Але пават цяпер яна не магла параўноўваць, хто даражэйшы: сын, што ляжаў на грудзях, прыкрыты цёплай хустай, ці Васіль, што лялжў цяпер, мабыць, на жорсткім, непрыветным ложку— на худой яго шыі, мабыць, яшчэ больш рэзка выдзяляюцца пісягі, і толькі сэрца яго, нібы намацваючы яе і маленькага, як бы пасылае ў поч цяпло і адзею. Яна ўспомніла, як няроўна і глуха грукацела яно па апошнім спатканні, і раптам спалохалася: устала, адной рукой прытрымліваючы хлопчыка, другой ахінаючы ад ветру ягоны тварык. Усё, здаецца, было па-ранейшаму, толькі вецер як быццам перамяніўся: ён яшчэ больш злавесна загудзеў, б'ючыся аб сцяну, і раптам моцным, тугім парывам ударыла ў недалёкую арабіну, і яна дробна закалацілася, уся выгнуўшыся назад. Лісты пасыпаліся з яе, няспелыя яшчэ гронкі затрэсліся, і вялікая чорная птушка, што прымасцілася на яе галінах, з шумам паляцела прэч і раптам закружылася пад маці і сынам. Алена пазнала: гэта была варона, і нейкім незразумелым холадам як абдало яе з галавы да пог. Яна ўстала. Не, рана яшчэ ісці адсюль, у цёмную, нелітасцівую ноч, трэба змагацца за сябе і за сына — яны абодва патрэбныя Васілю. Хай спачатку прагоняць яе, а так, проста, ні з таго ні з сяго збегчы, калі надыходзіць ноч... Яна паспешліва пайшла ад брамы, таропка спусцілася ў цёмнае скляпенне, дзе была яе каморка. Прадчуванне нечага жахлівага мучыла яе, і яна, ледзь паклаўшы дзіця, саслізнула ўніз і, голымі каленкамі стаўшы на халодную, усю ў шурпатых пясчынках, падлогу, зайшлася плачам і доўга малілася, аж пакуль, знясіленая, ледзь паднялася і, упаўшы побач з сынам, заснула неспакойпым сном.
Некалькі дзён прайшлі ў чаканні. Але ніхто нічога пе гаварыў ёй — усе, відаць, былі занятыя больш істотнымі справамі: трэба было неяк хаваць кляштарную маёмасць, здымаць каштоўныя аклады на іконах. Вядома, што нясе з сабой вайна, яна не разбірае падчас ні віноўнага, ні нявіннага...
...Калі Алена нясмела, каб яе не заўважылі, выбралася з кляштара, каб трапіць на спатканне да Васіля, яна не надта спадзявалася, што ўбачыць яго. Але маглі ж і ў самой турме адбыцца нейкія змены! А раптам удасца вымаліць яго ў турэмшчыкаў, раптам і ім не патрэбны гэты клопат перад наступленнем вайны, што набліжалася і набліжалася да горада. Яна хуткімі крокамі падышла да знаёмага акенца, пастукалася. Салдат, у канфедэратцы і светла-зялёным мундзіры, прачытаў прозвішча Васіля па пададзенай паперцы і пайшоў некуды, але праз колькі хвілін вярнуўся, моўчкі выкінуў вузельчык.
— Выбыў твой Дамашэвіч,— коратка сказаў ён і прыняў ад жанчыны, што стаяла за Аленай, торбачку з перадачай.
— Як гэта... выбыў? — Алена не зразумела.
— Ну, перавялі яго куды,—- нецярпліва сказала жанчына, не адрываючыся ад твару салдата, як быццам просячы яго аб літасці.-— У другую турму ці так...
— Што — так? — сэрца ў Алены тахнулася так, што ёй здалося, яна падскочыла.