Выбрать главу
- Я не хачу ісці па ім, А незваротнага - баюся.
Шлях там, дзе ўперадзе - сляды.
12
- Той шлях, - сказаў манах, - нікуды, Па тых слядах мільёны люду Сышліся ў гурт, у гарады. У храмы іх, у іх суды Ты б з Індыі вярнуўся, ды Сюды прыходзяць адусюды - Адсюль ісці няма куды.
13
Я ўніз ішоў. Гара з гарою Перагукаліся, сырою Прасцінай поўз па схілах снег... Лавіна! Я дарма пабег Па камянях, па скалах слізкіх...
Дні прабягаючы, гады, Не змог я збегчы гэтак нізка, Каб падаць не было куды.
14
Лавіна падала - на схіле Раз'юшана, у самай сіле Дагнала, душна абняла.
- Марыя! - крыкнуў я. - Марыя!.. - I ўкрылі крык снягі сырыя.
15
Манах сказаў: "Яна дайшла Дарогай Вед амаль да межаў, 3 якіх звароту ўжо няма, А ты вярнуў яе. Дарма".
16
Я не вяртаў. Лавінай снежнай Яна вярнулася сама Па камянях, па скалах слізкіх.
17
- Ты дзе была, Марыя? - Блізка. - Чаму на могілках англійскіх На камені тваё імя?
- Бо шлях адолела дарма, - Сказаў манах. - Бо не жанчыне Пакінуць свет дарогай Вед, Бо светам стаўся ёй паэт Англійскі ў афіцэрскім чыне.
18
За нораў дзёрзкі і бунтоўны Ён з метраполіі раптоўна Адпраўлены ў Калькуту быў. Тут ён гібеў, страляўся, піў, Блукаў, зваротны шлях згубіў - I ў дом патрапіў малітоўны. Бог ведае, што за хімеры Жылі ў англійскім афіцэры, Ды выдумаў сабе паэт, Што вернецца місіянерам Дамоў, што прагне новай веры Стары ягоны добры свет.
Ён кінуў піць. Пісаў увішна Евангелле ад Рамакрышны, Ствараў хімеру: Веру Вер.
Як сноб, на англіцкі манер Хрыста аспрэчваў афіцэр.
Паслаў ерэтыка Ўсявышні У горы. Перад ім гара Мандара ўстала - брама ў неба. Аслаблы без вады і хлеба, Аслеплы без павадыра, Караскаўся ён за хімерай Дарогаю, якой не верыў, Бо верыць не прыйшла пара.
I скінула яго гара Лавінаю...
Яго ў снягах Знайшла Марыя ледзь жывога, Адняньчыла, нібы малога, I, не адпрэчыўшы зямнога, Згубіла свой нябесны шлях.
19
- Вам не ўзляцець, - сказаў манах, Пакуль зямля цяжарыць крылы...
20
...Яна знайшла мяне, накрыла Апраткай жоўта-залатой, Сказала: "За мяжой пустой Сырая снежная магіла - I ў ёй усё, што я любіла".
21
"Шлях з веры ў веру - шлях не той?"- Спытаўся я, і з вуснаў строгіх Пачуў адказ: "Адзін са многіх".
22
- То ў чым віна мая, Марыя, Калі парывы ветравыя Нясуць, нібыта дым шкляны, Душу зблуканымі шляхамі?
23
- Перад усімі, - мовіў Свамі, - Нябесныя шляхі віны. Зямным - зямное. Дзеці самі - 3 малога цешацца яны. -
I шкло іскрылася між намі, Клубіўся ў ветры дым шкляны.
- I Веда Вед, I Вера Вер - Хімерныя, калі на згубу, Адняньчаны, ідзе да шлюбу Паэт, англійскі афіцэр.
Калі спасцігнуць Веду свету Жанчыну абірае лёс, А тая таямніцу гэту Лавінай кідае з нябёс Пад ногі выхрысту-паэту, То ўсё дарма: і рух, і мэта, Куды б дарога ні вяла…
24
- Марыя, ты ўсё ж там была. Скажы мне, што там? - Дзе? - У Бога. - Нічога там няма. Дарога.
25
Сінеча холаду начнога Над Гімалаямі плыла. Сыходзіліся ў храм начны Індусы - там спявалі хорам, Там пакланяліся яны Таму, пра што і думаць сорам У Англіі...