Выбрать главу

Яраслаў са Штэрнберга – каля 1241 г. перамог Батыя ў Маравіі пад Госцівам.

Прага, ведаю… ведаю, гэта каля Варшавы. Сапраўды, адно з прадмесцяў Варшавы завецца Прага.

…прысягу гэтую… я нібы верны муж выканаў – словы Далібора з оперы «Далібор» Бедржыха Сметавы.

“Lustige Blätter» (Вясёлыя старонкі) – нямецкі гумарыстычны штотыднёвы часопіс, які распаўсюджваўся галоўным чынам сярод дробнай буржуазіі.

…яшчэ сто гадоў пасля вайны будзеш даслужваць. – Ваенная служба ў час аўстрыйскага панавання працягвалася два-тры гады, але салдат, які трапіў у час адбывання ваеннай службы ў турму, павінен быў пасля заканчэння тэрміну даслужваць той час, які ён сядзеў у турме.