Выбрать главу
...Усе задумы, словы, крокі, сны — Яны не абрываюцца труною: У душах блізкіх ядрацца яны Неўразумелай, жорсткаю віною. А свет — ранейшы?.. І не той, і той: У кожнага свой смех і свае слёзы. Атаву спеліць позні травастой, І кнігаўкі крычаць ў апошніх лозах. Усё, як пры табе. І я сама У клопатаў ранейшых у палоне, Як пры табе. Але цябе — няма, «Няма й не будзе...» — сэрца захалоне. Дык што ж такое, гэтае жыццё?!. Я азіраюся: твой сын малодшы На ўзмежжы, колючыся аб асцё, Збірае ў жменьку цёплыя валошкі...
***
Не заходзь, Маё сонца, За доўгія хмары маўчання, Не дазволь ім Зніжаць нябёсы Над пакутнага роздуму нетрай, Чый морак такі ж непазбежны, Як і ты, Маё сонца. Ды, Начэючы, Смутак хоча быць пэўным У гаючым тваім узыходзе, Сонца маё.
КАЛІ Б ЗАПЫТАЎ
Я не хацела б, мой маленькі хлопчык, З вачыма — што ўраселы лёну цвет, — Цікаўнымі, як птушаняты, — Я не хацела б, каб — васьмігадовы — Ты раптам па-старэчы запытаўся: Што думаю я аб жыцці?
Хутчэй за ўсё, ты гэтак не спытаеш, Хаця наўздзіў парадаксальныя твае «Дзе», «як», «чаму», «нашто», Нібы насенне абдуванчыкаў, зрываных Табою, Так і носяцца наўкола Мяне — Празрыста, лётка, чэпка — вечна.
Маленькі хлопчык мой! Глядзі часцей На краявіды родныя, Узірайся У травінку, ў птушку, ў дрэва, У зару, Якою днеюць нашы краявіды: Яны табе памогуць авалодаць Любові скарбам.
ПЕРАД ПЕРШАЙ НАВАЛЬНІЦАЙ
Эцюд
Разгорнутая ў страстацвет лістота Яшчэ прыкідваецца, што не заўважае Агромністае — На паўнеба — Хмары, Не прыдае значэння Ні колеру злавеснаму яе, Што сходны колеру даспелых галубіц, Ні поступу няўхільнаму, ўсясільнаму, — Яшчэ лістота ўзбуджана гамоніць, Яшчэ паштурхвае гарэзна голька гольку, Аднак У гэтым лопаце, Ажыўленым празмерна, У дружным адварочванні спіной да хмары Так яўна адчуваецца Наіўная дзіцячая наўмыснасць, І нельга без усмешкі назіраць, Як то адзін, То другі лісцік зіркне На хмару, І маланкава адвернецца, І залапоча нешта бесклапотнае, Нервова-пудка прыпадаючы цясней Да жыццярадаснай радні сваёй. І цяжка зразумець, Чаго тут болып, У гэтай веснавой гульні лістоты Са стыхіяй: Жадання ўнікнуць буры Ці жадання буры ўсё-такі?!
***
Што за патрэба пільная такая Паклікала цябе, Мая суседка, Туды, Адкуль ніхто шчэ не вярнуўся? Чаму патрэба гэта аказалася Пільней і неадкладней той размовы, Якою летуцела ты, — Казалі, — Размовы, мной так бесклапотна адкладанай На потым, на пасляякнебудзь?.. Не дачакалася, пайшла. Надзеі нават не пакінула, што некалі Адна адну яшчэ пазнаюць Дзве зёлкі нашых існаванняў двух зямных, Шчэ нагаворацца...
Прадоннан кропляй горкага віна У чарцы памяці Мая віна.
***
Жыццё яшчэ сваё не кажа «не», Жыццю яшчэ відочна даспадобы Мяняць на ласку дзіўную свой гнеў, Світанне радасці тугой аздобіць, Падступна стому сэрца падаслаць, Каб ёй у твар змагла я рассмяяцца, Каб між людзей быллём не парасла Мая сцяжына помыслаў і працы.
ПУШКІН У МІХАЙЛАЎСКІМ.

Па атрыманні ліста ад Дэльвіга

«Ах, мілы Дэльвіг!.. У каторы раз Прыехаць абяцаешся, а час — Сняжынка да сняжынкі — У сумёты Нагортваецца на маім двары... Калі б вы толькі ведалі, сябры, Якая тут сумота і самота!.. Як холадна і голадна без вас!.. Жывіцца, нібы вязню, успамінам!.. Не адпускаюць дупіу боль і віны, А радасць не залучыш пра запас... Яе да скону чалавек жадзён. Да д'ябла цяжка гэта — быць шчаслівым, Калі і ў хмелю канавана бачыць, Што ўласны лёс бяссільны сам зыначыць...» Глядзеў у вузкае акно паўдзён, Як стражнік, пэўны і немітуслівы. І клаўся цень ад рамы крыжам шэрым На стол з лістотай скрэсленай паперы.