Выбрать главу

Не скажу, што пра гэта не піша Сяргей Дубавец. Але часам страляе i па тых, яшчэ не патушаных свечках нацыянальнага адраджэння, якія, паводле суб'ектыўных, часам «генерацыйных» меркаванняў, яму здаюцца падманлівым начным святлом, гратэскавым «палетам тараканаў». Разумею крытыка: ен свядома «робіць скандал» на прыцішаных палетках роднай літаратуры. Бо ў нас, на жаль, той, хто не скандаліць i не стукне моцна кулаком па стале, нічога не даб'ецца. Чыстая праўда i ў тым, што літаратура дзеліцца не па ўзросце i нават пакаленні тут ні пры чым. Але тэзіс, быццам літаратура «дзеліцца на талентаў i графаманаў» — толькі фармальна-статычны погляд на складаную i дынамічную з'яву, якой з'яўляецца мастацкая ды ўсякая іншая творчасць. Бо талент — паняцце дынамічнае, іерархічнае. Тут мы не маем права ўпадаць у фаталізм. Талент яшчэ мала што азначае без працы i прафесіяналізму. Нічога, апрача толькі чыстых магчымасцяў. I няма адзінай сцежкі ў літаратуру. Таму дарога Ніла Гілевіча, абстрактна кажучы, нічуць не горшая за шлях Алеся Разанава. Для крытыкі важны канкрэтны аналіз ix творчасці i нейкі прагноз на будучыню, а не просты падзел на «літаратурныя пакаленні».

I не толькі графаманы, але i таленты не маюць узросту, пра што сам крыху вышэй гаварыў Сяргей Дубавец. Іншая справа, калі ен выкрывае сацыяльныя матывы, паводле якіх адных кананізуюць, a іншых не заўважаюць. Але тут яму самому пагражае небяспека непрыкметна перайсці на пазіцыі чыста суб'ектыўнай селекцыі. Асабліва там, дзе крытык стварае вобраз грознага праціўніка ў асобе ці карпарацыі Саюза пісьменнікаў. «Яшчэ гадоў дзесяць таму назад,— піша аўтар,— Саюз пісьменнікаў Беларусі не мог i думкі дапусціць, што ў літаратуру некалі прыйдзе такая шматаблічная i адукаваная змена, якая прыходзіць сення». А вось мне вядома, што якраз дзесяць гадоў таму назад першы сакратар гэтага «сымболю манапалізму ў нацыянальным прыгожым пісьменстве», як дасціпна, але несправядліва называе крытык пісьменніцкі Саюз, толькі i гаварыў пра гэтую таленавітую i адукаваную змену. I не толькі гаварыў, але i рыхтаваў як мог, радаваўся кожнаму, хоць бы кволаму яшчэ таленту. Бо i змена бывае толькі тады, калі есць каго змяняць. Былі, зразу мела, недакладныя ацэнкі магчымых прэтэндэнтаў у новую «каманду», але нікому не зачынялі дарогу ў Саюз. Што «капітаны» гэтай карпарацыі рэдка асмельваліся «ахвяраваць сабой», гэта праўда. Але ж нельга патрабаваць, каб кожны з ix быў героем. Боязь за свой лес, за сваё жыццё, на жаль, ёсць натуральны, «экзістэнцыяльны» стан чалавечай душы. Гераізм — такая ж рэдкасць, як i геніяльнасць. Герояў сваіх народ уславіць у вяках; але не паб'е каменнем i ціхіх, добрасумленных майстроў, якіх нямала было ў застойныя 70-80-я гады. Сенняшнюю шматаблічную i адукаваную змену пісьменнікаў чакае вялікая праца — вярнуць нашай літаратуры страчаныя ў палітычнай i групавой барацьбе прыкметныя вышыні 60-80-х гадоў. Пакуль што гэтая змена знаходзіцца на раздарожжы i ўсё яшчэ аддае перавагу рэфлексіі ды сузіранню, а не творчасці. Няхай сабе, як думае Сяргей Дубавец, «Бембель, Разанаў, Сідарэвіч, Мінкін, Галубовіч, Арлоў, Сокалаў-Воюш, Мудроў, Асташонак, Сыс...» пішуць лепш за «літаратурнага адмірала I.Навуменку», хоць гэтая ісціна не бясспрэчная ў кожным канкрэтным выпадку. Але ж Іван Навуменка так ці інакш здзейсніўся ў літаратуры, у той час як некаторым яшчэ патрэбна выявіць сябе, рэалізаваць свой талент. А гэта — ой як не проста! Тут, апрача таленту, патрэбны яшчэ характар, воля, вялікая праца і, выбачайце,— тактыка. Асабліва таму, хто захоча стаць генералам. Як гаворыцца ў адной песні Булата Акуджавы: «Как просто быть простым солдатом!» А стаць генералам — нялёгкая i клапатлівая справа. Адна надзея на скасаванне генеральскіх чыноў Няхай бы генерала замяніў Настаўнік, той вечны шкаляр з рамана Германа Гесэ «Гульня ў бісер», які ахвяруе сабою для сваіх вучняў.

Калі я ўжо ўвязаўся ў дыскусію, то прыйдзецца паспрачадда i з апошнім, крытычным раздзелам кнігі майго калегі, пафас якога я шчыра падзяляю i пагаджаюся з многімі прынцыповымі ацэнкамі нашай сацыяльнай i літаратурнай рэальнасці. Вылучаюцца арыгінальнасцю i глыбіней крытычнага прачытання артикулы пра творчасць Васіля Быкава i Максіма Гарэцкага. Але i тут не-не, дый раскрыецца адна асаблівасць нашага «другога нябітага пакалення», да якога належыць Сяргей Дубавец. Здаецца, яно так i не зразумела д'ябальскай прыроды фашызму, сталіншчыны, ідэалагічнай татальнай вайны наогул. Таму меў рацыю той літаратурны мэтр з апавядання «Там», які не падтрымаў літаратурную гульню ў вайну пачаткоўца. Не знаю, як Сартр, але Сяргей Дубавец, зачарованы экзістэнцыяльнымі парадоксамі, дазволіў сабе не зразумець гэтай вайны, на якой звычайна была вось такая альтэрнатыва: альбо ты забіў, альбо заб'юць цябе — не важна, свае ці чужыя. «А чым апраўданая ахвяра Сотнікава? — здзіўляецца крытык.— Каму i чаму ен даў ці выратаваў жыцце сваей смерцю? У імя чысціні ідэі, у імя міфу, у імя пустаты загінуў Сотнікаў». Як быццам 6н забыўся, што трагічнаму герою аповесці В.Быкава заставалася адно з двух: альбо застацца сабою, альбо ператварыцца ў Рыбака. У другім выпадку — выдаць партызан, прыняць удзел у пакаранні добрага старасты, маладой маці i маленькай яўрэйскай дзяўчынкі. Альбо загінуць зусім не ў імя ідэі ці міфу, а для таго, каб захаваць у сабе Чалавека i свайго Бога ў душы, без якога ен немінуча стаў бы адным з катаў бясконцых нашых Хатыняў, Катыняў i Курапатаў. Вось чаму не варта экстрапаліраваць экзістэнцыяльную праблематыку на праставата-хітрага Рыбака /да трагедыі ен проста не здолеў дарасці/, а лепш раскрыць трагічнае ўзвышэнне Сотнікава.