Выбрать главу
Хай сыдуцца ў сечы з братамі браты, Не кайся, не енчы, Пакінь ім мячы і занятак пусты, Як цацкі малечы.
Хай паляць сялібы і гвалцяць сясцёр, Не енчы, не кайся, Трымайся за іскры, за дым, за касцёр, 3 нябёс не спускайся.
Сынам не бацькі і бацькам не сыны, Да Боскае кары Няхай у нянавісці любяць яны Таго, хто ўладарыць.
Няхай выбіраюць сабе ўладароў, I птушкам, і рыбам. Калі ты з паэтаў ці са званароў, То зроблены выбар.
Пакінь, як кратоў, невідушчых братоў У норах іх цесных. Званіца твая - карабель без бартоў На хвалях нябесных.
Хай рынецца свет на цябе аднаго - Не бойся расправы. Усё тваё там, тут нічога твайго, Ні ганьбы, ні славы.
Не дайся падману, як раб або цар, Жывыя зямлёю, У зоры ўзіраюцца, вымыўшы твар Слязьмі і крывёю.
I кроў іх, і слёзы - раса на траве. Няславяць ці хваляць - У хвалі нябеснай Цар-рыба плыве, Цар-птушка над хваляй.
9
Мітынговыя вуліцы, поўныя ярасцю плошчы Я пакіну аднойчы і рушу да возера Прошчы, Што сінее на роднай зямлі васільком на радне I царкву са званіцай ашчадна хавае на дне.
Па збалелай дарозе з камянём непазбыўнай віны Я ўвайду ў тое возера і разгайдаю званы, I, аблашчаны Прошчай, за ўсіх, каго проста люблю, Памалюся, паплачу і свечку ў царкве запалю.
Залацістаю рыбай да берага свечка сплыве, Залацістай змяёю слізне па шчаслівай траве, I пчалой залатою паляціць над палямі яна, Над вадой, над зямлёю; якая ва ўсіх нас адна.
Аднакрылую свечку з царквы, што ўсплывае са дна, Мне над возерам п р о ш ч ы трымаць ад цямна да відна, Вакол возера бераг адзін, і нікуды з яго, Як бы мы ні штурхаліся - не спіхнуць нам адзін аднаго.
Як бы мы ні шалелі ў натоўпах ад лютых страсцей, Паміж намі нямашака прышлых, нязваных гасцей, Толькі мы паміж намі - і нам не над прорваю жыць, А над Прошчаю жыць. Так нядоўга, як свечка гарыць.

Вершы

СУЗОР'Е РЫБ
За ноч адну і тысячы начэй, Заплеценых абдымкамі ў абдымак, Не наталіць да слодычы вачэй, Не злаіпчыць губ - не сцалаваць з плячэй Рассыпаных Сузор'ем Рыб Радзімак.
А неба, дзе плыве сузор'е Рыб, Ушыркі рассыпаецца і ўглыб Пустотамі міжгалактычных дымак, Хоць нанава нябёсы перасып, Сузор'і ўсе - абдымкамі ў абдымак.
Што нам да неба - і яму да нас?.. Так соладка, нібы ў апошні раз Ляцім у снах - абдымкамі ў абдымак, I ў валасах, не выбраныя ў час, Праменяцца сузор'і невідзімак I сыпяцца, як срэбра на атлас.
***
Тым быў час і не тым, а затым Нават часам не быў ён, затое Праступала імя залатое На пярсцёнку тваім залатым.
I калі, не ўтаіўшы імя, Ты адкрыла яго і назвала, Ты ўжо знала, што часу не мала I не многа, а проста няма.
Ён з нічога, з малітвы тваёй Узнікаў, як пустэча ў пустэчы, I яго абняла ты за плечы - I сышліся далонь з даланёй.
Ты ўжо знала: нікога няма У абдымках тваіх,- ты ўжо знала I пустое ў пустым абдымала, I ў пустэчы блукала сама.
I збірала пустое ў пустым, I складала пустое ў пустое, I было залатым залатое - I пустое было залатым.
***
Прыбегла з марозу, на вейках зара - I хрумстка, і свежа, і снежна з парогу! Яшчэ ў нас наперадзе, дзякаваць Богу, I срэбная, і залатая пара.
Яшчэ майскім мёдам гарчыш на губах, I пахне каханне пралескай пад снегам, I ў смех - раўнаваць, каб наяве і ў снах Не верыць вяртанню, сачыць за пабегам.