Сотня спынілася на адпачынак. Казакі, у задачу якіх уваходзіла канваіраванне палонных, напаілі коней і чакалі загаду рухацца далей.
— А ну падымі, — загадаў харунжы ардынарцу. Той пацягнуў за ланцужок, расчыніў.
— Кніга, — сказаў ён, — і сшытак, і на зямлі некалькі.
— Дай сшытак, — сказаў харунжы, — кнігу не трэба.
Ён разгарнуў сшытак.
— Пачытай, што там, — сказаў есаул. — Ты ж адукаваны! I не ведаю, што б я без цябе з гэтай французнёй рабіў!
Маладзенькі харунжы зачырванеўся ад пахвалы.
«…Як шаўкапрад з шаўкоўніцы, я ўволю наеўся з дрэва жыцця. Наеўшыся, ён адчувае патрэбу поўзаць і ткаць сабе шаўковую турму. Так і пісьменнік».
Ён пераклаў.
Есаул засычэў расчаравана.
— Пэўна, нейкі пісака, — сказаў харунжы.
— А прозвішча?
Харунжы пагартаў сшытак.
— Анры Бейль, — сказаў ён.