Ўілтанскі дыван – такі тып варсістых дываноў, названы ў гонар Ўілтана – месца, дзе іх выраблялі, – рабіўся на спецыфічных ткацкіх машынах. Ўілтанскія дываны лічыліся вельмі якаснымі.
Ўільям Палмер (1824–1856) – брытанскі серыйны забойца, доктар паводле прафесіі, які атруціў шэраг людзей (у тым ліку сваіх сяброў, сваякоў і дзяцей) з мэтай атрымаць страхоўку ці пазбегнуць выплаты даўгоў. 14 чэрвеня 1856 году Палмер быў пакараны смерцю праз павешанне. Вядомая яго апошняя фраза: «Вы ўпэўненыя, што гэта бяспечна?» Эдвард Ўільям Прычард (1825–1865) – ангельскі доктар, які быў асуджаны за атручванне сваёй жонкі і цешчы. Мяркуецца таксама, што ён меў дачыненне да трэцяга забойства, але ў ім яго не абвінавачвалі. 28 ліпеня 1865 году павешаны ў Глазга – гэта было апошняе публічнае пакаранне смерцю ў гэтым горадзе.
Балотная гадзюка (яна ж гадзюка Расэла, ланцужковая гадзюка ці дабоя) – від змеяў сямейства гадзюкавых, самая распаўсюджаная атрутная змяя Паўднёвай Азіі, якая ў Індыі ўваходзіць у «вялікую чацверку» атрутных змеяў, што часцей за ўсё кусаюць людзей. Афарбоўка балотнай гадзюкі сапраўды адпавядае апісанню, пададзенаму Дойлам, аднак шыя ў яе не раздзьмуваецца, і гэта дало даследчыкам падставу засумнявацца, што згаданая ў апавяданні змяя – гадзюка Расэла. Сярод магчымых відаў змей, якія маглі быць апісаныя Дойлам, называюць і змяю-акулярніцу (індыйскую кобру) – самая верагодная прэтэндэнтка на гэтую ролю, – і ўдава звычайнага (чыя кандыдатура падаецца сумнеўнай, бо ён не атрутны), і многіх іншых. Аднак кім бы ні была гераіня апавядання, доктар Ройлат не мог клікаць яе з дапамогай свісту, бо ўсе змеі абсалютна глухія. Да таго ж яны, хоць і могуць узбірацца ўверх па цвёрдых і трывалых аб’ектах, прабрацца ў пакой па вяроўцы не змаглі б.
«Бо зло напраўду вяртаецца да таго, хто яго ўчыніў, і хто яму капае, той у яе і ўпадзе…» – тут Шэрлак Холмс цытуе Біблію (у арыгінале гэта пераклад караля Якава). Гл. Кнігу Эклезіяста: «Хто яму капае, той у яе і ўпадзе, і хто разбурае агароджу, таго ўкусіць змяя» (10:8; пераклад Васіля Сёмухі).
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў сакавіку 1892 году ў Strand Magazine.
Сукнавальная гліна – адзін з відаў гліны, які здабываецца ў Англіі, Саксоніі і Аўстрыі. Дзякуючы здольнасці ўсмоктваць тлушчы выкарыстоўваецца для абястлушчвання воўны і ў сукнаробстве.
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў красавіку 1892 году ў Strand Magazine.
Джэзайл – мушкет з доўгім ствалом, зброя пуштунаў.
«Ускосныя доказы часта бываюць вельмі пераканаўчымі – гэта як знайсці стронгу ў малацэ, гаворачы словамі Таро…» – Генры Дэвід Таро (1817–1862), амерыканскі пісьменнік, натураліст і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі «Ўолдэн, ці Жыццё ў лесе» (1854), у якой апісваецца эксперымент па адасобленым ад грамадства жыцці. Даслоўна цытата гучыць наступным чынам: «Некаторыя ўскосныя доказы вельмі моцныя – гэта як знайсці стронгу ў малацэ», – і намякае на фермераў ці гандляроў, якія разводзяць малако вадой у такой колькасці, што туды трапляе нават рачная рыба.
Фрыска – амерыканскае размоўнае скарачэнне ад «Сан-Францыска».
«…скіраваўся ў бок парку…» – маецца на ўвазе Гайд-парк.
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў траўні 1892 году ў Strand Magazine.