— Ты мяне не сарамаць, малец. Прыгожая дзеўка — гэта што падарунак. На яе зірпуць — і то радасць. Тамака,— ён паказаў уніз,— нічога пе пакажуць. А тут, хаця ўжо на божую пасцель палез, глядзець можна. Во як.
Злосць адступіла ад Васевага сэрца: хлопчык успомніў, што сёння раніцай дзед Цімох кашляў асабліва доўга і натужна, пасля пайшоў з палаты. Падумалася і пра тое, што да дзеда, як і да яго, Васі, таксама мала хто прыходзіць: сыны ўсе ў далёкіх гарадах, сваякі занятыя сваімі справамі. Пакутліва адвярнуўшыся да сцяны, ён адразу ж адчуў, як муляе палка пад бокам, а калі папраўляў коўдру, заўважыў на назе дробныя чырвоныя рысачкі ад асятрыных бакоў.
Усю ноч парыла, і было цяжка дыхаць. У цемры грузна саштурхваліся пад бальніцай хмары і буркатліва разыходзіліся, нібыта ім не хапала нейкай дробязі, каб узарвацца гневам і абрушыцца на маўклівую, насцярожаную зямлю. Ні дзед, пі хлончык не спалі. Ляжалі, слухалі, як жалобна, быццам просячы «піць-піць», рыпела прыціхлая сасна. Пасля да бальніцы пад'ехала «хуткая», заклапочана зашмыгалі па калідоры сёстры і нянечкі, цвёрда і рэзка ступаючы, прайшоў Тамаш Кузьміч, і ў аперацыйнай то лілася вада, то звякала жалеза, а потым, перакрыўшы гаману, загрымеў голас галоўурача: «Пінцэт, чорт бы вас узяў!» — і. зноў усё сціхла, а пасля панура зарыпела цялежка, і Наташа, аперацыйная сястра, выходзячы, скардзілася некаму:
— Нясе іх пад машыны, а нас у раёне грызуць, што смяротнасць высокая! З-пад БелАЗА не ўваскрэсне, дарма мучымся!
«Нехта памірае...» — ледзянеючы, здагадаўся Вася, а дзед Цімох закашляўся, і ў цемры жудасна і неяк безнадзейна гучала бясконцае: «Кха! Кха! Ху! Кгх!»
Упартая іскрынка ў Васіных грудзях усё разгаралася, і таму ён ляжаў, баючыся заснуць, як быццам ведаў, што час перад дасвеццем асабліва бязлітасны да тых, у кім ледзь тлее жыццё, хто, як Вася, заглядаў у бяздонную, страшэнную бездань і цяпер, растраціўшы рэшткі надзеі, бязвольна аддаецца ночы. Хлопчык не хацеў уступаць: ён спадзяваўся хаця і не на многае — усяго толькі ўбачыць, хаця б раз пабачыць балтыйскага асятра,— але гэта нямногае сагравала яго, давала нейкую надзею, як быццам бы само з'яўленне ў Васіным жыцці загадкавай рыбіны павінна было неяк паўплываць на яго, дапамагчы ці што іншае... I ён напружана чакаў раніцы. Даўно заснуў дзед Цімох, у акно пацягнула перадсвітальным ветрыкам, а хмары нізка і цвёрда ляглі на гарызонт, нібыта імкнуліся спінамі прышчаміць сонца, што хутка мелася выйсці. Тады Вася ўстаў і, нацягнуўшы на ногі маршчыністыя бальнічныя тапачкі, хуценька ўлез у сінюю паласатую піжаму і чырвоныя лінялыя штаны.
На гэты раз ён нічога не баяўся, нібыта таемнае знаццё само выводзіла яго прэч ад панурых зялёных сцен бальніцы. Наперад ведаючы, што медсястра будзе спаць за сваім белым сталом, паклаўшы галаву на скрыжаваныя рукі і напаўадкрыўшы пульхны рот, ён смела прайшоў паўз пост, не асцерагаючыся, звякнуў засаўкай. Вартаўнік таксама спіць, размораны цяплом і разведзеным у мензурцы спіртам.
Цвёрдая пясчаная сцяжынка была вільготнай ад расы, мокра блішчалі чугунныя пруты агароджы. Агароджа была высокай, Вася спыніўся быў перад ёй, але, прыкінуўшы, паспрабаваў уціснуцца паміж прутамі, і слабае, худое яго цела хутка апынулася на волі. Воля — гэта быў Нёман, што ляніва і пахмурна нёс цёмна-зялёную масу вады, пясчаны абрыў з кусточкамі чабору і іван-чаю, шэрая паласа галькі, што цягнулася ажно да чорна-шызых хмар, паміж якімі слаба паблісквала чырвань. Там, наперадзе, у якіх-небудзь трох кіламетрах, быў перакат, за якімі любілі нераставаць асятры. Так расказваў дзед Цімох, і Вася з рыпеннем папоўз на сваіх лінялых штанах уніз па пяску — спачатку павольна, пасля ўсё хутчэй. Сіла цяжару ледзь не ўвагнала яго ў раку, але ён здолеў утрымацца, жыватом прапахаўшы вузкую паласу жвіру. Аддыхаўшыся, ён устаў і, перасмыкнуўшыся ад холаду, пайшоў уперад.
Вада, мутная, цяжкая, ціха білася аб бераг, калыхала прыбярэжныя кусты. Заляскатала сарока, пачуўшы чалавечыя крокі, нейкія птушкі адгукнуліся ёй чыстымі заклапочанымі галасамі. Ластаўка нізка пранеслася над стромай, услед за ёй чародка стрыжоў вывела імклівую пятлю, ледзь не зарываючыся ў ваду, і тут жа знікла за паваротам ракі. Лес на другім беразе быў густа падсінены смугой, і жоўты пясчаны абрыў наперадзе, за які паварочвала рака, здаваўся размытым шэрым густым паветрам, ад чаго абрысы яго дрыжалі і плылі перад Васінымі вачыма — а можа, гэта кружылася ў хлопчыка галава? Бераг паступова паніжаўся, і рака, здавалася, шырэла, святлела, свабодна выходзячы на прастор і запавольваючы бег. Чуваць было, што ўперадзе перакат: там шумела і пенілася вада, праходзячы скрозь вузкія шчыліны паміж валунамі. Некалькі разоў спыняючыся, каб перадыхнуць, Вася па слыху вызначыў, што перакат павінен быць за самым абрывам. Але, агінаючы лазоўе, што блізка падыходзіла да берага, ён насцярожыўся і напружыўся: каля самай вады, насупраць перакату, стаяў матацыкл. Дзве мужчынскія постаці, сагнуўшыся, варушылі брызентавы скрутак. Галасы Іх глушыла вада, але асобныя словы можна было разабраць: