Выбрать главу

Канешне, я мог бы жыць пры касцёле, як жыў раней, амаль усё жыццё, калі б не здарылася тое... калі б не запаўзло ў душу таямнічае, чаго ніхто не павінен ведаць, аб чым я так старанна маўчаў усе гэтыя гады, зберагаў для сябе так, як берагуць людзі толькі тое, шло даражэйшае за жыццё... Варта было б касцельнаму вартаўніку вызнаць, з-за чаго пакінуў я свой пакойчык і перабраўся на самы канец Вільні — і ён, адчуваючы вострую асалоду ад таго, што можа пацвердзіць сваю добранадзейнасць, перадаў бы мой сакрэт ксяндзу, а той зараз жа выклікаў бы мяне, стаў бы павучаць, хавагочы црыкрасць за сваёй пастаяннай мяккай усмешкай: «Ах, пан Улашчакоўскі, пан Улашчакоўскі!» I я стаяў бы перад ім з апушчанай галавой, адчуваючы сябе малым вісусам, якога павучае дарослы разумны чалавек. I, злуючыся на сябе, згаджаўся б з ксяндзом і нават спрабаваў бы апраўдвацца. Чаго добрага, ён выцягнуў бы з мяне абяцанне больш не займацца падобнымі глупствамі!

О не, не!

Што з таго, што і цяпер ён глядзіць на мяне з нейкім прыхаваным жалем? Абысціся без мяне цяпер яму было б цяжкавата: як-ніяк, лепшага арганіста не знойдзеш у горадзе, ды і хто не ведае, што многіх паноў і паненак (а сярод іх ёсць нават тыя, хто служыць пры двары яго вялікасці караля), зрабіў нашымі мецэнатамі і пастаяннымі прыхаджанамі мой талент? Колькі разоў пасля службы яны са слязьмі на вачах чакалі мяне ля хораў, дзякавалі і адорвалі шчодра, а я аддаваў падарункі служкам?

А пасля, сустракаючы мяне ў горадзе, гэтыя важныя паны ніколі не маглі пазнаць мяне сярод чэрні, на якую яны не ўзнімалі вачэй. I калі я кланяўся карэце, у якой сядзела пышная, велічная пані Пшыбыльская, альбо тонкая, уся ў брыльянтах пані Вольская, альбо маленькая, падобная да кучаравай балонкі пані Юзафовіч — яны няўцямна глядзелі скрозь мяне, як быццам я нейкі прывід ці туман, на які такі шчодры наш горад...

Так, велічныя гэтыя пані, стоячы на каленях перад статуяй дзевы Марыі ці Езуса, гатовыя, здаецца, на той час ахвяраваць нават жыццямі сваімі, абы трапіць у царства божае, але варта ім узняцца з кален, і яны пачынаюць думаць пра тое, што ў суседкі ўбор даражэйшы, што муж не атрымаў прыбыльную пасаду, на якую спадзяваўся, ці аб тым, што ў ксяндза надта ружовы твар і ён залішне прыгожы для касцёла. Мужы ў гэтых пані такія ж — толькі думаюць яны пра каралеўскія міласці, сваіх каханак і сваіх коней... Я чытаю цяпер іх думкі гэтак жа лёгка, як датыкаюся пальцамі да белых, крыху з жаўцізной, клавішаў. Апошнім часам мне ўвогуле здаецца, што з мяне садралі скуру і менавіта таму так балюча раніць кожная дробязь, на якую раней і ўвагі ніякай я не звярнуў бы.

Божа, якім адзінокім, спустошаныы і разбітым стомай адчуваю сябе, калі заціхае апошні акорд, калі толькі ў высокіх вітражах быццам застраюць маленечкія аскабалкі мелодыі, якія ледзь чутна звіняць нават тады, калі я набліжаюся да выхаду!

Думаю аб тым — а ці трэба ўвогуле, хаця на імгненне, абуджаць у гэтых вяльможах шчымлівае адчуванне вечнасці? Як бы яны аднесліся да таго смельчака, які паспрабаваў бы ўтрымліваць іх душы на тым узнясенні крыху болей, чым яны здольныя вынесці? Магчыма, яны проста распялі б смельчака на тым самым крыжы, перад якім укленчваюці.?

Адзіная істота, якая можа слухаць мяне без канца, гэта Мацэліус. Гадзінамі ляжыць ён у нагах, гледзячы разумнымі зеленаватымі вачыма, у якіх не-не ды і мільгане нейкая іскрынка. Аб чым думае ён, калі слухае ўрачыстыя гукі фісгармоніі? Якія відовішчы ўзнікаюць у калматай, з вострымі вушамі галаве? Іскры якога вогнішча я бачу ў ягоных вачах — ці не таго, што ўдзень і ўночы палае нябачна пад нашымі нагамі? Калі я паліваю ў ягонуго місу палову сваёй беднай трапезы, ён глядзіць на мяне не міргаючы, нібыта ўзважвае нешта, а пасля асцярожна пачынае хлябтаць, а наеўшыся, насмешліва махае хвастом і скача ўбок, нібыта болей не хоча ні бачыць, ні чуць нічога ў бедным пакойчыку. А ён жа ўсім абавязаны мне — і жыццём, і сваім пераўтварэннем з абшарпанага, нікчэмнага кацяняці ў прыгожага, з шаўковай мяккай поўсцю вялізнага ката! Не мог я прайсці міма яго, калі ён паміраў у падваротні і толькі слаба мяўкаў. Мяне ж самога падабралі якраз гэтак жа — калі скачанеў і скарчанеў ад голаду і холаду на вуліцах Вільні і скурчыўся ў нейкім цёмным кутку двара, добра ведаючы, што болей не выйду адтуль.

Быццам не прайшло паўстагоддзя — так яскрава помню той час. Помню жах, які ахапіў, калі маці ўпершыню глянула на мяне дзікімі, вар'яцкімі вачыма і ўчапілася ў маё горла! Як хапіла сіл, каб разняць моцныя кастлявыя рукі, якія раней помніліся мне ласкавымі, мяккімі, добрымі!