Выбрать главу

Вар. Міх. – Абышто нейкае кажаш!

Ніна – На сам рэч каралева!

Вар. Міх. – Абышто нейкае кажаш!

Ніна – Наш та! Блакітная кроў! Стары корч! Таксама туды!

Вар. Міх. – Куды туды?

Ніна – Ды, усё туды ж! За Лізаветай улягае!

Вар. Міх. – Як улягае?

Ніна – Ды ўлюбіўся!

Вар. Міх. – Ды хто ўлюбіўся?

Ніна – Ды наш сталбавы дваранін! Стары корч Абернібесаў!

Вар. Міх. – Абарнібесаў?!

Ніна – У тым та і жарт, што Абернібесаў!

Вар. Міх. ― Апалон Валяр’янавіч!

Ніна – Але! Вы ж падумайце!

Вар. Міх. – Даўмецца не магу, што ў ёй добрага? Чаму усе мужчыны з глузду з’ехалі?

Ніна – Вы глядзіце: Валодзя Кнуцікаў з глузду з’ехаў! Сяргей Іванавіч з глузду з’ехаў!..

Вар. Міх. – Нічога ў ёй няма цікавага!

Ніна – Ялдыгін з глузду з’ехаў!..

Вар. Міх. – Нічога ў ёй няма цікавага!

Ніна – У тым та і жарт! Нічога ў ёй няма цікавага!

Вар. Міх. – Даўмецца не магу, чаму ўсе мужчыны з глузду з’ехалі!

Ніна – Не такая ўжо яна прыгажуня!

Вар. Міх. – Па мойму, проста непрыгожая!

Ніна – Нічога ў ёй няма цікавага!

Вар. Міх. – Зусім не цікавая!

Фама Баброў і яго жонка
Камедыя ў трох частках

Бабуля Баброва (раскладае пасьянс): Ну і карта ж ідзе. Усё шыварат на выварат! Кароль. Ну, куды мне яго сунуць? Калі трэба, ані пяцёркі няма. Вось бы цяпер пяцёрку! Зараз будзе пяцёрка. Цьпху ты, зноў кароль!

(Шпурляе карты на стол з такой моцай, што са стала падае парцалянавая вазачка і разбіваецца)

Бабуля: Ах! Ах! Бацюхны! Вось чортавы карты! (Лезе пад стол і збірае аскепкі) З гэтага ўжо не склееш. А добрая вазачка была. Такой болей не дастаць. Вось жа куды заляцеў! (цягнецца за аскепкам)

(У пакой уваходзіць Баброў)

Баброў: Бабуля! Што гэта вы пад стол залезлі?

Бабуля: Ну, годзе, годзе. Табе чаго трэба?

Баброў: Ды вось, прыйшоў запытацца: ці не знойдзецца ў вас дробкі гарбаты?

Бабуля: Ану, дапамажы мне з пад стала вылезці.

Баброў: Што, у вас упала не шта? Вох, вазачку разбілі!

Бабуля (перадражнівае): Ва-азачку разбілі?

(Баброў дапамагае бабулі ўзняцца. Але як толькі ён яе адпусціў, бабуля зноў села на падлогу)

Баброў: Ах, зноў селі!

Бабуля: Села, дык і што ж?

Баброў: Дазвольце дапамагчы. (Падымае бабулю)

Бабуля: Вось карта кепска ішла. Я і так і гэтак… Ды ты мяне за рукі не цягні, а вазьмі пад пахі. Усё, ведаеш, кароль за каралём. Мне пяцёрка патрэбная, а тут усё каралі ідуць.

(Баброў адпускае бабулю, і бабуля зноў садзіцца на падлогу)

Ах!

Баброў: Божа! Вы зноў селі.

Бабуля: Ды што ты прыстаў: селі ды селі! Чаго табе ад мяне трэба?

Баброў: Я прыйшоў папрасіць вас дробку гарбаты.

Бабуля: Ведаю ўжо. Казаў ужо. Не люблю двадцаць разоў тое самае выслухваць. Толькі і ведаеш: Ах, зноў селі! і дробку гарбаты. Ну, чаго глядзіш! Падымі, кажуць табе.

Баброў (падымаючы бабулю): Я ўжо вас, дазвольце, і ў фатэль пасаджу.

Бабуля: А ты паменей размаўляй, а лепш падымай, як след. Я хацела табе сказаць, ды ледзь не забыла: дзверы та ў мяне ў спальнай зноў кепска зачыняюцца. Пэўна, ты ўсё абыяк зрабіў.

Баброў: Не, я клямку на шрупчыках паставіў.

Бабуля: А ты думаеш, я разумею, што гэта за клямка ды шрупчыкі. Мяне гэта не тычыцца. Мне трэба, каб дзверы зачыняліся.

Баброў: Яна таму і не зачыняецца, што шрупчыкі ў драваўніне не сядзяць.

Бабуля: Ну, годзе, годзе, гэта ўжо там твой клопат. Мне трэба толькі… Ах! (зноў садзіцца на падлогу)

Баброў: Божа мой!

Бабуля: Ды ты што, вырашыў мяне аб падлогу кідаць з намерам? Здзеквацца вырашыў? Ах, ты, нягоднік. Ну, проста ты нягоднік, і лепш ідзі адсюль!

Баброў: Ды я, бабуля, праўда, хацеў вас у фатэль пасадзіць.

Бабуля: Я табе што сказала? Каб ты ішоў вон. А ты чаго не ідзеш! Ну, чаго ж ты не ідзеш? Ты чуіш? Ідзі вон! Ну? Прыбірайся вон!

(Баброў сыходзіць)