Фотаздымак кабінетнага фармату – самы папулярны на той час фармат фотаздымка (прыкладна 4х5,5 цаляў), які з’явіўся ў 1867 годзе. Такія фотакарткі звычайна наклейваліся на кардон трошкі большага памеру і часта ставіліся на стол у рамцы – адсюль і назва фармату.
Замок Чаба – сувальдны замок (то бок замок, унутраная частка якога складаецца з пласцінаў (сувальдаў) з фігурнымі выразамі, якія для адкрыцця мусяць падштурхнуцца выступамі на бародцы ключа), вынайдзены ангельскім майстрам Джэрэмі Чабам у 1818 годзе. Лічылася, што яго немагчыма ўзламаць.
Місіс Тэрнэр – агульнавядома, што гаспадыню Холмса і Ўотсана завуць місіс Хадсан. Місіс Тэрнэр з’яўляецца толькі ў апавяданні «Скандал у Багеміі» і больш нідзе не згадваецца. Магчыма, маецца на ўвазе нейкая часовая служанка.
Водаправодная дымавая шашка – дымавая цыліндрычная шашка, якая ў віктарыянскія часы выкарыстоўвалася для пошуку цечы ў водаправодных трубах.
Нонканфармізм – сукупнасць ангельскіх рэлігійных арганізацый, што адышлі ад пазіцыяў англіканскай царквы (метадызм, баптызм і інш.). Шэрлак Холмс абірае для сябе ролю нонканфармісцкага святара, бо тагачасны закон забараняў выдаваць сябе за святара англіканскай царквы.
Джон Хэйр (1844–1921, сапраўднае імя Джон Фэйрз) – знакаміты ангельскі актор і адміністратар Гарык-тэатра ў Лондане. Паспеў сыграць таксама ў двух ранніх нямых фільмах.
Ольстэр – доўгае свабоднае мужчынскае паліто з грубашэрснага сукна, якое было ў модзе ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў жніўні 1891 году ў Strand Magazine.
Цыркуль і навугольнік – самы пазнавальны сімвал масонства.
Пабла дэ Сарасатэ (1844–1908) – іспанскі скрыпач і кампазітар, аўтар 54 твораў, напісаных выключна для скрыпкі.
Дэрбі – іпадромныя спаборніцтвы трохі чатырохгадовых скакавых коней.