Выбрать главу

Аграном і парторг, які «не адважыўся ісці супроць партыйнай лініі райкома», жніво пачалі дакладна, як загадалі. А замацаваны за калгасам адказны з раёна Васілевіч вярнуў камбайны з поля і не даў жаць недаспелае збожжа. I ўсю ўборку кожны дзень быў зранку ў гаспадарцы. 3 таго часу ён і застаўся пастаянным «замацаваным» за калгасам Мяцельскага, хгця пад злосць першы і гразіў неаднойчы разагнаць гэты непаслухмяньг дуэт.

Мяцельскі зайшоў у прыёмную, кіўнуў галавой сакратарцы. Касцюк яшчэ не вярнуўся ў кабінет, на хаду вырашаў дробныя пытанні, з якімі да яго падыходзілі. На нарадзе можна і з дробным падсунуцца, пры ўсіх не шумне, як адзін на адзін у кабінеце.

Мяцельскі не заўважаў, што сёння яму ўвесь дзень н не жартаваў і з сакратаркай, не бачыў, што яна ўважліва прыглядалася да яго. А старшыня думаў пра ўпаўнаважаных, якіх ён шмат перабачыў на сваім вяку.

Iх трэба было сустракаць і праводзіць, і не проста праводзіць, але і ўлагодзіць на дарогу. Трапляліся і такія, што ні чорта не петрылі ў гаспадарцы, а лезлі праводзіць «пар-тыйную лінію райкома». Іхняя дапамога канчалася часам выклікам на бюро. Адзін такі, райваенком Брыкаў, патрабаваў ад яго звесткі па тэлефоне — ездзіць у калгас было для яго зашмат гонару. Мяцельскі і далажыў, што ўсе на полі, аруць. А назаўтра тэрмінова ў райком выклікалі. Ваенком далажыў: «В «Роднне» все собралнсь на собранне н орут вместе с председателем, а землю нм уполномоченный пахать должен!» Цяпер пра гэта ўспамінаюць старэйшыя як пра анекдот.

Сакратар лёгка зайшоў у прыёмную, узбуджаны і энергічны. Працягнуў руку Мяцельскаму, адчыніў дзверы, прапусціў у кабінет.

— Сядай, Васіль Сямёнавіч, — паказаў рукой на крэсла, зняў пінжак, павесіў на вешалку ў шафе, расшпіліў рукавы рубашкі, крыху закасаў іх, аслабіў вузел на гальштуку.

Разагрэты выступленнем, ён быў упэўнены, што зараз яму падуладна ўсё, усё ён можа вырашыць.

Зайшла сакратарка з паперкамі ў папцы, прыпынілася ў дзвярах, Касцюк паказаў на край стала. Сакратарка паклала паперы на паказанае месца, выйшла, асцярожна прычыніла за сабой дзверы.

— Што такі мінорны, Васіль Сямёнавіч? Няўвязкі якія?

— Увязаваць будзем тое, што сажном, — паўжартам адказаў Мяцельскі. Не было настрою падыгрываць сакратару. Ды і паклікаў ён яго не дзеля таго, каб проста пагаманіць за здорава жывеш.

— Баішся, завалім жніво?

— Чаму завалім? Ніколі не завальвалі. А цяпер ёсць жаць што. Гэта галоўнае.

— А што твайго парторга не відно?

— А сёння якраз багамазы наглядную агітацыю прывезлі. Шаснаццаць тысяч дзяруць чортведама за што.

— А ты з тою дапатопнаю разлучыцца не можаш? На агітацыю грошай шкадаваць не трэба.

— Агітацыя — з чалавекам гаварыць, а не карцінкі развешваць!

— Тут да нас на пару дзён дэлегацыя з сацкраін прыязджае. Ёсць меркаванне паказаць ім твой калгас.

— Мой не паказны. Мой рабочы калгас.

— Там кіраўнікі кааператываў. Ім не парад трэба.

Касцюк здзіўлена паглядзеў на Мяцельскага — незразумела была яго ўпартасць.

— У мяне няма здароўя піць з імі,— буркнуў Мяцельскі.

— Ну няхам парторг і п’е. Здаровы ж у цябе, як бычок. Хоць якая карысць будзе, — Касцюк паспрабаваў перавесці гаворку на жартаўлівы лад.

— 3 такім горлам ён, дай волю, і калгас прап’е. I не пачастункаў я баюся. Будзь чалавекам, хоць на старасць год збаў мяне ад гэтай паказухі!

Касцюк адчуў, як ад гарачыні пачынала шумець у галаве — ён не любіў, каб было не па яго. Кінуў кароткі позірк на Мяцельскага — той насупіўся, гатовы стаяць да канца. Касцюк падсунуў да сябе прынесеную сакратаркай папку з паперамі, як мага спакойна сказаў:

— Не гарачыся, Васіль Сямёнавіч, каб было за што.

Мяцельскі стрэліў вачыма на сакратара. Урэшце, сустрэць гэтую дэлегацыю невялікі клопат. Але нейкі чорт сядзеў сёння ў ім і не дазваляў пагадзіцца. Мяцельскі ведаў, што Касцюк можа адступіць, але не забудзе гэтага ніколі. Калі згадзіцца на прапанову, то можна выпрасіць асфальту на пару кіламетраў, каб давесці да ладу гравійку. Ці гэта ад злосці і рэўнасці да маладзейшых калег, якія ахвотна згаджаліся праводзіць у сябе і розныя семінары, і нарады? А пад іх выбіваюць і фонды на тэхніку, і дэпутацкія званні, і машынныя двары парабілі, і пасёлкі пабудавалі, нават кандыдацкія дысертацыі абараняюць. Усё, што такія, як Мяцельскі, гадамі нажывалі сваім мазалём. Зрабілі з іх паказ, няхай там і паказваюць. Хопіць з яго і сельгасакадэміі, якую агораў завочна найбольш з-за таго, каб не псаваць раённую статыстыку.