Выбрать главу
***
І гэтая сустрэча — неўпрыцям... На кручы смутку — як абрабаваны... 1 доўжыцца бязмежнасць пачуцця!.. І не відаць мяжы выпрабаванням...
***
Вечназялёнаю галінай — спробы Няўтоленую смагу наталіць... А непадсудны хіба толькі робат: Яму нішто людское не баліць.
А нам — гарэць, і падаць, і ўзнімацца, І праклінаць свой лёс, і пець хвалу. На радасці не можаш расстарацца, Жыццё, ну што ж — пакутамі хвалюй!
Бо не аслепіць дробязная ўдача, Знарочыстую любасць не прыму... Не марна так па-веснавому значыць Барвяны ліст прыцьмелую траву.
Заўжды існуе недзе гай расцвілы І светлякі ў зраселай мураве.
Хай вольна табе дыхаецца, мілы. Твой сум кароткім ценем праплыве.
ПЫТАННЕ
Нават тады, Калі вечна я, Вечна я слухала б Словы кахання твае, — Няўжо сапраўды Табе думаецца, Што якраз гэтых слоў, Што так цяжка даюцца, Нам трагічна так не стае?..
НАДМЕРНАСЦЬ
Пакрыўдзі мяне! Як найвышшае ласкі прашу: Пакрыўдзі бязлітасна, Каб я не змагла дараваць. Каб мне засталося адно толькі — Перакрывавіць душу І раз назаўжды ад майго існавання цябе адарваць.
Завочная любасць твая неўгасаная — Нібы крыніца глыбозна ў зямлі. А мне, перасмяглай, Сябе ратаваць столькі часу адзіна сустрэчамі памяццю — Сіл ужо вышай.
Мой божа, пакрыўдзі бязлітасна!..
Зернятку трэба загінуць у чорнай раллі, Каб выжыць...
ВОСЕНЬ

Ластаўка вясну пачынае,

восень наклікае.

Народнае
Ляцелі ў святліцу. А трапілі вязнямі ў цэлю. О, сцены! О, гэты злавесныя цені!
За кратамі Восень трасе рызманамі стракатымі — Мроівам шат.
Заўсёды так мала хацела я: Святла ды цяпла. А вось выяўляецца: Хацела — заўсёды! — зашмат.
Напраўду зашмат.
Нераскайна Высозную цэннасць Надавала сама І парыўнаму кроку насустрач, І загойнаму слову.
Твайму.
Надавала шалёную цэннасць. А спаўна заплаціць не магла.
Не ўмела.
Так імкліва Пяшчотная ластаўка наша падворышча абляцела, Каб даверліва нам перадаць абавязак свой — На падвор'е наклікаць зіму.
***
Яшчэ ў пупышках новае лісцё, Якому песню сонца пець старую... Няўжо мы некалі сабе даруем, Што сірацілі наша пачуццё, Што ўласнай воляй самі сірацелі, Аберагаючыся ад пакут... Ляцела птушка шчасця... Праляцела. Сваёй радзімы не прызнала тут.
ДАБРАТА
Дабрата не імпульс, не парыў, Не адзінкавы усплёск эмоцый, Калі ёй нададзена тварыць Чалавека з болю і самоты. Калі ёй нададзена адной Рассудзіць, што прама, а што крыва. ...Будзь са мною добрым, мілы мой: Мілы, будзь са мною справядлівым.
НА БЫСТРЫНІ
Няможна патураць тузе, Каб яву засланіла зданню, Каб зрабавала пакрысе, Што скарбавалася гадамі.
Каб незаслужаны папрок Не вырваўся нікчэмна з вуснаў. Калі крыштальны быў выток — Незамутнёным будзь і вусце!
Не змізарнець бы на вяку, Не зблоцілася б глеба тая, Дзе і крынічка б'е, пакуль Рака плыве і не сплывае!..
***
Што б ні явілася прычынай Твайго маўчання, Не апушчуся я, мой любы, Да нараканняў.