«Нойе Фрайе Прэсэ» – венская нацыяналістычная газета.
«…ляжу nof нарах!» – гэта значыць у паліцэйскім участку.
Марыбор – горад, які да заканчэння першай сусветнай вайны ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі.
Анабазіс (грэч.) – паход у якую-небудзь краіну. Гашак іранічна намякае ва рэакцыйны паход чэхаславацкіх легіёнаў у час іх мяцяжу ў Сібір. Гэты паход быў названы чэшскімі нацыяналістычнымі пісьменнікамі «сібірскім анабазісам».
…за Фларыянам… – гэта значыць за статуяй святога Фларыяна; лічылі, што святы Фларыян ахоўвае ад пажараў. У многіх чэшскіх вёсках стаялі яго статуі, якія паказвалі гэтага святога пры тушэнні вадой пажару.
…«калі гасудар не каранаваўся»… – Франц-Іосіф, нягледзячы ва сваё ўрачыстае абяцанне каранавацца каралём Чэхіі, што да яго рабілі імператары Аўстра-Венгерскай манархіі, не выканаў свайго абяцання.
Ліпніцы – у гэтым невялікім горадзе на паўднёвым усходзе Чэхіі правёў свае апошнія гады жыцця Яраслаў Гашак, тут ён у час сваёй хваробы дыктаваў раман «Прыгоды ўдалага салдата Швейка». У Ліпніцы Гашак і пахаваны.
Кунтушоўка – польская моцная салодкая гарэлка.
Мікалай Мікалаевіч – вялікі князь, які быў у пачатку першай імперыялістычнай вайны вярхоўным галоўнакамандуючым рускіх войскаў.
Пршэраў – горад у Маравіі.
«Чорт» – вельмі моцная настойка.
Прафос – турэмны надзіральнік.
Мальша – рака, якая ўпадае ў Влтаву ля горада Чэшскія Будзеёвіцы.
Святая Агнеса – паводле падання, святая, якая дапамагала бедным.
Штанглі – кайданы. Правая рука арыштанта прыкоўвалася кароткім ланцугом да левай нагі.
Наш вярхоўны галоўнакамандуючы. – Вярхоўным галоўнакамандуючым аўстра-венгерскай арміі лічыўся імператар Франц-Іосіф I.
Рудальфінум – дом, пабудаваны ў Празе ў 1880 г. у гонар прынца Рудольфа. У час першай сусветнай вайны тут наладжвалі лекцыі, выстаўкі і канцэрты. У гады першай рэспублікі ў гэтым доме размяшчаўся парламент.
Мост на Літаве – горад у Чэхіі. У 1914 г. граніца паміж Аўстрыяй і Венгрыяй праходзіла па рацэ Лейце і правая частка горада мела венгерскую назву – Кірай-Хіда. Нямецкая назва – Брукна-Лейце.
Штваніца – востраў на Влтаве ў Празе, быў звычайным месцам кірмашовых забаў.
«Кацяржынкі» – знакамітая ў Празе псіхіятрычная бальніца.
Часопіс «Свет жывёлы» – выходзіў спачатку ў Коліне, затым у Празе; выдаваў яго Фукс. Некаторы час рэдактарам гэтага часопіса быў Гашак. Тое, што расказвае Марак, блізкае да сапраўдных падзей, якія адбываліся з Гашакам.
Падкрканошэ – перадгор’е горнага ланцуга Крканошэ.
…птаха, якая сядзела на арэхавым дрэве. – У часопісе «Свет жывёлы» быў змешчаны артыкул Гашака, які апісваў птаху пад назвай «жалудоўка» – даслоўны пераклад з нямецкага «Eichelhäher», Кадлачак меў рацыю ў тым, што гэтая птаха па-чэшску называецца не «арэхаўка» і не «жалудоўка», а «сойка».
Трафіка – лаўка, у якой прадаюцца паштовыя і гербавыя маркі, папяросы і тытунь. У Аўстра-Венгрыі існавала дзяржаўная манаполія ва тытунь і інш. Канцэсія ва трафіку з’яўлялася свайго роду пенсіяй і давалася інвалідам, салдатам, удовам і г. д.
Дрына – прыток ракі Савы, які аддзяляе Боснію ад Сербіі. Праз Дрыну і Саву ў 1914 і 1915 гг. аўстрыйцы чатыры разы прабіраліся ў Сербію.
Белая Гара. – Тут у 1620 г. адбылася гістарычная бітва чэхаў з крыжаносцамі. Пад Белай Гарой чэхі пацярпелі паражэнне. Пасля гэтага наступіла бязлітасная рэакцыя Габсбургаў, якая цягнулася трыста гадоў.
Врхліцкі Я. (1853–1912) – знакаміты чэшскі паэт.
«Пестэр-Ллойд» – буржуазная газета, якая выходзіла ў Будапешце.
Зямля кароны святога Штэфана – маецца на ўвазе Венгрыя.
“Пешты-Хірлап» – газета венгерскай нацыяналістычнай буржуазіі, якая выходзіла ў Будапешце.
“Шапронь-і-Напла» – венгерская буржуазная газета, якая выходзіла ў горадзе Шапронь.
Папугайскі полк – мянушка Дзевяноста першага палка, атрыманая з-за зялёных пятліц, якія характэрны для формы гэтага палка.
Прэсбург – нямецкая назва горада Браціславы.