Войска Рэчы Паспалітай было грунтоўна рэфармаванае Сцяпанам Батурам. Кароль паходзіў з Вугоршчыны, якая вяла частыя войны з Асманскай імперыяй. Прыходзілі на яго бацькаўшчыну i войскі з цэнтральнаэўрапейскіх краінаў, найболей з Аўстрыі. Такім чынам, вугорцы былі добра знаёмыя як з усходняй турэцкай, так i з эўрапейскай вайсковай справай.
Традыцыйна, яшчэ з ранняга Сярэднявечча, войска складалася пераважна з феадальнай конніцы. На шляхоцкай конніцы (паспалітым рушанні) грунтавалася збройная моц дзяржавы i пазнейшым часам. Гэтага вымагалі частыя войны з татарамі i масквой, якія мелі шмат дасканалых вершнікаў. Існавалі таксама i пяхотныя фармацыі, але яны найбольш ужываліся пры абароне або пры захопе чужых гарадоў. Такое дамінаванне конніцы вяло да перамог "у чыстым полі", у кароткачасовых сечах. У зацяжных жа войнах, асабліва пры аблогах i штурмах умацаванняў, адчувалася нястача пяхоты. Так, можна ўспомніць перамогі яшчэ Альгерда i яго няўдачы пры спробе ўзяць Маскву, пазнейшыя цяжкасці пры аблогах Смаленска, Пскова. Дый вызваленне Полацка таму ж Батуру каштавала значных намаганняў.
Яшчэ апошні Ягайлавіч — Жыгімонт Аўгуст спрабаваў стварыць сталае платнае войска, так званае кварцянае[11]. Сцяпан Батура не толькі прадоўжыў справу папярэдніка, але i значна павялічыў колькасць войска, зрабіў яго больш сучасным. Аснову пяхоты пачалі складаць найманыя i выбранецкія фармацыі.
Выбранецкая пяхота набіралася з сялян каралеўскіх уладанняў. Наўзамен збройнай службы выбранцы вызваляліся ад усіх павіннасцяў, а найбольш храбрыя з ix, што асабліва вызначыліся ў бітвах, маглі нават спадзявацца на атрыманне шляхоцтва. Наймітамі маглі быць як народзінцы Беларусі, так i жыхары іншых краёў. Асабліва цаніліся ваяры з Нямеччыны i Вугоршчыны. Многія з ix былі сапраўднымі прафесіяналамі вайсковай справы, загартаванымі "выжламі вайны". Яны ішлі ў кожны куток Эўрогіы, дзе пахла порахам i спажывай.
Выбранцы i найміты былі ўзброеныя шаблямі, баявымі сякерамі i стрэльбамі — рушніцамі або мушкетам). Яны ўтваралі роты прыкладна па сто ваяроў, падзеленыя на дзесяткі. У часе бою пяхотнікі шыкаваліся ў шэрагі i ўтваралі прастакутнікі, прыкрытыя на перыметры пікінёрамі i шчытаносцамі. Такім чынам фармацыі ператвараліся ў рухомыя цытадэлі, ашчаціненыя доўгімі вострымі пікамі, абстаўленыя сцяной шчытоў. Варожай конніцы было нялёгка зламаць шыхты вопытных жаўнераў, тым больш калі тыя вялі густы агонь з рушніц i мушкетаў.
Кавалерыя дзялілася на два галоўныя віды — лёгкую i цяжкую. Да першай адносіліся вершнікі казацкага строю ("казакі"), якіх не трэба блытаць з казакам i запарожскімі, i так званыя ў Беларусі пяцігорцы. Лёгкія вершнікі ахоўвалі сваё цела кальчугай i мелі на ўзбраенні дзіды, шаблі, лукі i стрэльбы. Найлягчэйшымі лічыліся загоны беларускіх татараў, аселых у нас яшчэ пры Вітаўце, з шаблямі i лукамі.
Найгалоўнейшай часткай цяжкой кавалерыі з часоў Батуры сталі гусарскія фармацыі[12].
Характэрнай зброяй былі дзіды. Яны рабіліся з лёгкага дрэва i дасягалі 5-метровай даўжыні. Да ix жалезных вастрыёў мацаваліся сцяжкі. Прызначэнне гусарскіх дзідаў было спецыфічнае. Яны служылі для знішчэння шчыльных чатырохкутнікаў пяхотнікаў-пікінёраў або закаваных у жалеза турэцкіх вершнікаў. У атацы галопам дзіды крышыліся аб панцыры. Але справа зроблена — першыя шэрагі праціўніка парушаліся. Далей наставала чарга пісталетам, шаблям, рапірам, у валоданні якімі гусары былі непараўнаныя. Калі ж вопытная пяхота вытрымлівала першы ўдар, гусарскія шыхты з новымі дзідамі паўтаралі атаку. Часам шматкроць.
Тагачасныя i пазнейшыя малюнкі яскрава паказваюць сцэны гусарскіх атак: ураганныя хвалі вершнікаў з нізка прыгнутымі дзідамі, трапятанне мноства сцяжкоў. Уяўляецца навальнічны шум апераных крылаў, прымацаваных да рыцарскіх панцыраў, аглушальны тупат конскіх капытоў i рык тысяч мужчынскіх горлаў. Праз пыл i парахавы дым такая лавіна з жалеза i цягліцаў зносіла ўсё са свайго шляху. Менавіта такія атакі крылатых вершнікаў прыносілі найбольшую славу беларускай зброі i нашым палкаводцам.
Упершыню беларуская гусарыя найлепшым чынам засведчыла сябеў 1506 годзе ў пераможнай бітве Міхала Глінскага з татарамі пад Клецкам. Па-майстэрску выкарыстоўвалі яе Канстанцін Астрожскі пад Вішняўцом на Украіне ў бітве з татарамі (1512 год) i на аршанскіх палях — з масквой (1514 год), Мікалай Радзівіл Руды i Рыгор Хадкевіч на Вуле ў змаганні з масквой (1564 год), Сцяпан Батура ў часе паходаў на івана Жахлівага (1579, 1580, 1581 гады), Радзівіл Пярун пад Кокенгаўзэнам у Латвіі пад час бітвы са шведамі (1601 год). Гусарыя была ўлюбёным войскам i Яна Кароля Хадкевіча.
12
Гусары (ад вугорек, huszar) упершышо з'явіліся ў Вугоршчыне ў XV стагоддзі. Гусарскі баявы парадак у Цэнтральную Эўропу прынеслі сербскія вершнікі, якія пасля захопу ix бацькаўшчыны Турэччынай перабраліся ў суседнія краіны, што змагаліся з мусульманскай навалай. З'явіліся яны i ў Вялікім Княстве. Напачатку гусары былі лёгкай кавалерыяй, добра прыстасаванай да сечы з рухавым татарска-турэцкім праціўнікам. Пазней яны пачалі прыкрываць галаву i цела шышакамі i панцырамі-кірасамі, a ў бітвах карьісталіся доўгімі дзідамі. шаблямі, канчарамі. Для паражэння праціўніка на адлегласці ўсё больш эфектыўнаю станавілася агняпальная зброя — пісталеты, хаця многія гусары заставаліся майстрамі лучнога бою, асабліва пры пераследзе ўцекачоў.