— Чый подпіс пад артыкулам, пан паручнік?
— Рэдактара, дэпутата Бэлы-Барабаша, пан палкоўнік.
— Вядомая шэльма! Але раней, чым гэты артыкул трапіў у «Пэстэр-Лёйд», ён быў надрукаваны ў «Пэшты-Хірляп». Цяпер прачытайце мне офіцыйны пераклад вэнгерскага артыкулу, зьмешчанага ў шопронскай газэце «Шопроні-Наплё».
Паручнік Лукаш прачытаў услух артыкул, які аўтар з вялікай стараннасьцю аздобіў фразамі накшталт: «Вымаганьні дзяржаўнай мудрасьці», «дзяржаўны лад», «людзкая распуста», «утоптаная ў гразь чалавечая вартасьць», «баль канібалаў», «збойства лепшых прадстаўнікоў нашага грамадзтва», «зграя мамелюкаў», «закулісныя махінацыі». Далей усё было пададзена ў такім выглядзе, што мадзьяры ў роднай краіне цкуюцца больш за ўсе іншыя нацыянальнасьці.
Адным словам справа стаяла так: прышлі чэскія салдагы, павалілі рэдактара і тапталі яго сваімі салдацкімі чаравікамі. Небарак крычаў ад болю. Нехта ўсё застэнографаваў. «Пра цэлы шэраг найбольш важных фактаў,— хныкае „Шопроні-Наплё“, — шопронскі друк разумна змоўчвае».
«Кожны з нас ведае. што такое чэскі салдат у Вэнгрыі і які ён на фронце. Мы ўсе добра ведаем, што вырабляюць чэхі, чыя рука тут кіруе і якія настроі пануюць сярод чэхаў. Праўда, пільнасьць улады занята іншымі справамі першачарговай важнасьці. Аднак яны знаходзяцца ў пэўнай сувязі з павевамі агульнага характару, за якімі трэба ўзмацніць нагляд, каб не паўтарылася тое, сьведкамі чаго мы былі ў Кіраль-Хідзе. Учарашні наш артыкул быў у пятнаццаці месцах выкасававы цэнзурай, і нам больш няма чаго рабіць, як толькі ваявіць, што і сягоньня па тэхнічных меркаваньнях мы ня маем магчымасьці шырокя асьвятліць падзеі, якія адбыліся ў Кіраль-Хідзе. Пасланы намі корэспондэнт пераканаўся на месцы, што ўлада энэргічна ўзялася за гэту справу і шпаркім тэмпам вядзе расьсьледваньне. Дзізіць кас толькі адно, гэта тое, што некаторыя ўдзельнікі гэтага катаваньня да гэтага часу знаходзяцца на волі. Гэта дачыняецца асабліва да таго пана, які па чутках яшчэ да гэтага часу знаходзіцца ў лягеры і да гэтага часу носіць форму свайго „папугайскага палка“[80]. Прозьвішча яго было названа пазаўчора ў „Пэстэр-Лёйдзе“, і ў „Пэшты-Наплё“. Гэта вядомы чэскі шовініст Лукаш, пра буянства якога будзе пададзена інтэрпэляцыя дэпутатам Гэзай Шаваню ад Кіраль-Хідзкай вобласьці».