Камарна – горад у Венгрыі, пасля Першай сусветнай вайны ўвайшоў у склад Чэхаславакіі.
Дэйчмайстары – салдаты і афіцэры прывілеяванага Чацвёртага пяхотнага палка.
Эгер – горад у паўночнай Венгрыі.
Крканош – міфічная істота, горны дух, які знаходзіцца ў Крканошскіх (Гіганцкіх) гарах.
Дукла – Дукельскі перавал у Карпатах, дзе ў першую сусветную вайну адбываліся вялікія баі, у час якіх увесь Дваццаць восьмы чэшскі пяхотны полк здаўся ў палон рускім.
Канціна – чайная пры воінскай часці, фабрыцы і г. д.
Машон (Машонмадзьяравар) – горад у Заходняй Венгрыі ва чыгуначным шляху ад Брукува-Лейце да станцыі Дзьер.
Paб – чыгуначная станцыя ва ўсход ад Будапешта.
Бітва ля Кустоцы. Кустоца – сяло ў Паўночнай Італіі. Тут аўстрыйцы пад камандаваннем фельдмаршала Радзецкага 26 ліпеня 1848 г. разбілі войска сардзінскага караля Карла Альберта, які пасля гэтага быў вымушаны пакінуць Ламбардыю. Фельдкурат прыбавіў гады Радзецкаму. Падчас бітвы ля Кустоцы Радзецкаму было 82, а не 84 гады.
Гарматны крыж… – У бітве ля Лейпцыга 16–19 кастрычніка 1813 г. Напалеон пацярпеў паражэнне. Гарматны крыж адлівалі з гармат, якія былі захоплены ў бітве ля Лейпцыга. Гэтым крыжам узнагароджвалі аўстрыйскіх воінаў за ўдзел у баях супраць Напалеона ў 1813 годзе.
Людвіг Гангофер (1855–1920) – нямецкі пісьменнік, аўтар мноства саладжавых раманаў пра каханне.
У часе войнаў за Сардынію і Савойю… у часе баксёрскага паўстання ў Кітаі. Размова ідзе пра войны за Сардынію і Савойю ў 1848–1849 гг., а таксама ў 1859–1861 гг.; баксёрскае паўстанне ў Кітаі – народнае антыімперыялістычнае паўстанне 1899–1901 гг., жорстка падаўленае аб’яднанымі сіламі васьмі дзяржаў.
Эдуард Грэй (1862–1933) – англійскі міністр замежных спраў з 1905 па 1916 год.
Станцыя Раб (Дзьер) – знаходзіцца ў 110 км ва ўсход ад Будапешта ў Венгрыі, а мястэчка Сакаль – у Заходняй Украіне, ва поўнач ад Львова, пa прамой прыблізна 500 км ад станцыі Раб.
Бітва пад Нёрдлінгенам… – Каталіцкія аўстрыйскія войскі 6 верасня 1634 г. разбілі пратэстанцкую шведскую армію каля мястэчка Нёрдлінгем у заходняй Баварыі.
Сараева – сталіца Босніі – была занята аўстрыйскімі войскамі пад камандаваннем генерала Філіповіча 18 жніўня 1878 года.
Карпарант – член студэнцкага карпаратыўнага гуртка. Гэтыя студэнцкія гурткі ўзніклі ў перыяд напалеонаўскіх войнаў.
Спачатку гурткі былі прагрэсіўнымі, іх праследавалі ў Германіі і Аўстрыі. Пасля 1848 г. гэтыя студэнцкія гурткі ў сваёй большасці сталі цэнтрамі ваяўнічага нямецкага буржуазнага нацыяналізму.
“Simplicissimus” – назва прагрэсіўнага нямецкага ілюстраванага гумарыстычнага і сатырычнага часопіса, які рэзка крытыкаваў дынастыю, клерыкалізм, дваранскія, афіцэрскія, буржуазныя забабоны. Супрацоўнікі яго былі вядомыя нямецкія пісьменнікі і мастакі. У час фашызму часопіс спыніў сваё існаванне.
Гёдолё – запаведнік, каралеўскі палац і чыгуначная станцыя непадалёк ад Будапешта.
Вічэнца. – У 1848 г. гэты італьянскі горад паўстаў супраць аўстрыйцаў, але вымушаны быў здацца Радзецкаму.
Навара – 23 сакавіка 1849 г. тут адбылася бітва паміж сардынскай і аўстрыйскай арміямі; сардынская армія пацярпела паражэнне.
Князь Шварцэнберг – буйны памешчык у Чэхіі.
Палента – італьянская нацыянальная страва: каша з кукурузы, грэцкіх круп ці каштававай мукі, здобраная алеем або сметанковым маслам і пасыпаная сырам пармезан.
Хатван – горад у Венгрыі.
Ваціян – горад у Венгрыі на шляху Раб – Будапешт.
Лабарац – рака ва ўсходняй Славакіі. Бярэ пачатак з Бяскідскіх гор, непадалёк ад Дукельскага і Лупкоўскага перавалаў.
Мішкальц – горад ва поўначы Венгрыі, буйвы чыгуначны вузел.
Новае Месца пад Шатарам (мадзьярская вазва Шатаральяўйхей) – буйны чыгуначны вузел.
…нічога нельга пакідаць у руках непрыяцеля. Гэта ўсё роўна, як з Перамышлем. – Перамышль пераходзіў з рук у рукі. 22 сакавіка 1915 г. рускія войскі захапілі гатую моцную першакласную крэпасць Аўстра-Венгрыі. Было ўзята ў палон звыш 120 тысяч салдат і больш за 900 гармат.
Поржычы – вуліца ў цэнтры Прагі.
Гуменнэ – горад ва ўсходняй Славакіі.
Мусульманская малітва ва арабскай мове. Пераклад: Алах вялікі, алах вялікі. Імем алаха міласцівага, літаснага. Уладыка тагасветнага жыцця…