- Ані разу не бычыла таго, хто б выглядаў дурней за цябе,- падтрымалі суседку Браткі. Яны ўступілі ў размову так нечакана, што прымусілі Алісу падскочыць, тым больш, што дагэтуль яны маўчалі.
- Трымайце язык за пялёсткамі,- зноўку раз’юшылася Лілея.- Вы ўвогуле нікога не бачыце! Апусціце бутоны пад лісце і спіце, таму ведаеце аб сусвеце не больш, чым у той час, калі былі яшчэ семем!
- А ці ёсць тут людзі акрамя мяне?- спытала Аліса, зрабіўшы выгляд, што не заўважыла апошнія словы Ружы.
- Ёсць тут адна кветка, якая рухаецца падобна табе,- адказала Ружа.- Не разумею, як вы гэта робіце?
(“А што ты ўвогуле разумееш?”- перабіла суседку Лілея)
- Але яна больш пухлатая за цябе!
- Яна выглядае як я?- нецярпліва спытала Аліса, адначасова падумаўшы,- Няўжо тут дзесці ёсць яшчэ адна дзяўчынка?
- Яна такой жа нязграбнай формы, як ты,- сказала Ружа,- але больш прыгожая, і мне здаецца, што яе пялёсткі карацейшыя за твае.
- Яе пялёсткі ўзнятыя і зачыненыя ў бутон, як у вяргіні,- перарвала суседку Тыгровая Лілея,- а не асобныя, як твае.
- Ну, тут няма тваёй віны,- пяшчотна дадала Ружа,- ты ўжо пачынаеш вяць, таму і пялёсткі ляжаць абы як.
Алісе не спадабалася, падобная заўвага і, каб перавесці размову ў іншую плынь, спытала:
- А, калі яна тут аб’яўляецца?
- Ты маеш шанец яе хутка ўбачыць,- адказала Ружа.- Яна з тых хто мае шыпы!
- А дзе ў яе шыпы?- у разгубленасці спытала Аліса.
- Канечне, вакол бутона!- адказала Ружа.- Мне было цікава, чаму іх няма ў цябе? Мне здавалася, што гэта асаблівасць вашага сорту.
- Яна ідзе!- закрычала Рагулька.- Я чую яе крокі на жвіры сцежцы: туп, туп, туп!
Аліса нецярпліва азірнулася і ўбачыла набліжаючуюся ў яе бок Чорную Каралеву.
- Як жа яна вырасла!- першым чынам вырашыла дзяўчынка.- Калі я апошні раз бачыла яе сярод попелу, яна была значна меншай, не больш за восем сантыметраў... А цяпер яна на палову галавы вышэй мяне!
- Гэта ўсё ад свежага паветра,- сказала Ружа,- тут такое цудоўнае паветра!
- Думаю, трэба пайсці ёй на сустрач,- сказала Аліса, хаця і з кветкамі было даволі цікава, але дзяўчынка вырашыла, што паразмаўляць з сапраўднай каралевай будзе значна цікавей.
- Так ты ніколі з ёй не сустрэнешся,- заявіла Ружа,- Цябе трэба ісці ў адваротным ад яе напрамку!
Аліса вырашыла, што гэта лухта, але нічога не адказала, а папросту пайшла ў напрамку Чорнай Каралевы. Але, як жа яна здзівілася, калі праз імгненне згубіла яе з вачэй і трапіла да дзвярэй Дома.
Алісу гэта крыху збянтэжыла, яна зноў пайшла, шукаючы паўсюль Каралеву (і ўрэшце недзе далёка, заўважыла яе сілуэт), яна вырашыла паспрабаваць іншы план і на гэты раз, вырашыла ісці ў супрацлеглы бок.
На гэты раз усё атрымалася. Не мінула і хвіліны, як яна тварам у твар сутыкнулася з Чорнай Каралевай ля ўзгорку, на які яна раней ніяк не магла трапіць.
- А ты тут адкуль?- спытала Каралева.- І куды накіроўваешся? Выпраміся! Будзь ветлівай! Не варушы ўвесь час пальцамі на руках!
Аліса паспяшалася выканаць настаўленні Каралевы і сказала, што збілася са свайго шляху.
- Што ты разумееш пад сваім шляхам?- спытала Каралева,- усе шляхі, якія тут ёсць мае... Як ты сюды трапіла?- дабрэйшым тонам дадала яна.- Пакуль будзеш думаць, зрабі рэверанс, каб зэканоміць час!
Ад падобнага пытання Аліса амаль не разгубілася, але яе крыху калаціла пры позірку на Каралеву, таму дзяўчынцы цяжка было спрачацца.
- Паспрабую праверыць, калі вярнуся дадому,- вырашыла яна,- калі ў наступны раз буду спазняцца на абед.
- А зараз адказвай,- гледзячы на гадзіннік, сказала Каралева,- адкрывай рот шырэй, калі размаўляеш і не забудзься дадаваць: “Вашая Вялікасць”!
- Мне толькі хацелася паглядзець на сад, Вашая Вялікасць..!
- Што?- спытала Каралева, гладзячы дзяўчынку па галоўцы, што Алісе ніколі не падабалася,- ты называеш гэта “садам”?- Вось мне сустракаліся такія сады, што гэты ў параўнанні з імі - пустазелле.
Аліса не стала спрачацца, а працягвала:
- А яшчэ мне хацелася патрапіць на вяршыню ўзорку...
- Ты называеш гэта “узгоркам”?- абарвала яе Каралева,- Вось мне сустракаліся такія ўзгоркі, што гэты ў параўнанні з імі - яма.
- Нязгодная,- адказала Аліса, здзівіўшыся сваёй смеласці,- “Узгорак” ніяк не можа апынуцца ямай. Гэта нейкая лухцень...
Чорная Каралева пачала хістаць галавой і рабіла гэта даволі працяглы час.
- Ты павінна была адказаць: “Як добра, што вы мне гэта кажыце”, маё дзіцятка,- нарэшце прамовіла яна,- а што датычыцца лухты, мне сустракалася такая лухцень, у параўнанні з якой гэта - праўдзівей за слоўнік.