Выбрать главу

— Ну што ж, можа, і добра. У Куляша можна павучыцца. Інструктаж па пажарнай бяспецы?

— Праведзены.

— Пётр Пятровіч, па лініі партыйнай работы?

— Па нашай партыйнай лініі. Пачну па парадку. Сумеснае паседжанне партбюро з праўленнем праведзена. Разгледжаны пытанні аб рабочым плане правядзення ўборкі і продажу збожжа дзяржаве. Зацверджаны персанальны склад звенняў і экіпажаў. Апошнія ўдакладненні, якія былі, гэта з памочнікам Тамашову. Мне здаецца, што Жолуду варта пабыць з такім механізатарам. Распрацаваны ўмовы сацыялістычнага спаборніцтва, меры матэрыяльнага і маральнага заахвочвання. Вырашана грашовыя прэміі выдаваць талонамі, якія будуць атавараны грашыма ў канцы года, пры падвядзенні вынікаў усяе ўборачнае кампаніі…

Парторг зрабіў паўзу, каб даць магчымасць ацаніць вынаходніцтва. Круглатвары, лысы, пры гальштуку нават у спякоту, на твары заўсёды задаволенасць сабой — і за тое, што здаровы і малады, і за тое, што ўсё ведае, і правільна рашае, і ўмее гаварыць. Гэтак здавалася Мяцельскаму, ён не любіў парторга за тое, што працаваць той ленаваўся.

— Хм! — не ўтрываў, хмыкнуў Кіршчэня.

Радзюк прымоўк, быццам чакаў, што той нешта скажа, але Кіршчэня прамаўчаў — парторг быў новы чалавек, і ён яго асцерагаўся.

— У кожным уборачна-транспартным атрадзе створаны партыйныя групы, замацаваны палітінфарматары. Вялікая работа праведзена нашымі народнымі кантралёрамі, думаю, Антон Аляксандравіч тут сам нам пра гэта раскажа.

Парторг кіўнуў галавою да старога Кіршчэні.

— Праведзена інструктыўна-метадычная нарада ідэалагічнага актыву калгаса, падрыхтавана патрэбная літаратура, зацверджаны план культурна-бытавога абслугоўвання. Правялі агляд работы нашых клубаў, бібліятэк, агітбрыгадьг, іх гатоўнасць абслугоўваць жніво. Падрыхтавана наглядная агітацыя. Як найшырэй будзем разгортваць сацыялістычнае спаборніцтва. Важна, каб забяспечыць аператыўнае рэагаванне кіраўнікоў служб гаспадаркі на прапановы і заўвагі калгаснікаў. I з паведамленнем аб прынятых мерах, каб кожны камуніст на любым пасту, на любым месцы быў нашым паўнапраўным партыйным прадстаўніком, не даваць ніякага спуску недахопам!

Ну, а па выніках, вядома, правядзём вялікі святочны вечар з ушанаваннем пераможцаў жніва гэтага года…

— Таварышы, вы ведаеце і мне не трэба яшчэ раз гаварыць пра тую важнасць у такой адказнай і жыццёвай кампаніі, як жніво, сацыялістычнага спаборніцтва. Арганізуючае, сапраўды творчае сілы. Таму невыпадкова дэвізнашае сёлетняе кампанп «ў5раць кожны колас, кожпае зернетка!». Вырашана вынікі сацспаборніцтва праводзіць штодзённа…

— Давай, Пётр Пятровіч, канкрэтней. Якія канкрэтна прапановы. Гэтыя лічбы мы ведаем, зацвярджалі мерапрыемствы і ўмовы спаборніцтваў,— усё ж не стрымаўся, перапыніў парторга Мяцельскі.

— Гм… Патрэбна сканцэнтраваць усю ўвагу ўдзельнікаў працоўнага спаборніцтва на забеспячэнні строгага рытму, апераджальных тэмпаў, дасягнення найвышэйшай прадукцыйнасці.

Радзюк спаважна сеў на сваё месца з годнасцю чалавека, які зрабіў патрэбную і важную справу.

— Мне б хацелася ведаць, ці ўсё мы прадугледзелі, ці нашы мерапрыемствы адпавядаюць надзённым патрэбам, ці няма надуманасці. Вось што галоўнае, каб цяпер можна было падкарэсліваць. Ліда Пятроўна, у вас, як агранома, што-небудзь ёсць?

— У мяне ёсць адно пытанне. — Ліда паднялася. — Дзе і калі мы будзем пачынаць выезд?

Яна спынілася, паглядзела на старшыню, быццам чакала ад яго адказу, але ён прамаўчаў.

— Я павінна сказаць, што збожжа на нашых землях яшчэ не гатова да параднага выезду, які запланаваны ў раёне. Нам патрэбен будзе яшчэ з тыдзень, ну дзён з пяць, каб пачаць выбарачна, класці ў валкі…

— У суседзяў папросім загончык — і пачнём, — Мяцельскі дабрадушна ўсміхнуўся.

Весела засмяяўся Радзюк у падтрымку, камсамольская сакратарка, эканамістка. Маўляў, не адна ты такая разумная, усе мы ведаем і бачым, але з раёна запатрабуюць справаздачу, а калі не будзе яе — прыгрозяць, што на бюро быць давядзецца…

— У вас усё?

— Пакуль што ў мяне ўсё. Астатняе будзе, як пачнецца сама работа.

— Так, Ліда Пятроўна правільна сказала — асноўнае будзе, як пачнецца работа, — Мяцельскі зірнуў на яе. — Акрамя аднаго — часу. Тады сапраўды нам не будзе калі збірацца, а практыка паказвае, што, як і звычайна, у працэсе работы пачынае ўзнікаць многа нечаканых пытанняў. А таму трэба яшчэ раз напярэдадні прадумаць усё, прадугледзець, прадбачыць, угадаць усе тыя цяжкасці… Так што давайце, У каго ёсць заўвагі, прапановы. А дзе зрабіць выезд, мы, Ліда, разам з табой пашукаем.