Выбрать главу

Сваю споведзь вольнапісаны скончыў у мажорным тоне.

— Картаген разбуран, ад Ніневіі засталіся адны руіны, але гэта для нас нічога ня значыць. Галаву вышэй! Няхай ня думаюць, што калі мяне пашлюць на фронт, я зраблю хоць адзін стрэл. „Наложана спагнаньне ў дысцыплінарным парадку і выключан з вайсковай школы“. Няхай жыве армейскі крэтынізм! Буду я ім пятрэць у школе і здаваць экзамены?.. Кадэт юнкер, падпаручнік, паручнік… Нас…ь мне на іх! Вайсковая школаі „Заняткі з выхаванцамі, якія засталіся на другі год“. Уся армія разьбіта паралюшамі На якім плячы носяць стрэльбу: на левым ці на правым? Колькі зорачак у капрала? „Падлік складу чыноў запасу“. Трасца яму, курыць няма чаго, таварыш. Хочаце, я навучу вас пляваць у столь? Паглядзеце, вось як гэта робіцца Задумайце перад гэтым што-небудзь і ваша жаданьне збудзецца. Піва любіце? Магу параіць вам добрую ваду, вунь там у збане. Калі хочаце есьці, раю вам зьвярнуцца ў „Мяшчанскую бяседу“[30]. Апрача таго магу пабаіць вам заняцца ад няма чаго рабіць складаньнем вершаў. Я ўжо склаў тут цэлую поэму:

Профос дома! Моцна сьпіць, Пакуль вораг наляціць, А тагды прагоніць сон, Схопіць нары і ўслон І паставіць барыкады Ад варожай канонады, І сьпяе куплетаў з пару Для аўстрыйскага двара: „Вораг тут сустрэне кару, Імпэратару ўра!“
вернуться

30

Адзін з лепшых рэсторанаў у Будэйовіцах.