Выбрать главу

Карыфей

Суровы бацькаў дух паказвае дзіця Суровае — хіліцца прад бядой не ўмее.

Крэонт (да Антыгоны)

Дык ведай жа, што дух занадта цвёрды Тым падае лягчэй. Таксама бачыць можаш, Як цвёрдае жалеза, калі мы яго Ў агні распалім і яшчэ цвярдзейшым зробім — Лягчэй ламаецца і крышыцца яно. Я ведаю, што наравісты конь аброццю Маленькаю кіруецца. Бо нельга быць Занадта гордым тым, хто ў іншых пад уладай. (Да старцаў.) Злачынства першы раз яна зрабіла, Калі не споўніла абвешчаны загад; Другі раз — вось цяпер, калі, пасля учынку, Яна ім пахваляецца й смяецца з нас. Не буду я мужчына — дык яна ім будзе, Калі без кары ёй абыдзецца злачынства. Але хаця б яна раднейшай за сястру Была мне — і за ўласную маю сям’ю — Яны ад кары самай жорсткай не ўцякуць — Яна з сястрой сваёй. Бо і яе таксама Я вінавачу ў тым, што і яна супольна З сястрою раілася труп той пахаваць. (Да варты.) Паклічце мне яе. Ў палацы бачыў я, Шалела як яна і розуму не мела. Звычайна бо душа злачынцу выдае Раней, чым выкрытага ў змове, схопяць. Але найгоршы той, хто, схоплены на месцы, Пасля віну сваю за словамі хавае.

Антыгона

Ці больш жадаеш ты, чымся забіць мяне?

Крэонт

Нічога больш. То ўсё, чаго жадаю.

Антыгона

Чаму ж яшчэ марудзіш? Словы ўсе твае Мне прыкрыя і будуць прыкрымі заўсёды. Дый і табе таксама я зрабіла прыкрасць. Але ж чым я магла б здабыць такую славу, Якую здабыла я, брата пахаваўшы? (Да хору.) Вы ўсе згадзіліся б, што я зрабіла добра, Калі б не скоўваў страх вам вуснаў гэтак.

Крэонт

Так думаеш з усіх кадмейцаў[39] ты адна. Антыгона Такія ж думкі ў іх — але перад табой маўчаць.

Крэонт

Не сорамна табе не быць з усімі разам?

Антыгона

Я не саромлюся аддаць пашану брату.

Крэонт

Ці ж братам той не быў,                    хто ў бойцы з ім загінуў?

Антыгона

I ён мой брат: бацькі адныя ў нас.

Крэонт

А гэтага ж чаму зняважыла ты так?

Антыгона

Не будзе так казаць нябожчык Этэокл.

Крэонт

Ты ж кепскага шануеш гэтаксама, як яго.

Антыгона

То быў не раб яго, той,                       што загінуў — родны брат.

Крэонт

Радзіму нішчыў той, другі — абараняў.

Антыгона

А смерць для ўсіх адны законы мае.

Крэонт

Дык нельга ж добрага з нядобрым параўноўваць.

Антыгона (паказваючы на зямлю)

Хто ведае, якія думкі там пра гэта?

Крэонт

Не можа вораг сябрам быць і пасля смерці.

Антыгона

Мой лёс — любіць абодвух. Не нянавісць — лёс мой...

Крэонт (паказваючы на зямлю)

Ідзі ж туды і там любі, як хочаш. Пакуль жыву — жанчына ўладу мець не будзе! З палаца выводзяць Ісмэну.
З’ЯВА ДРУГАЯ

Карыфей

Тут вось перад дзвярыма Ісмэна стаіць. Шчыра любячы брата, яна слёзы лье. Над брывамі ў яе хмара смутку ляжыць, I чырвоны ўвесь твар; Па прыгожых шчаках яе слёзы цякуць.

Крэонт (да Ісмэны)

Ты, што, ў мой дом,                 як быццам гадзіна, запоўзшы, Таемна кроў маю піла, а я не бачыў, Што дзве бяды й пагібелі гадую трону. Ты шчыра мне скажы, ці прызнаешся ў тым, Што разам з ёю труп хавала, альбо ты Дасі прысягу, што не ведаеш нічога?
вернуться

39

Кадмейцы — тое самае, што фіванцы (горад Фівы быў закладзены Кадмам).