Выбрать главу

ФРЭНАС

Xор

Досыць! Досыць! Спыніся! Ах! Мы не думалі ніколі, ніколі, Што апавяданне дзіўнае тваё Так наш слых уразіць; што нясцерпным Невыносным болем — лязом двухвострым — Сэрца ганьба твая пратне нам! О наканаванне! Наканаванне! Лёс, Іо, твой бачыць так цяжка нам!

Праметэй

Занадта рана жахаешся ты і плачаш: Даведайся і пра астатняе, пачакай.

Xор

Дык гавары! Бо хвораму суцяшэнне — Пра боль свой будучы даведацца.

Праметэй

Вы лёгка атрымалі ад мяне, што напачатку Хацелі: расказала вам яна сама Журботнае апавяданне пра пакуты. Цяпер, дазвольце, я вам раскажу, Што за няшчасці гэтую дзяўчыну Чакаюць, Гераю падрыхтаваныя. Дзіця Інахава, трымай у сэрцы словы Мае — каб ведаць, дзе канец тваіх блуканняў. Адсюль назааранымі палямі На ўсход ты пойдзеш і нарэшце прыйдзеш Да скіфаў тых вандроўных, з лукамі, Чыё жытло — ў хацінах трысняговых, Усталяваных проста на калёсах. Да іх занадта блізка ты не падыходзь, Але трымайся берага марскога; леваруч Там застанецца край халібаў-кавалёў; Яны — народ суровы, негасцінны... Іх лепш асцерагацца. Да ракі ты прыйдзеш, Што Крыўдаю завецца справядліва: Няма ў ёй броду, й ты яе не пераходзь. Тады ты выйдзеш да Каўказа — да гары, За ўсё вышэйшай, дзе з вяршыні самай Зрываецца паток уніз. Пяройдзеш ты Хрыбты, што з зоркамі суседзяць, I накіруешся на поўдзень: амазонак — Мужчынам варагіняў — там спаткаеш, Што пасяліліся калісьці ў Тэміскіры На Тэрмадоне[18], дзе пагрозна Сальмідэс Бяздоннай пашчай караблі пужае; Яны табе з ахвотай шлях пакажуць! Да Істма Кімерыйскага ты дойдзеш, Да вузкае пратокі Міятыды. Навечна застанецца ў памяці Людской, як ты пераплывеш пратоку — I тое месца назавуць Баспорам, У гонар твой. Вось гэтак ты пакінеш Еўропу й прыйдзеш на Азійскую зямлю. Ці не здаецца вам, што цар багоў Аднолькава да ўсіх бязлітасны і жорсткі? Бо ён, з дзяўчынай шлюбу захацеўшы, Яе да гэтакіх блуканняў змусіў! Дзіця, ты маеш жаніха нядобрага. Ды ўсё, што чула ты цяпер — адно Пачатак будучых тваіх выпрабаванняў!

О гора, гора мне!

Праметэй

Ты зноўку скардзішся і плачаш. Толькі што ж Ты скажаш, пра астатняе пачуўшы?

Xор

Што, будуць новыя яшчэ пакуты?

Праметэй

Няшчасцяў, гора акіян бязмежны!

Навошта жыць мне? Ці не лепей са скалы Высокай кінуцца, каб тут жа ўміг Пазбыцца бед усіх? Бо набагата лепш Памерці адзін раз, чым мучыцца штодня.

Праметэй

Маіх пакут стрываць ты б не змагла! Бо мне ж памерці не наканавана: Каб смерць была збавеннем ад пакут Цяпер жа я не бачу іх канца — Датуль, пакуль ва ўладзе будзе Зеўс.

Ці ж можа ўладу калі-небудзь страціць ён?

Праметэй

Табе, напэўна, тое ўцехай добраю было б?

Ну й дзіва што: ад Зеўса ўсе няшчасці!

Праметэй

Дык ведай, што напраўду яно будзе гэтак...

Хто ж забярэ ў Зевеса цэптар уладарства?

Праметэй

Сам у сябе — праз неразумныя учынкі.

А як? Скажы, калі няма ў тым небяспекі.
вернуться

18

Тэрмадон — мяркуецца, што так называлася рака і адна з мясцін Каўказа.