Выбрать главу

Пры гэтых словах Лукаш з тварам пакутніка злажыў рукі, як быццам зьбіраўся маліцца, a нос у яго выцягнуўся.

— Вы на гэта, пан паручнік, не зьвяратайце ўвагі, — стараўся супакоіць яго старшы пісар Ванэк. — Ня варта пра гэта і думаць. Я вось ужо быў у трох маршавых ротах, і кожную з іх разам з усімі батальёнамі раскалашмацілі, а нас адпраўлялі зноў формавацца. Усе гэтыя маршавыя роты былі адна горшая аа другую і ніводнай з іх вось на столечкі ня была лепшаю за вашу, пан обэр-лейтэнант. Горшаю за ўсе была 9 ая. Тая з сабою пацягнула ў палон усіх унтэраў і ротнага камандзіра. Мяне выратавала толькі тое, што я адправіўся ў палкавы абоз па ром і віно, і яны зрабілі ўсё гэта без мяне. А ці ведаеце вы, пан обэр-лейтэнант, што ў час апошніх начных манэўраў, пра якія вы былі ласкавы расказваць, каманда вольнапісаных, якая павінна была абыйсьці нашу маршавую роту, заблудзіла і вышла да Нэзыдэрскага возера? Маршыруе сабе ўсё далей і далей аж да самай раніцы, а выведныя патрулі — дык тыя проста ўлезьлі ў балота. А вёў яе сам пан капітан Сагнэр. Яны-б дайшлі аж да самай Шопроні, каб не разьвіднелася! — гаварыў далей конфідэнцыяльным тонам старшы пісар, які смакаваў такія здарэньні; ніводнае з іх не магло схавацца ад яго ўвагі. — Ці ведаеце вы, пан обэр-лейтэнант, — сказаў ён, інтымна падміргваючы Лукашу, — што пан капітан Сагнэр будзе назяачаны камандзірам нашага маршавага батальёну? Раней — як пра гэта казаў фэльдфэбель Гэгнэр з штабу спачатку меркавалася, што камандзірам, як самы старшы з нашмх афіцэраў, будзеце назначаны вы, а потым нібы прышоў у брыгаду загад з дывізіі, што назначан пан капітан Сагнэр…

Паручнік Лукаш прыкусіў губу і закурыў папяросу.

Пра ўсё гэта ён ужо ведаў і быў пераконаны, што з ім абыходзяцца несправядліва. Капітан Сагнэр ужо два разы абышоў яго ў чыне. Аднак Лукаш толькі сказаў:

— He ў капітане Сагнэры справа…

— Ня вельмі што гэта мне падабаецца, — інтымна заўважыў старшы пісар. — Расказваў мне фэльдфэ бель Гэгнэр, што пан капітан Сагнэр у пачатку вайны ўздумаў кедзе ў Чорнагорыі выслужыцца і гнаў адну за другой роты свайго батальёну пад агонь кулямётаў проста на сэрбскія позыцыі, ня гледзячы на тое, што гэта была зусім пагібельная справа і пяхоце наогул там ня было чаго рабіць, бо сэрбаў з тых скал магла зьняць толькі артылерыя. З усяго батальёну засталося толькі восемдзесят чалавек; сам пан капітан Сагнэр быў паранены ў руку, потым у больніцы заразіўся яшчэ дэзынтэрыяй і толькі пасьля гэтага зьявіўся ў нас у палку ў БудэйоЕІцах. А ўчора як быццам гаварыў у афіцэрскім сабраньні, як ён марыць пра фронт, што ён гатоў палажыць увесь маршавы батальён, але сябе пакажа і дастане вышэйшы ордэн за сваю работу (на сэрбскім фронце ён дастаў фігу з маслам), але цяпер ён ці ляжа касьцьмі з усім маршавым батальёнам, ці набудзе годнасьць падпалкоўніка, але маршаваму батальёну прыдзецца крута. Я так дуглаю, пан обэр-лейтэнант, што гэта рызыка і нас закранае. Нядаўна казаў фэльдфэбель Гэгнэр, што вы вельмі ня ладзіце з панам капітан Сагнэрам і што ён у першую чаргу пашле нашу 11-ю роту ў бой на самае небясьпечнае месца.

Старшы пісар уздыхнуў.

— Я так думаю, што ў такой вайне, як гэта, калі гэтулькі войска і пры такой расьцягненасьці лініі фронту, хутчэй можна дасягнуць посьпеху добрым манэўраваньнем, як адчайнымі атакамі. Я быў сьведкай гэтага пад Дукляю, калі быў у 10-й маршавай роце. Тагды ўсё сышло вельмі гладка, камандавалі «не страляць!» — мы не стралялі, а чакалі, пакуль рускія да нас падыйдуць. Мы-б іх забралі ў палон бяз ніводнага стрэлу, толькі тагды, каля нас на левым флангу стаялі ідыеты апалчэнцы, дык тыя так спужаліся, што ідуць рускія, што пачалі ўцякаць з гары па сьнягу, як на коўзанцы. Ну мы атрымалі загад, дзе пісалася, што рускія прарвалі левы фланг і што мы павінны адыйсьці да штабу брыгады. Я тагды быў у штабе брыгады, куды прынёс на подпіс ротную харчовую кнігу, бо ня мог знайсьці свайго палкавога абозу.

У гэты час у штаб брыгады пачалі прыбягаць па адным хлопцы з 10-й маршавай роты. Да вечара іх прыбыло сто дваццаць чакавек, а рэшта, як казалі, быццам заблудзілі, адступаючы, і зьехалі па сьнягу проста да рускіх, як на табагане[91].

Нацярпеліся мы там страху, пан обэр-лейтэнант. У рускіх у Карпатах былі позыцыі і ўнізе і ўгары. А потым, пан обэр-лейтэнант, пан капітан Сагнэр…

— Дайце вы мне спакой з панам капітанам Сагнэрам! — сказаў паручнік Лукаш. — Я сам усё гэта добра ведаю. Ня думайце толькі, калі ласка, што пачнецца бой, вы зноў выпадкова апыніцеся дзе-небудзь у абозе і будзеце атрымоўваць ром і віно. Мяне папярэдзілі, што вы моцна п‘яце, і, глянуўшы на ваш чырвоны нос, зразу ўбачыш, з кім маеш справу.

вернуться

91

Самі.