Выбрать главу
Няхай бы мяне пад зямлю, ў Аід, Схаваў ён, хай кінуў бы ў Тартар глухі, Няхай бы ў астрог ён кінуў мяне, Дзе морак над мерцвякамі! Нікога тады, ні багоў, ні людзей, Усцешыць няшчасце маё не змагло б. Бо я ж тут прыкуты, каб мною вятры Гуляліся й вораг цешыўся.

Xор

Страфа другая Каму так хочацца з багоў Уцехі ад тваёй бяды, I хто не падзяляе з іх Тваіх пакут, апроч Зевеса аднаго? Дзікі і ўпарты, ён дзяцей Злосна Уранавых[3] душыць; Ён прыціхне толькі калі даніну Жорстакасці аддасць ці калі нехта скіне яго.

Праметэй

Я сёння пакуты цярплю ў кайданах, Ды час праміне, і галоўны з багоў Папросіць мяне, каб выкраў яму Я новую змову, што трон адбярэ Ў яго і дзяржаву навечна. Ды будзе дарма ён мяне спакушаць Сваім красамоўствам; пагрозы яго Любыя дарэмнымі будуць, бо я Не выдам таемнае справы, пакуль Вось гэтыя ціснуць мяне кайданы, Пакуль за ганебны мой гэты палон Ён не заплаціць!

Xор

Антыстрафа другая Усё ранейшая ўпартасць твая! Скарыцца не хочацца табе. Цяжкай нядоляй прыгнутаму! Язык не хочаш прытрымаць хоць трохі; Жах нам сэрцы працінае — Жах за цябе, зразумей нас. Вусцішна робіцца нам, бо не бачым                                    канца тваіх пакут! Непахіснае сэрца мае ён, Кронам народжаны.

Праметэй

Я ведаю, што суровы ён, Што лічыць законам толькі слова сваё; Ды час надыдзе — і ён палагоднее вельмі, Суцішыцца злосць: Сам ён тады заспяшаецца насустрач мне — Свайму паплечніку-сябру.

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

Xор

Ты шчыра, не хаваючы, ўсё раскажы, У чым ты Зеўсам выкрыты, й за што Цябе карае ганьбай, болем ён? Скажы — калі табе не цяжка гаварыць.

Праметэй

Вядома, гаварыць балюча мне, Дый не лягчэй — маўчаць. А што тут зробіш? Калі род бессмяротных запаліўся злосцю I ўжо між імі пачынаўся бунт; Калі адны хацелі скінуць Крона[4], Каб валадарыў Зеўс, а іншыя, Наадварот, імкнуліся да ўлады Яго не дапусціць — я ў гэты час Даваў сынам Зямлі й Нябёс, тытанам, Патрэбныя парады, а не змог Пераканаць іх. Поўныя адвагі, Яны без хітрасцей запанаваць Хацелі сілаю адной сваёю. А мне ж прадказвала не раз матуля, Зямля-Феміда[5] (шмат імёнаў ёсць У мацеры-багіні), што ў канцы Змагання будзе, што зусім не сіла, А толькі хітрасць пераможа ў барацьбе. Калі ж засцерагаў я іх, яны Ў мой бок і не глядзелі нават. Таму я вырашыў, што лепш за ўсё Мне маці падтрымаць і за Зевеса Пайсці ў той барацьбе, што пачалася. Маім парадам дзякуючы, Тартар Прадбачліва схаваў старога Крона З паплечнікамі ў чорнай апраметнай. I цар багоў за гэты мой учынак Адпомсціў мне суровым пакараннем. Тыраны ўсе хварэюць на хваробу — Злачынна кожнаму ні ў чым не давяраць. А на пытанне вашае, у чым прычына Пакут маіх, я адкажу вам ясна. Як толькі бацькавым ён тронам заўладаў, Пачаў адразу ўладу размяркоўваць Ды пашаноты ўсякія сярод тых новых Багоў. А пра гаротны просты люд Зусім забыўся; больш таго, надумаў Род чалавечы звесці ўшчэнт і новы Панасаджаць. I тут не заступіўся Ніхто за люд смяротны: толькі я адзін Наважыўся ды вызваліў людзей Ад іхняй долі — згінуць з ласкі Зеўса, Сысці ў Аід. За гэта і цярплю Пакуты гэткія, што страшна бачыць, А іх стрываць нашмат яшчэ цяжэй. Пашкадаваўшы так смяротных, я Спагады не спазнаў. Вось так сурова Расправу учыніў мне цар багоў... Мае пакуты Зеўса толькі ганьбяць!

Xор

Той мае сэрца цвёрдае і з каменя Ён сам — калі пакут тваіх не падзяляе. О Праметэй! Каб іх зусім не бачыць! А так — сціскаецца ад болю сэрца.

Праметэй

вернуться

3

Уранавы дзеці — пакаленне тытанаў і волатаў, да якога належыць і Крон.

вернуться

4

Крон — адзін з самых старажытных багоў, сын Урана і Геі, які скінуў з трона і скалечыў свайго бацьку.

вернуться

5

Феміда — багіня справядлівасці.