9

Манная птушка служыць прыманкай.