Каля праўлення ўжо весела гаманілі, але прымоўклі, калі да іх падышла Вера. Яна паклікала Галю, яшчэ здаля ўгледзеўшы яе ў купцы захутаных дзяўчат. Галя падышла, вінавата кусаючы вусны. Косы яе былі схаваныя пад хусцінай, і яна чамусьці выглядала больш дарослай і як бы схуднелай. Дзяўчаты перасталі гаварыць, мабыць, прыслухоўваліся да іх размовы.
— Ты... не злуйся на нас,— крыху памаўчаўшы, прамовіла Вера.— Дзяўчына ты харошая...
— Я... не злуюся,— у Галі на вочы набеглі слёзы, яна адвярнулася. Аня крадком цікавала за імі, і, злавіўшы яе пагляд, Вера нахмурылася.
— Я ж нічога не ведала. Разумееце, нічога! I ні ў чым я не вінаватая!
— Не будзем пра гэта, Галечка.
— Не, будзем! Як мне жыць цяпер... з гэтым. I нашто я толькі сюды прыязджала!
— Ну, як нашто? — Вера спрабавала пажартаваць, але словы павісалі ў паветры, і здавалася, падаюць уніз, як шроцінкі. Галя апускала голаў усё ніжэй і ніжэй, і было відно, што яна ледзь стрымліваецца, каб не заплакаць.
— Ты ведаеш,— рашылася нарэшце Вера.— Я тут табе, гэта, падарунак прынесла. На памяць. Каб ты не думала.
— Што? — няўцямна глядзела на яе дзяўчынка.— Які падарунак?
— Аня казала — табе тут хлопец падабаецца. Дык вось...
Яна таропка вынула з-за пазухі пакуначак, нягнуткімі пальцамі развярнула яго.
— Ну што вы! — адхіспулася дзяўчына.— Я не магу!
Пругкі шоўк слізка саўгануўся ў Верыных руках, і сэрца яе на імгненне сціснулася. Але толькі на імгненно.
— А чаго ж? — сказала яна цроста.— Насі. Куды я цяпер яе апрану? А пакінуць няма каму. А кофта ж не простая — півоня ў яе такая... зачараваная. Надзенеш — той, што па сэрцу, не адстане ніколі... А гэта — Ані.
Яна падала яшчэ адзін пакупачак.
— Тут цукеркі. Сама ёй аддай. А то вунь, касавурыцца. Но я ж гэта... бабка. А мне ты па сэрцу прыйшлася.
Яна павярнулася, пайшла ад праўлення. Вецер кінуўся ёй у твар, заскуголіў, шорстка ўдарыў па твары, як быццам была ў ім жорсткасць першага снегу. Яна падумала, што сёння абавязкова трэба паправіць дзверы, каб не выветрывалася цяпло. Зіма, відаць па ўсяму, будзе доўгая...
КРЫШТАЛЬНЫ КЕЛІХ НАДЗЕІ
Збіраючы коўдры, што нізка віселі па ўсяму двару, Антон не заўважыў: з вуліцы, насмешліва бліскаючы вачыма, паклаўшы маленькія далоні з ярка пафарбаванымі пазлогцямі на вільготныя штыкеціны, глядзіць на яго Каця. Падняўшы аднаго разу голаў, ён угледзеў яе, нялоўка таргануўся, але, авалодаўшы сабой, спакойна адказаў на прывітанне і нетаропка пайшоў у дом. Каця чакала, пакуль былы муж выйдзе адтуль — па чарговы стос коўдраў, і ён унутрана сцяўся — ружовы, гладкі твар яе быў вясёлы, босклапотны, і з нейкім чаканнем глядзелі цёмна-карыя вочы. «Што ёй яшчэ трэба?» — мільганула ў ягонай галаве, і ён хутчэй пайшоў да вяровак.
— Слухай, Антошка, давай сёння сустрэнем свята ў парку? Га? — прагучала яму ў спіну. Антон хвіліну памарудзіў, пасля азірнуўся.
— Што, кавалераў не знайшлося хіба?
— Ды ну цябе! — махнула яна рукой.— Пасядзім па-людску, успомнім усё добрае.
— Добрае? — ён зняважліва прыжмурыў вочы. Але яна пазірала нявінна, і ў цёмна-карых вачах бліскалі іскрынкі.
— Канешне, добрае. Ну і што, калі разышліся? Што ж, і ўспомніць няма чаго?
— Няма.
— Антон, не разыгрывай з сябе немаведама што. Паглядзі, які дзень будзе! Сонца, жоўтыя лісты, сінява — чаго хмурыцца, чаго выдумляць праблемы? I ты хочаш пабыць са мной. Я гэта ведаю. Адным словам — у сем гадзін на нашым месцы. Згода?
I, не чакаючы, што прамармыча Антон, яна павярнулася і пайшла далей — высокая, з каштанавымі кудзерамі, што выбіваліся з-пад карычневай вязанай шапачкі, у карычневым паліто, якое зграбна абцягвала фігуру. Антон заўважыў на новых яе боціках металічныя круглякі, якімі заканчваліся наскі, і падумаў, што ёй, відаць, цяжка хадзіць на такіх высачэзных абцасах. Але ж пакрочыла лёгка, нібыта панесла яе нейкая сіла, што прабіваецца ў рухах, паставе, у паходцы...
Грукнулі дзверы. Дзед спусціўся па прыступках, цяжка цягнучы хворую нягнуткую нагу, узяў дзве апошнія коўдры, мімаходзь заўважыў:
— На маці халоднае не ўцягвай, пагрэй на батарэі.
— Добра,— азваўся Антон, нерухома стоячы на месцы.
Дзед паглядзеў скрозь штыкетнік, заўважыў Каціну постаць, але нічога не сказаў, толькі зноў, узыходзячы на ганак, хмыкнуў, міжволі закашляўся і так, сагнуўшыся, увайшоў у хату. Антон заспяшаўся следам.
У печы дагарала зыркае полымя, але водсвет яго бляднеў перад ружовым святлом, што залівала падлогу ля акна. Пахла аладкамі і яблыкамі.
— Ты сёння пакорміш яе? — каротка спытаўся дзед, ставячы на стол міску з аладкамі.— А то давай я.