Швейк увесь гэты час ішоў з левага боку санітарнай павозкі. I пакуль паручнік Дуб гаварыў, Швейк ішоў, павярнуўшы да яго галаву, быццам робячы «раўненне направа».
Паручнік Дуб спачатку не заўважаў гэтага і працягваў сваю прамову:
– Гэтую дысцыпліну і абавязак паслухмянасці, абавязковую любоў салдата да афіцэра можна выказаць вельмі коратка: адносіны паміж салдатам і афіцэрам нескладаныя – адзін падначальваецца, другі – загадвае. Мы ўжо даўно ведаем з кніг пра вайсковае майстэрства, што вайсковы лаканізм, ваенная простасць з’яўляюцца тым дабрадзействам, якое павінен засвоіць салдат, што хоцькі-няхоцькі любіць свайго начальніка. Начальніку яго вачах павінен быць найвялікшым, завершаным, выкрышталізаваным узорам дасканаласці і цвёрдай волі.
Толькі цяпер паручнік Дуб заўважыў, што Швейк, гледзячы на яго, увесь час трымае «раўненне направа». Яму гэта было страшэнна непрыемна, бо раптам ён адчуў, што заблытаўся ў сваёй прамове і не можа выкараскацца з канавы любові салдата да начальніка, і таму закрычаў на Швейка:
– Што ты на мяне вылупіўся, як баран на новыя вароты?
– Паводле вашага загаду, асмелюся далажыць, пан лейтэнант. Вы самі неяк сказалі, што, калі вы размаўляеце, я павінен вачамі сачыць за вашымі вуснамі. Вядома, кожны салдат абавязаны выконваць загады свайго начальніка і запамінаць іх ва ўвесь будучы час. Вось і я быў вымушаны так зрабіць.
– Глядзі ў другі бок! – крычаў паручнік Дуб. – Не глядзі на мяне, дурань! Ты ж ведаеш, што я гэтага не люблю, ды і цябе не зношу. Я яшчэ за цябе вазьмуся!..
Швейк зрабіў «раўненне налева» і, нібы застыўшы, працягваў крочыць поруч з паручнікам Дубам. Паручнік Дуб закрычаў:
– Куды ты глядзіш, калі я з табой гавару?
– Асмелюся далажыць, пан лейтэнант, згодна вашаму загаду, я зрабіў «раўненне налева».
– Ах, – уздыхнуў паручнік Дуб, – гора мне з табой! Глядзі проста перад сабой і думай: «Я такі дурань, што са мной не будзе нічога благога». Запомніў?
Швейк, гледзячы перад сабой, сказаў:
– Дазвольце спытаць, пан лейтэнант, ці павінен я на гэта адказваць?
– Што ты сабе дазваляеш, – зароў на яго паручнік Дуб. – Як ты са мной размаўляеш? Што ты сабе думаеш?
– Асмелюся далажыць, пан лейтэнант, я думаю пра ваш загад ва адной са станцый, каб я ўвогуле вам ве адказваў, пакуль вы не закончыце сваю прамову.
– Значыцца, ты баішся мяне, – узрадаваўся паручнік Дуб. – Але ты мяне яшчэ яе спазнаў як след! Перада мной трэсліся і не такія, як ты, запомні гэта! Я і ве такіх уціхамірваў!.. Таму змоўкні і ідзі сабе з-заду, каб я цябе не бачыў!
Швейк адстаў і далучыўся да санітараў. Тут ён з выгодай раскашаваўся ў двухколцы і ехаў да месца прызначанага для адпачынку, дзе нарэшце ўсе дачакаліся поліўкі і мяса злашчаснай каровы.
– Гэтую карову трэба было тыдні з два марынаваць у воцаце, а калі не карову, то хаця б таго, хто яе купляў, – заявіў Швейк.
З брыгады прыскакаў ардынарац з новым загадам адзінаццатай роце: маршрут мяняецца на Фельдштэйн; Варалічы і Самбар пакінуць убаку, бо ў Самбары размясціць роту нельга – там знаходзяцца два пазнанскія палкі.
Надпаручнік Лукаш тут жа распарадзіўся: старшы пісар Ванак са Швейкам падшукаюць для роты начлег у Фельдштэйне.
– Толькі не адпаліце чаго-небудзь па дарозе, Швейк, – папярэдзіў надпаручнік Лукаш. – Галоўнае, слушна абыходзьцеся з насельніцтвам.
– Асмелюся далажыць, пан обер-лейтэнант, пастараюся. Мне сёння, калі я на досвітку задрамаў, прысніўся брыдкі сон. Снілася мне карыта, з якога ўсю ноч цякла вада па калідоры таго дома, дзе я жыў, і ўся выцекла і прамачыла столь у домаўласніка, а ён тут жа ранкам выгнаў мяне з кватэры. Такі ж, пан обер-глы адбыўся аднойчы ў Кар…
– Дайце мне спакой, Швейк, са сваімі дурнымі размовамі і паглядзіце лепей з Ванакам па карце, куды вам трэба ісці. Вось тут вы бачыце гэтую вёску. Адсюль вы павернеце направа да рэчкі і па яе цячэнні дойдзеце да бліжэйшай вёскі. Ад першага ручая, які ўпадае ў раку, ён будзе ў вас па правую руку, пойдзеце палявой дарогай угару, прама на поўнач. Заблудзіцца тут нельга. Вы трапіце ў Фельдштэйн і нікуды болей. Запомнілі?
Швейк са старшым пісарам Ванакам скіраваліся ў дарогу па маршруту. Было за поўдзень. Парыла. Зямля цяжка дыхала, з кепска засыпаных салдацкіх магіл патыхала трупным пахам. Яны прыйшлі ў мясціны, дзе ішлі баі ў час наступлення на Перамышль. Тут кулямётамі былі скошаны цэлыя батальёны. У малых гаёчках каля ракі былі відаць сляды артылерыйскага агню. На шырокіх раўнінах і на схілах гор з зямлі тырчалі нейкія цурбалкі замест дрэў, і ўся гэтая пустыня была спаласавана траншэямі.