Выбрать главу
***
Для мужчын няма прычын, Каб маркоціцца... Мы стаім з табой Пад гарой, з якой 3 громам-грукатам Камень коціцца.
Лёс - ні ўцяць ні ўзяць. Скалане?.. Міне?.. Да якой з табой Нам стаяць пары - Не табе гадаць I не мне гадаць, А гадаць гары Разам з каменем.
***
Прабачаць дурню. I даруюць кату. Ахвяры злічаць. Пабудуюць храм. Ды не даруюць мне. Суседу. Брату.
За тыя сны, якія сняцца нам. За казкі, што страшней за сны. За яву - Жудзейшую за казкі і за сны.
Сусед і брат не ведаюць віны. Нібы не мы, нібыта не яны - Народ, што прамаўчаў сваю дзяржаву.
ТАТАЛЬНАСЦЬ
Аддаў загад - і выканаў загад. Сам капітан. Сам пры сабе салдат.
Сам - строй. I сцяганосец сам. I сцяг. Сам - левы фланг і цэнтр, і правы фланг.
Сам спераду і ззаду - за сабой Правёў свой строй скрозь барабанны бой.
Адны - памер і рост. Адна вага. Сам - і ланцуг, і звенні ланцуга.
Сам, як усе, I ўсе, як сам, як ён...
Сам суд сабе i сам сабе закон, Сам над сабой, салдатам, капiтан I барабаншчык сам, i барабан, Сам авангард i сам глыбокi тыл, Сам - боты i на ботах прах i пыл…
БІЯГРАФІЯ
1930. Пільнаваў і карпеў. Даслужыўся-такі: Партупеяй рыпеў. Пасылаў "варанкі".
1931. Як па ўсіх - па яго "чорны воран". I пачуў ён прысуд, што вораг.
На праклённай зямлі Калымы, За рыпучай сцяной барака Быў глухі ён, сляпы, нямы - Верны Сталіну, як сабака Непадсуднаму гаспадару...
"Прызаві, правадыр, памру! Вораг - ворагу твайму горла Хоць цынгою перагрызу!.." Словы ў песні: "арол наш горны" - Друг зыначыў: "казёл наш горны..."
Ён крутнуў пралетарскія жорны - I пазногцем правёў па лязу.
1953. Адмялі дваццаць дзве зімы, Дваццаць два адбылі гады. На прамерзлай зямлі Калымы Плакаў ён, да партрэта прыпаўшы... Адпусцілі яго, сказаўшы: "Вінаваты ва ўсім жыды".
1954. Не шукаў ні сям'і, ні хаты. Зноў служыў, пільнаваў, карпеў. Нескарона пёркам рыпеў. "Рып> ды "рып". Але тут дваццаты З'езд - і выйшла, што вінаваты Скрозь адзін правадыр...
"Вар'яты! - Ён рашыў.- Болей веры няма".
1957. Стала сніцца яму Калыма. Ён служыў. Пільнаваў. Карпеў. Пад пярынаю снег рыпеў.
Слова кожнае, кожны рух. Стаў адчай спавіваць, як спрут. I аднойчы з'явіўся друг, Над якім ён звяршыў самасуд.
Ён уцяміць ніяк не мог: Ці наяве яно, ці ў сне?.. На пярыну друг побач лёг, На рыпучы калымскі снег.
Як калісьці, адзін адным Прыхаваныя ад завей, Абняліся яны,- затым Друг падняўся на Маўзалей I народ прывітаў кіўком...
Заняло ад крамолы дух! "Ты арол наш..." - пракаркаў друг Перарэзаным гарляком.
1964. Ён не помніў, ці зведаў страх. Апрытомнеў - на снезе кроў.
На партрэтах у двух кутах Двое новых правадыроў. Ён падумаў: "А што было?..". Сплюшчыў вочы да чарнаты.
Павуцінне перавіло Незанятыя два куты.
БАРАК
Хто паспеў зваряцець - звар'яцеў, Хто прадацца хацеў - той прадаўся...
Свідаровіч Цімох дажывае жыццё ў Варкуце, У бараку па вуліцы Праўды.
Я ў застольнай блазноце пытаюся: - Слухай, Цімох, Ты не мог звар'яцець ці прадацца?..
Свідаровіч Цімох сам сябе перапытвае: "Мог ці не мог?.." - што той Гамлет, прынц Дацкi.