Нет, право же, очень неплохо сказано: современность художественного мышления определяется степенью правды, содержащейся в произведении, степенью приближения к познанию истины.
В. Быков: Да, когда язык литературного произведения превращается в самоцель и представляет собой предмет любования автора, тогда из него уходит нечто более важное — правда. Я прочитал немало военной прозы, не вся она представляется мне равноценной. Не воспринимаю книг, в которых бодряческие описания полностью игнорируют психологию людей на войне или когда налицо холодное, бесстрастное изображение дерущихся противников с совершенно отключенной психикой.
Мне думается, что это идет к нам с Запада, где войну знают в несколько ином облике, чем ее знаем мы. Определенную роль сыграло здесь кино. Живописно залитые кровью супермены западных боевиков, с улыбкой отпускающие изысканные остроты перед тем, как испустить дух, — это кощунство перед человеком. Смерть на войне — всегда величайшая трагедия, нельзя об этом забывать. В противном случае можно считать, что грандиознейшая из войн прошла для искусства напрасно. Тогда оно в ней ничего не поняло и ничему не научилось.
М. Кузнецов: Если читатель нашего «триалога» дошел до этого места, то он должен быть вознагражден за свое терпение хотя бы сообщением о том, чего ему, читателю, ждать в ближайшем будущем от Бондарева и Быкова…
Ю. Бондарев: Я не хотел бы говорить о романе «Берег» подробно, потому что вскоре он начнет печататься в журнале «Наш современник». Говорить же заранее о его героях, о его идее — значит несколькими словами раскрыть тайну, которую я разгадывал более четырех лет.
Нет, я не ушел от темы войны, и она будет в романе — я просто не могу уйти от того, что было важнейшей вехой моей жизни.
В. Быков: Юрий Бондарев сказал так о романе, который уже написан, а как быть мне, у которого еще только замысел? В этом замысле — повесть, небольшой кусочек войны, на этот раз без всякой «притчеобразности», лишь о трудностях, подвиге и крови.
Беседу провела и записала Т. Золотухина.
[1975]
Праўда вайны
Савецкая літаратура пра Вялікую Айчынную вайну нашага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў стварыла нямала выдатных твораў аб гэтым бяспрыкладным чалавечым подзвігу, значэнне якога не памеркне ў стагоддзях. Яе болей чым трыццацігадовы творчы вопыт дазваляе на велізарным бібліяграфічным матэрыяле зрабіць некаторыя абагульненні і паспрабаваць здабыць з іх пэўныя літаратурныя ўрокі.
Кнігі пра вайну, якая заўжды трывожыла народную свядомасць і няўхільна насоўвалася на нашу краіну, ствараліся і да яе памятнага пачатку ў чэрвеньскую нядзелю 1941 года. Як заўсёды, гэта былі рознай вартасці творы, якія малявалі баявыя падзеі і пераносілі чытача то на заходнія, то часцей на ўсходнія граніцы краіны, у кожным з іх дзейнічалі зусім сімпатычныя вобразы савецкіх людзей і зусім несімпатычныя фігуры нашых ворагаў. Амаль усе кнігі прозы, а таксама створаныя паводле іх кінафільмы заканчваліся хуткім і магутным контрударам па агрэсары пры нязначных стратах з нашага боку, усеагульнай радасцю і зусім шчаслівым канцом. Тады нам здавалася, што інакш не павінна ды і не можа быць, што за ўсім гэтым стаіць праўда жыцця і геніяльнасць мастакоўскага прадбачання. Цяпер ужо мала хто і памятае тыя творы, тыя раманы і кінафільмы, некалі папулярныя ў народзе і начыста забытыя ў першыя ж дні нечакана і вераломна пачатай вялікай вайны.
Можа здацца дзіўным, чаму многія з іх, адзначаныя не толькі высокімі прэміямі, але добрымі намерамі і несумненным талентам іх аўтараў, так хутка і назаўжды былі забыты. Як бы там ні было, у іх знаходзіў сваё пэўнае адлюстраванне наш хуткаплынны час і звязаныя з ім нашы надзеі і мары.
Да таго ж у іх былі мы, маладыя і старэйшыя: мастакі, літаратары і проста чытачы і гледачы. Часам там мелі месца і мастацкія адкрыцці, характары сучаснікаў і заўжды было шмат бясхмарнай веры, адданасці і аптымізму.
Аднак у іх не было праўды.
Першыя ж дні баявых дзеянняў на франтах Вялікай вайны паказалі ўсю абсурднасць многіх літаратурных сітуацый, сюжэтную зададзенасць і псіхалагічную анемічнасць шмат якіх вобразаў; нягледзячы на ўсе літаратурныя вартасці гэтых кніг, яны не вытрымлівалі сур’ёзнага параўнання з жыццём, з вайной, з крывавым вопытам бязлітаснай барацьбы не на жыццё, а на смерць. У новых гістарычных умовах спатрэбілася новая літаратура, новыя аўтары, а можа быць, і інакшыя, чым раней, чытачы.