У нагах у яго рассцiлауся абшар Хвоек гонкiх i паханi чорнай, Сонных весак шары, хат амшалых, як мар, Хат з сям'ей душ падданых, пакорных.
Князь у хораме жыу, слауны свету усяму, Недаступны i грозны, як хорам; Хто хацеу, не хацеу - бiу наклоны яму, Спуску, ласкi не знау непакорам.
Зневажау, катавау ен з дружынай сваей; Стражы князевы -- у полi i дома, Толькi модлы раслi небу у сэрцах людзей, I пракляцце расло пакрыема.
III
Раз бяседа вялiкая у князя была: На пасад дачку княжну садзiлi: За сталом вiн заморскiх крынiца цякла, Бегла музыка укруг на паумiлi.
На вяселле-разгул наплыло, як на сход, Госцi знатных зусюль, за паусвету, Гэткай гучнай бяседы не номнiу народ, Гэткiх скарбау, брыльянтау, саетау!..
Дзень, другi ужо грымела у князя гульня, I музыкi, i чаркi звiнелi; Выдумлялi забау новых кожнага дня; Што хацелi -- усяго госцi мелi.
Ажно трэцяга дня князь прыдумау адну Для дружыны пацеху-забаву: Загадау ен пазваць гусляра-старыну, Гусляра з яго ведамай славай.
IV
Акалiчны народ гуслi знау гусляра; Песня-дума за сэрца хапала; Вакол гэтай думы дудара-званара Казак дзiуных злажылась нямала.
Кажуць, толькi як выйдзе i ударыць як ен Па струнах з неадступнаю песняй,-Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн, Не шумяць ясакары, чарэснi;
Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка у той час сцiхае; Памiж вольхау рака, як штодзень, не бурлiць, Паплаукi рыба-плотка хавае.
Прытаiцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага "пiць" не заводзiць: Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для усiх папараць-кветка узыходзiць.
V
Прывяла гусляра з яго нiуных сялiб Дворня князева у хорам багаты: Пасадзiла на ганку, мiж кленау i лiп. На цагляным парозе магната.
Невыдумная свiтка -- убор на плячах, Барада, як снег белы -- такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглi гуслi-баi.
Водзiць пальцам худым па сталевых струнах, К песнi-музыцы ладзiцца, строе; Водклiк б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах, Замiраючы у сховах пакояу.
Вось настроiу, навеу тон у струнах як след, Не зiрнуушы на гулi нi разу, I сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед, I чакае ад князя прыказу.
VI
-- Што ж маучыш ты, гусляр, нiу, лясоу песнябай, Славай хат маiх подданых слауны?! Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай,-Князь умее плацiць незвычайна!
Запяеш па душы, дасi уцехi гасцям -Поуны гуслi насыплю дукатау; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -Канапляную возьмеш заплату;
Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю... -- Многа знаю i чуу аб табе я,-I я сам, як i ты, так табе запяю... -- Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -
Гэтак слухае, выслухау князя гусляр, Заiскрылiся вочы сiвыя, Патануу у скляпеннях адзiн, другi удар, I заплакалi струны жывыя.
VII
"Гэй ты, князь! Гэй, праслауны на цэлы бел свет, Не такую задумау ты думу,-Не дае гуслярам сказу золата цвет, Белых хорамау п'яныя шумы.
Скурганiу бы душу чырванцом тваiм я; Гуслям, княжа, не пiшуць законау: Небу справу здае сэрца, думка мая, Сонцу, зорам, арлам толькi роуна.
Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць,-Iм пакорны я толькi з гуслямi, Сiлен, княжа, караць, галаву сiлен зняць,-Не скуеш толькi дум ланцугамi.
Славен, грозен i ты, i твой хорам-астрог, Б'е ад сцен-цэгел ледам зiмовым; Сэрца маеш, як гэты цагляны парог, I душу -- як скляпоу гэтых сховы.
VIII
Глянь ты, слауны уладар, па палеткi свае: Сарачнi там сох бачыш, як блудзе; А цi чуу ты, аб чым там араты пяе, Дзс i як жывуць гэтыя людзi?
Глянь у лехi свае, у падзямеллi глянь, князь, Што настроiу пад хорамам гэтым: Браццi корчацца там, табой кiнуты у гразь, Чэрвi точаць жывых iх, раздзетых.
Ты усе золатам хочаш прыцьмiць, загацiць... Цi ж прыгледзеуся, хорамны княжа? Кроу на золаце гэтым людская блiшчыць, Кроу, якой i твая моц не змажа.
Ты брыльянтамi усыпау атласы i шоук -Гэта цертая сталь ад кайданау, Гэта вiсельнi петляу развiты шнурок, Гэта, княжа, твае саматканы.
IX
Стол ты уставiу ядой, косцей шмат пад сталом,-Гэта косцi бядноты рабочай; Пацяшаешся белым, чырвоным вiном,-Гэта слезы нядолi сiрочай.
Хорам выстраiу ты, твайму воку так мiл, Адшлiфованы цэгла i камень,-Гэта -- памяткi-плiты з няучасных магiл, Гэта -- сэрцау скамененых пламень.
Люба чуцi табе скочнай музыкi звон: Ты, дружына п'яце асалоду,-А цi услухауся ты, як плыве з яе стогн, Стогн пракляцця табе, твайму роду?!
Ты збялеу, ты дрыжыш, слауны княжа-уладар! Госцi хмурны, а дворня знямела... Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар! Выбачай, калi спеу мо няумела".
Х
Князь стаiць, князь маучыць, жуда, помста б'е з воч; Гулi зглухлi: нi жартау, нi смехау... Думау князь, выдумляу, грымнуу шабляй наузбоч, Толькi з лескатам выбегла рэха.
-- Гэй ты, сонцу рауня, не на тое пазвау На вяселле цябе сваей княжны!.. Ты шалены, стары! хто цябе дзе хавау? Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай.
Ты адважыуся мне на сляпы перакор Вызваняцi сусветныя трэлi; Платы маю шмат я для такiх непакор, Хто сябе процi мне стаць асмелiу,
Я па-князеуску усiм i плачу, i люблю! Ты не хочаш дукатау -- не трэба!.. Узяцi старца i гуслi жыуцом у зямлю' Знае хай, хто тут пан: я -- цi неба!
XI
Падхапiлi, узялi гусляра-старыка. Гуслi разам яго самагуды: Па-над бераг круты, дзе шумела рака, Павялi, паняслi на загубу.
Месца выбралi здатнае, вырылi дол, Дол тры сажнi шырокi, глыбокi; Закапалi, убiлi асiнавы кол, Далi насып тры сажнi высокi.
Не часалi дамоукi яму сталяры, Не заплакалi блiжнiя вочы; Змоуклi гуслi i ен з той пары -- да пары; Сум i сцiша залеглi, як ночай.
Толькi князеускi хорам гудзеу, не маучау: Шалы, музыка у тахт рагаталi; Не адну вiна бочку князь кончыу, пачау: Шлюб-вяселле усе княжны гулялi.
XII
Пацяклi, паплылi за гадамi гады... На гусляравым наспе жвiровым Палыны узышлi, вырас дуб малады, Зашумеу непанятлiвым словам.
Лет за сотню звеу час, цi i болей мо лет, Зацвiлi пераказы у народзе; Кажуць людзi: у год раз ночкай з гуслямi дзед 3 кургана, як снег, белы выходзе.
Гуслi строiць свае, струны звонка звiняць. Жменяй водзiць па iх абамлелай, I усе нешта пяе, што жывым не паняць, I на месяц глядзiць, як сам, белы.
Кажуць, каб хто калi зразумеу голас той, Не зазнау бы нiколi ужо гора... Можна тут веру даць, толькi слухаць душой... Курганы шмат чаго нам гавораць.
1910