Аліса зноў зрабіла рэверанс, паколькі вырашыла, што Каралева пакрыўдзілвася, і далей яны ішлі ў цішыні, пакуль не дабраліся да вяршыні ўзгорку.
Яшчэ колькі хвілінаў яны стаялі моўчкі, і Аліса скарыстаўшыся магчымасцю, агледзела краіну з усіх бакоў. Гэта была насамрэч цікавая мясцовасць. Усю яе ўздозж і поперак перасякалі невялічкія ручаі, і ўся прастора была раздзеленая на квадраты невялічкімі зялёнымі загароджамі, якія знаходзіліся паміж ручаямі.
- Гэта ўсё нагадвае мне шахматную дошку,- урэшце вымавіла Аліса.- Толькі фігур не хапае... а, не, вось і фігуры!- усклікнула яна ў захапленні. А потым не гледзячы на грукочучае ў хваляванні сэрца, працягвала.- Уся гэтая краіна - вялікая-вялікая шахматная гульня... А ці краіна гэта ўвогуле? Вой, як жа цікава! Як бы мне хацелася быць адной з фігур! Хаця б Пешкай... Хаця Каралевай мне хочацца быць больш!
Кажучы гэта, яна пакорліва паглядзела на сапраўдную Каралеву, а тая з усмешкаю прамовіла:
- Ну, гэта лёгка зладзіць! Ты можаш быць Белай Каралеўскай Пешкай, як ты бачыла, немаўлятка Лілі яшчэ замалая, каб гуляць. Зараз ты знаходзішся на другой клетцы і пачынаеш. Калі дабярэшся да восьмай - апынешся Каралевай!
У наступны момант яны хутка пабеглі.
Потым Аліса ніяк не магла прыгадаць, калі яны пачалі, памятала, што пры гэтым яны трымаліся за рукі, а Каралева рухалася так хутка, што Аліса ледзь за ёй паспявала. Пры гэтым Каралева ўвесь час крычала: “Хутчэй! Яшчэ хучшэй!” Аліса ж адчувала, што не ў стане гэта зрабіць і, нават, не ў стане папрасіць спыніцца.
Самым жа дзіўным было тое, што дрэвы, і ўвогуле мясцовасць, заставаліся на месцы, як бы хутка яны не беглі. “Няўжо яны рухаюцца разам з намі?”- разгублена падумала небарака Аліса. А Каралева, нібы пачуўшы яе думкі, крычала яшчэ грамчэй: “Не размаўляць! Рухацца!”
Але Аліса і не збіралася гэтага рабіць. Яна так моцна запыхалася, што вырашыла, ў яе наўрацці атрымаецца загаварыць калі-небудзь. Каралева ж працягвала яе падштурхоўваць і цянуць далей.
- Ці хутка ўжо?- праз сілу спытала дзяўчынка.
- Амаль!- прамовіла Каралева,- Мы апынуліся там дзесяць хвілін таму! Хутчэй!- і колькі часу яны працягвалі моўчкі, усё што чула Аліса, гэта вецер, які свістаў у яе вушах і здавалася хутка абарве з галавы ўсё валоссе.
- Давай! Давай!- працягвала крычаць Каралева.- Хуценька! Хуценька!- І яны пабеглі так хутка, што здавалася ляцяць у паветры, ледзь кранаючыся зямлі нагамі. Раптам, калі Аліса ўжо ўшчэнт стамілася, яны спыніліся, і дзяўчынка села на зямлю. Яна ледзь дыхала, і ў яе моцна круцілася галава.
Каралева прытулілася да дрэва і з пяшчотай прамовіла:
- Цяпер, можаш крыху адпачыць!
Аліса здзіўлена азірнулася:
- Мы так і засталіся пад гэтым дрэвам! Няўжо?!
- Зразумела!- адказала Каралева.- А ты хацела інакш?
- У маёй краіне,- задыхаючыся прамовіла Аліса,- калі б мы беглі доўгі час гэтак жа хутка, мы бы абавязкова трапілі бы ў іншае месца.
- Якая дзікая краіна,- адказала Чорная Каралева.- У нас трэба бегчы з усяе сілы, каб застацца на месцы. А каб патрапіць кудысьці, хуткасць павінна быць ўдвая большай!
- Лепш не будзем спрабаваць,- усклікнула дзяўчо.- Мне і тут падабаецца - толькі я ўся ўзапрэла ды адчуваю моцную смагу.
- Ведаю, як табе дапамагчы,- далікатна сказала Каралева і дастала невялічкую скрыначку з кішэні,- Трымай печыўка!
Спачатку Аліса шляхетна вырашыла адмовіцца, але сіл на гэта ў яе ўжо не засталося. Таму ўзяла слодыч і праз сілу пачала есці. Печыва было вельмі сухое, і дзяўчынка вырашыла, што ёй ніколі яго не з’есці.
- Ну, цяпер лепш?- спытала Каралева,- А зараз мне трэба правесці некаторыя вымярэнні. Яна выцягнула з кішэні рулетку і пачала вымяраць зямлю, утыкаючы сюды-туды невялічкія слупкі дзеля арыентыроўкі.
- Праз два метры,- утыкнуўшы чарговы арыентыр сказала яна,- Я дам табе апошнія настаўленні!.. Яшчэ печыўка?..
- Не, дзякуй вам,- адказала Аліса,- мне ўжо до!
- Спадзяюся, твая смага скончылася,- сказала Каралева.
Аліса ня ведала, што і казаць, але на шчасце Каралева і не чакала адказу, яна працягвала:
- Яшчэ праз тры метры, я іх паўтару, каб ты нічога не забылася. Праз чатыры, мы развітаемся. А праз пяць, я адыйду!
Каралева ўтыкнула апошні слупок і вярнулася да дрэва, дзе за яе працай з цікавасцю назірала Аліса, яны пачалі рух уздоўж атрымаўшыхся арыентыраў.
Праз два метры, жанчына пачала настаўленні:
- Пешка, як ты ведаеш, першым ходам можа перамясціцца праз клетку. Так што праз Трэцюю клетку ты праедзеш па чыгунцы і хуценька апынешся на Чацвёртай. Там ты сустрэнеш Цілідона ды Цілідзіна... Пятая запоўненая вадою... На Шостай жыве Ханьці-Данці... Ты маеш якія заўвагі?