У той меры, у якой мне ўдалося «ўчытацца» ў кніжку Сяргея Дубаўца, магу сцвярджаць: усе прадумана ў яго прозе, эсэ i крытыды. Нават падкрэсленыя рэдактарскім алоўкам стылістычныя агрэхі накшталт: «За людзьмі ішлі каровы. У адной, сівой, з разматляных цыцак выцякала ў пыл малако». Пародыя на эпігонскую «вясковую» прозу. Іншая справа, наколькі яна «справядлівая». Але ж поўная справядлівасць бывае толькі ў раі, якога нам /на бяду ці на шчасце/ не ўдалося пабудаваць на гэтай грэшнай зямлі. Сапраўдная крытыка /а не імітацыя яе/ ніколі не стане «справядлівай», асабліва для тых, каго яна крытыкуе. Маем права спытаць: a ці можна наогул крытыцы быць «добрай» i «справядлівай»? Ёсць парадаксальная ісціна ў злым афарызме Ніцшэ: «Добрыя ніколі не кажуць праўды». Каб спагадаць літаратуры, нашай пакутніцкай нацыянальнай культуры, часам прыходзіцца быць «злым» у дачыненні да яе нядбалых дзеячаў.
Проза Сяргея Дубаўца напоўнена іроніяй i гратэскавымі алюзіямі з нагоды нашай літаратуры i нашага нацыянальнага быцця. Нам выпадзе яшчэ нямала пракаўтнуць горкіх пілюль, каб вылечыцца ад сваей ціхмянасці i няўцямнасці, з-за якіх мы чуць было не страцілі сваю трагічную Бацькаўшчыну. Мы ўсё яшчэ баімся скандаліць, жывбм паводле сумніцельнага «абы ціха», Дасталася ад крытыка i майму, умоўна кажучы, «пяцідзесяцігадоваму» пакаленню, i тым, каму крыху больш ці менш. Але не толькі ім. Вось апавяданне «Вера ў сябе». Нешта накшталт перапіскі сучасных «бедных людзей». Праўда, у адрозненне ад героя Дастаеўскага, лысаватага Макара Дзевушкіна, нашаму Антону недзе каля семнаццаці, а ягоная латышская сяброўка Вяргіня нічым не нагадвае бедную швачку Вару ДабрасСлаву. Калі я чытаў гэта апавяданне, мне па нейкай асацыяцыі ўспомніліся героісябры рамана «Абломаў». Вяргіня не знаходзіць часу, каб адказаць на лісты свайго непрытульнага беларускага сябра, які толькі ў Латвіі даведаўся, што ў яго есць Бацькаўшчына, мова дзядоў /«Бо нашыя дзяды гаварылі гэтай мрвай да самае смерці i перадалі яе сваім дзецям, нащым бацькам; а нашыя бацькі нам ужо не перадалі»,— скардзіцца Антон/, выдатныя постаці Усяслава Чарадзея, Вялікага Вітаўта, Кастуся Каліноўскага. Нават пра Уладзіміра Караткевіча выпускнік «беларускай» школы даведаўся з распавядання яго латышскай аднакласніцы. Яна ўся ў клопатах, ей няма часу ні сумаваць, ні рэфлектаваць, яна рыхтуецца паступаць на эканамічны факультэт. А чым заняты наш малады Абломаў? Наракае на бацькоў i настаўнікаў, сумуе, спавядаецца i філасофствуе. Чуць было не стаў беларускім адраджэнцам, зразумеў, што трэба ісці да людзей, «распавядаць ім пра Усяслава i Вітаўта», пакуль яны «нарэшце не прачнуцца» /амаль цытата з «Нашай Нівы»/. Але для гэтага трэба вельмі моцна верыць у свае сілы. «А такой веры мне якраз не стае»,— шчыра прызнаецца наш «герой».
Як на мой погляд, «Антоша» крыху падманвае нас, прыхарошваецца. I толькі ў спавяданні дрэву прызнаецца, што яму проста не стае смеласці. Бо вера — гэта i есць смеласць, гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за жыццё. Антон проста баіцца, што яго «спілуюць» ды «парэжуць на дошкі». I толькі выдае сваю палахлівасць за больш далікатны «сумлеў». Пужлівыя i маладушныя зазвычай «спісваюць» сваю віну на іншых, найперш бацькоў ды настаўнікаў: апошнія доўга цярпелі i цяпер усё сцерпяць. А мог жа наш «герой» даведацца ад латышскай сяброўкі /таксама гратэск: узнаём пра свае каштоўнасці ад суседзяў/, што стваральнікі нашай літаратурнай класікі не чулі беларускага слова ў школе, якая i тады не была беларускай. I пра тое, што стваралі яе людзі маладыя, бо сярэдні ўзрост першых нашаніўскіх аўтараў — каля 21-23 гадоў; што аўтару паэтычнага «Вянка» было ўсяго дваццаць адзін год, a зборнік вершаў «Курганная кветка» апублікавала дванаццацігадовая дзяўчына. I Максіма Багдановіча адваджвалі ад «беларушчыны» бацькі 'i настаўнікі, клапоцячыся, каб ён размаўляў на «чистом литературном языке». Ды вось недагледзелі: з настаўнікамі гэтае бывае. Дапаў-такі хлопчык да родных крыніц, набыў веру, а не толькі «сумлеў».
Неадназначны канфлікт паміж літаратурнымі «бацькамі» i «дзецьмі» адбываецца ў апавяданні «Там». Твор гэты можа быць аднесены i да мастацкай прозы i да белетрызаванай літаратурнай крытыкі. Пачынальнікам такога камбінаванага жанру ў нашай літаратуры быў М.Багдановіч. Успомнім ягоныя «Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку i залатару», верш-пасланне «Ліст да Ластоўскага». Трацьгцыю гэтую развіў Уладзімір Дубоўка: у яго паэме «I пурпуровых ветразей узвівы...» пра жыццё i мастацтва спрачаюцца Лірых i Матэматык. Пазней варожыя жыццю i нацыянальнаму духу сілы «зарэзалі» /напярэдадні гулагаўскай трагедыі нашага народа i яго культуры/ ягоную паэму «Штурмуйце будучыні аванпосты!», названую ім «камбайн» — жанр камбінаваны, які сумяшчаў паэтычнае, літаратурна-крытычнае i навуковае бачанне праблем свайго часу. Сяргей Дубавец адраджае гэтую традыцыю, але пераносіць канфлікт з праблем сацыяльных i эстэтычных у псіхааналітычны аспект, выкарыстоўвае гратэскавыя формы адкрытай i эзатэрычнай палемікі /апавяданні «Немач», «Гон», «Памер Баброўскі», «К-х-х!», «Ордэн мужонаў», «Збор творцаў».