Ёсць відавочная сувязь гратэскавай вобразнасці з першабытнай міфалогіяй, пераасэнсаванай у карнавальнай культуры, пераведзенай з высокага, касмічнага плана ў камічны, матэрыяльна-цялесны ніз. Прыкладам такой травестацыі міфалагічных вобразаў з'яўляюцца багата прадстаўленыя ў беларускіх казках зваротныя метамарфозы, ix знакі-сімвалы ў форме масак, пераапрананняў i «гібрыдных» вобразаў /спалучэнне чалавечага вобліку з птушынымі альбо звярынымі вобразамі, сціранне мяжы паміж жывым i мертвым/. Папярэднік нашай класічнай літаратуры Францішак Багушэвіч па-майстэрску развіваў традыцыі народнага гратэску ў паэзіі i прозе. Успомнім яго апавяданні «Дзядзіна», «Сведка», «Траляленачка», вершы «Немец», «Воўк i авечка», «Хрэсьбіны Мацюка», цыкл «Песні», Урэшце, польскамоўны ягоны верш «Запавет» уяўляе сабой рэдкі ў нашай літаратуры гратэск у традыцыях сарданічнага, «пахавальнага» смеху: паэт даручыў сябрам справіць па ім вясёлыя памінкі.
Крупіцы гэтага традыцыйнага гратэскавага камізму, у тым ліку сарданічнага смеху, ёсць у апавяданнях i эсэ Сяргея Дубаўца, мабыць, нават у ягоных «пахавальных» апавяданнях /«Немач», «Памёр Баброўскі», «Зімовая муха», «Стома»/ i «злых нататках» /«Фрыдрых Ніцшэ — гіпсавы вясляр», «Тут», «Хто там?»/. Прашу аўтара не крыўдаваць за гэтую аналогію з вядомым у коле рускіх патрыётаў фельетонам Мікалая Бухарына. Але есць істотная розніца паміж народным гратэскавым камізмам i тым парадаксальным трагічным гратэскам, якім вызначаюцца гворы Франца Кафкі i ягоных сучасных паслядоўнікаў, вядомых пад найменнямі «авангардысты», «сюррэалісты», «альтэрнатыўныя пісьменнікі».
Сучасны «авангардысцкі» гратэск страціў сваю карнавальную амбівалентнасць, камізм выцеснілі іншыя катэгорыі — трагічнае, нізкае i агіднае.
Аднак жа забівае пошласць толькі вясёлы смех. Да таго ж у злосці збіваецца «прыцэльная планка»: стралец адкрывае залп па сваіх, хоць бы па тым жа Саюзе пісьменнікаў. А вораг толькі цешыцца над нашым беларускім самаедствам. Літаратурныя гратэскі Сяргея Дубаўца яшчэ занадта «ідэалагічныя», каб быць чыста мастацкай інтэнцыяй, якой, бясспрэчна, былі гралі гратэскавыя творы Кафкі альбо Джойса. Апавяданням i эсэ аўтара «Практнкаванняў» не стае якраз гэтай эстэтычнай трансцэндэнтнасці, яны напоўнены фактамі нашай сацняльнай i нацыянальнай іманентнасці, дзе якраз патрэбны скарэй сацыяльнапалітычная тактыка, чым маральна-эстэтычны максімалізм.
Аднак пакіну на роздум чытачу рэаліі i алюзіі гэтай кніжкі, паспрачаюся з яе аўтарам наконт наших літаратурных спраў, балюча, метафарычна i не без гратэскавага пераболынвання адлюстраваных у кніжцы Сяргея Дубаўца. Зразу мела, не з кожным «сімвалам веры» пісьменніка, бо есць у ягоных эсэ i артикулах нямала горкай праўды, таго крику души снна сваей Бацькаўшчнны, які будзе пачуты кожным сумленным чалавекам. Як пачуюць сумленныя Караткевічавы словы: «Унукі Скарыны, //Дзе ваш гонар, моц i краса?// Ёсць у вас, як у іншых, святыня, // Не давайце святыні псам!» Ёсць горка-шчырая праўда пра наш «тутэйшы» люд i тутэйшыя парадкі ў фельетоне «Тут». Сам жанр, зразумела, запатрабаваў гратэскавых малюнкаў i шаржаў. Аднак чытач не заўсёды разбіраецца ў нюансах паэтыкі i рыторыкі, сей-той падумае, што «тут» — пошласць i мяшчанства, «тараканавы» палёт фальшывых пісакаў, а «там» — адны шарэнгі талентаў i ажыццёўлены «сон Веры Паўлаўны». A праўда ў тым, што нават адукаваныя i начытаныя з нас, якім, бясспрэчна, з'яўляецца Сяргей Дубавец, знаем «тамтэйшую» літаратуру па яе ўзвышшах, а ў сябе дома бачым найперш нізіны. Я хачу сказаць, што i «там» шмат «тараканаў», i яны не толькі спрабуюць лётаць, але i вучаць свайму «палёту» іншых. Бясспрэчна толькі тое, што «там» больш высокія стандарты сацыяльнага побыту i масавай культуры. Але стандарты самай высокай цывілізацыі ніколі не стануць іскрамі духу, якія паднімаюцца ў вышыню.
Эсэ «Хто там?» сведчыць: як бы аўтар ні выкрываў свае, «тутэйшае» i не ўсхваляў «тамашнюю» культуру /скарэй — цывілізацыю, што не адно i тое ж/, аднак яго максімалізм i кантрастнае бачанне свету выдае ў ім славянскага інтэлектуала, які абавязкова імкнецца палярызаваць быццё i культуру, падзяліць усе i ўсіх на «агнцаў» i «казлоў», альбо, напрыклад, «маладых» i «старых». Звычайная славянская татальнасць, якую ніхто i ніколі не разумеў i не зразумее «там», дзе нашыя адмоўныя паняцці — кар'ера, багацце i сацыяльная іерархія спрадвеку былі i засталіся пазітыўнымі, натуральным! кашгоўнасцямі. Бо «там» ацэньваюць людзей, хоць бы тых жа «творцаў», не па добрых намерах i сацыяльных прэтэнзіях, а па вышках ix рэалізацыі. Прасцей кажучы, паводле ix сацыяльнай кар'еры. I ніхто «там» не ўпікне празаіка за ягоныя шэсць тамоў прыжыццевага Збору твораў, a зробіць свой ход — апублікуе дванаццаць альбо нават шэсцьдзесят лепшых кніжак. Зразумела, усю рызыку поспеху альбо банкруцтва бярэ на сябе, заваеўваючы крок за крокам прэстыж у выдаўцоў i папулярнасць у чытачоў. Мабыць, «там» менш звычайнага для нас сацыяльнапалітычнага пратэкцыянізму, што нярэдка суседнічае з банальным блатам, які звычайна пануе ў маларазвітых ці таталітарных рэгіенах.