- Ты ведаеш, Кіці, што будзе заўтра?- спытала ў кацяняці Аліса.- Ты б здагадалася, калі б глядзела разам са мной у вакно, але ў гэты момант цябе ўмывала Дзіна. А я бачыла хлопцаў, якія збіралі паліва для вогнішча, вялікую колькасць дравінаў! Яны працавалі, ажно пакуль не стала вельмі халодна.Але не хвалюйся, Кіці, мы паглядзім на вогнішча заўтра!
Аліса наматала колькі нітак на шыю кацяняці, каб паглядзець, ці прыгажэй яно будзе выглядаць, але Кіці пачала з імі гуляцца, у выніку чаго клубок зваліўся на падлогу і зноў разматаўся.
- Кіці! Мая ж ты халерка! Я зараз раззлуюся па-сапраўднаму!- працягвала Аліса, пачынаючы працу нанова,- калі ты зробіш гэдак яшчэ раз, я раскрыю вакно і выкіну цябе на снег! Ты гэтага даўно заслугоўваеш, мая любая шкодзінка! Як ты растлумачыш свае паводзіны? Добра, не перашкаджай мне!- дзяўчынка працягвала, пагрозліва падняўшы палец.- Зараз я пералічу ўсе твае правіннасці. Першае, ты двойчы піскнула, калі Дзіна прыбірала цябе з ранку. Ты маеш адмаўляцца ад гэтага факту? Я ўсё чула! Як ты кажаш?- (яна ўявіла сябе адказ каняняці) - Яна трапіла цябе лапай ў вока? А навошта ты трымала вочы расплючшанымі? Калі б ты гэтага не зрабіла, анічога б не здарылася. Годзе, цяпер маўчы і слухай далей! Другое, ты пачала цягаць Белю за хвост, калі я дала ёй малака! Ты моцна захацела піць?
- А ці ты лічыш, што яна не хацела? І ўрэшце трэцяе, ты разматала ўсе мае ніткі, пакуль я за табой не назірала!
- Ажно тры правіны, Кіці, і ані за адну ты не была пакараная. Я пачакаю да наступнай серады і потым ўжо пакараю цябе за ўсё, што ты нарабіла. Уяўляю сабе, што было б, калі так рабілі са мной!- сказала Аліса, больш сабе, чым кацяняці.- Напрыклад, каралі мяне толькі напрыканцы года? Мяне б напэўна пасадзілі ў турму і хутчэй за ўсё ў кандалах. Ой не! Калі б напрыклад за кожную правіну мяне пакідалі без вячэры, аднойчы я б засталася без пяцідзесяці вячэраў запар! Здаецца мне, гэта было б не вельмі прыемна! Хаця было б яшчэ горш, калі б мне прыйшлося з’есці пяцьдзесяць вячэраў адразу!
- Ты зноў мяне не слухаеш, ты назіраеш за снегам на вуліцы? Ён падае так ціха, мягка! Нібы хтосьці цалуе шкло звонку. Няўжо снег настолькі любіць дрэвы і дамы, што цалуе іх так далікатна? А потым лагодна ўкрывае сваёю коўдрю і магчыма прамаўляе: “Спіце, мае любыя, пакуль зноў не прыйдзе лета!” А калі яны прачынаюцца летам, Кіці, то апранаюць сваю лепшую зялёную вопрадку і танчаць на сваіх месцах, калі на іх дзьме вецер, а як жа гэта цудоўна!- усклікнула Аліса, на хвілінку паклаўшы на калені ніткі, каб пляснуць сваімі далонькамі.- Ах, як бы я жадала, каб гэдак было на самой справе! Лес сапраўды ўвосень выглядае такім сонным, калі лістота на дрэвах жаўцее.
- Кіці, а ці іграеш ты ў шахматы? Не ўсміхайся, даражэнькая, я сур’ёзна. Калі мы сёння ігралі, ты самым уважлівым чынам назірала за намі, а калі я аб’явіла “шах”, пачала варкатаць! Які гэта быў цудоўны “шах”, Кіці, і калі б не гэты брыдотны Вершнік, я несумненна перамагла, як ён толькі падабраўся да маіх фігур. Кіці, любая мая, а давай уявім...
Я, шкада не ведаю і паловы таго, што Аліса прапануе штохвіліны зрабіць, прамаўляючы сваю улюбёную фразу: “Давайце ўявім!” Дзень таму, яна мела даволі сур’ёзную спрэчку са старэйшай сястрой на гэты конт. Калі Аліса прамовіла: “Давай ўявім, што мы каралі ды каралевы”, яе сястра, якая любіла дакладнасць ва ўсім, сказала, што гэта немагчыма, таму што іх толькі дзве, Аліса здалася і вымушаная была прамовіць: “Добра, ты будзеш толькі адной каралевай, але... я буду ўсімі астатнімі адначасова!” А аднойчы, яна моцна напалохола сваю старую нянечку, гаркнуўшы ёй на вуха: “Няня! Давай уявім, што я галаднюсенькая гіена, а ты костка!”
Але мы крышачку адцягнулі ўвагу ад размовы Алісы з кацянём.
- Давай уявім, што ты Чорная Каралева, Кіці! Калі б ты села і скрыжавала свае лапкі, ты б моцна была на яе падобнай. Паспрабуй, сонейка!- Аліса зняла Чорную Каралеву з дошкі і паставіла яе перад кацянём, як ўзор. Але нічога не атрымалася, казала потым дзяўчынка, бо Кіці катэгарычна не жадала складваць лапкі, як трэба. Тады яна ўзяла кацяня за шкварку і паднесла да люстэрка, каб паказаць наколькі блага ў яго атрымліваецца,- Зараз жа зрабі, як трэба! - а потым дадала,- Альбо я кіну цябе ў Дом, які знаходзіцца па-за люсэркам. Ці ты хочаш гэтага?